Медыяадукацыя

„Іншамаркі“ і „блізкае замежжа”. Як словы праграмуюць светапогляд

Табліца Мендзялеева? Насамрэч у свеце ніхто не ведае табліцы перыядычных элементаў пад такім імем, як не ведаюць і "метапрадметныя кампетэнцыі", "великую отечественную войну", "радыё Папова" і яшчэ шмат штампаў і фэйкаў, якімі мы карыстаемся.
Нават ёсць анекдот: Табліца Мендзялеева спачатку прыснілася Пушкіну, але ён нічога не зразумеў. Дык вось, папраўдзе — не зразумеў і Мендзялееў.

Майстар-клас па фарміраванні медыякампетэнтнасці педагогаў “Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход дазволены!”

Майстар-клас “Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход дазволены!” распрацавалі настаўніцы гісторыі Іна Шымко і Таццяна Шумель. Распрацоўка прысвечана разуменню актуальнасці пытанняў медыяадукацыі на сучасным этапе. Навучанне ўдзельнікаў крытычна аналізаваць медыятэксты – адна з асноўных мэтаў майстар-класа. Увазе ўдзельнікаў прадстаўлены прыёмы работы з медыятэкстамі, якія выдатна зарэкамендавалі сябе ў адукацыйным працэсе: комікс, карціна, карыкатура, фотаздымак, камедыя. Вядучыя паспрабавалі падрабязна, на прыкладах з уласнага вопыту, спыніцца на асаблівасцях выкарыстання кожнага з названых медыятэкстаў. Кожны з удзельнікаў змог паспрабаваць свае сілы у складанні і аналізе медыятэкстаў. Дадзены майстар-клас можа быць выкарыстаны настаўнікамі- прадметнікамі, класнымі кіраўнікамі і інш. асобамі, зацікаўленымі пытаннямі медыяадукацыі.

Дыстанцыйны курс па медыяадукацыі для падлеткаў "Бачу.Чую.Разумею" перамог у нацыянальным конкурсе

Сёння сталі вядомыя пераможцы агульнанацыянальнага конкурсу "Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт" 2019 г. Віншуем Таццяну і Сяргея Фадзіных з 26-й школы г. Гродна з першым месцам! Яны распрацавалі адкрыты дыстанцыйны курс для падлеткаў, якім можа скарыстацца кожны.

Аб праектаванні ўрока, які скіраваны на фарміраванне медыйнай кампетэнтнасці вучняў

У артыкуле Мікалая Запрудскага дадзены рэкамендацыі настаўнікам аб тым, як уводзіць ва ўрок медыйны змест, як арганізоўваць вучэбныя заняткі з максімльным эфектам для набыцця вучнямі медыйных кампетэнцый.

Комікс як сродак фарміравання медыяінфармацыйнай пісьменнасці ў навучанні гісторыі

Таццяна Шумель: "Навукоўцы даказалі, дзеці значна лепш успрымаюць і запамінаюць інфармацыю, атрыманую з малюнка, а не са звычайнага тэксту. Малюнкі спрыяюць запамінанню тэксту. Дык чаму б не скарыстацца менавіта гэтай “карыснасцю” коміксу?"

Урок англійскай мовы ў 10 класе. Тэма: Сродкі камунікацыі.

Procedure: Ask students “Can you name the topic of today’s lesson?” (Possible answers: Communication. Forms of Communication) “Well, today we are going to speak about effective communication. We’ll watch a video and read some tips for effective communication”

Анлайн трансляцыя міжнароднай інтэрнэт-канферэнцыі «МEDIA адукацыя: міжнародны вопыт, практыка, перспектывы».

Для ўдзелу ў канферэнцыі зарэгістравалася 232 прадстаўнікі педагагічнай супольнасці Беларусі, Украіны, Расіі і Кыргызстана, што сведчыць пра актуальнасць медыяадукацыі ў сучаснай адукацыйнай прасторы.

6 клас. Раздробленасць Старажытнай Русі: працуем з коміксам. Галіна Руціч

Галіна Руціч, настаўніца гісторыі з СШ №1 г Бярозы, прапануе свой комікс. З ім можна працаваць цэлы ўрок, можна праверыць матэрыял. Знаёмцеся! Цікавую істоту з вялікімі вачыма, вучні Галіны Міхайлаўны назвалі Недагісторык.

Старонкі