ВБУ запрашае выкладчыкаў на курсы

Крыніца : http://vbuby.eu/free-online-courses-for-the-spring-semester-2022/


Вольны Беларускі Ўніверсітэт пры падтрымцы Фонда міжнароднай салідарнасці абвяшчае ўступную рэгістрацыю на бясплатныя анлайн-курсы беларускіх выкладчыкаў на вясновы семестр, а таксама на праграму Global Mini MBA «Кіраванне малым бізнесам»

 


Меркаваны пачатак заняткаў – канец студзеня-люты 2022 года

Вольга Даўжанкова: Аналіз медыятэксту для тых, хто вывучае англійскую мову як замежную (на англійскай)

Лілія Іллюшына: Усе мы родам з дзяцінства? (культуралагічны аналіз традыцый дзіцячай літаратуры Беларусі і Еўропы (на рускай)

Алесь Лагвінец: Інтэграцыйныя працэсы і інстытутуцыі Еўрапейскага саюзу (на беларускай)

Алеся Пухава: Падрыхтоўка трэнераў медыяцыі (на рускай)

Юлія Сафронава: Палітычная англійская мова ў часы палітычнай нестабільнасці (на англійскай)

Роза Турарбекава: Канфлікты на еўразійскай прасторы (СНД) (на рускай)

 

Курсы будуць выкладацца з выкарыстаннем платформы Google Classroom. Курсы былі адабраныя Праграмнай радай ВБЎ на аснове гуманітарных і акадэмічных крытэрыяў.

Пры падрыхтоўцы анлайн-курсаў беларускія выкладчыкі прайшлі курс навучаньня ў эстонскіх спецыялістаў – кансультанты па педагагічным праектаванні анлайн-курсаў, выкарыстанні інфармацыйных і мультымедыя тэхналогіяў з Талінскага ўніверсітэту.