Беларуская акадэмія запрашае на стацыянарнае дыстанцыйнае навучанне

У  Польшчы адкрылі Беларускую акадэмію - ВНУ, дзе навучанне будзе адбывацца дыстанцыйна  па-беларуску і па-руску. Выпускнікі атрымаюць дыплом, які прызнаецца ў Еўразвязе. Пачаўся набор абітурыентаў  на спецыяльнасць "Адміністрацыя".

Еўразвязаўскі дыплом на роднай мове не пакідаючы Беларусь
Спецыяльнасць -  Адміністрацыя
Форма навучання: стацыянарная
Форма выкладання – дыстанцыйная
             Пры неабходнасці могуць быць прадугледжаны сесіі ў Польшчы, не часцей двух раз на год
Мова выкладання:  руская/беларуская
Тэрмін навучання: 3 гады (6 семестраў)
Навучанне платнае

             Дапамога ў атрыманні датацыі або стыпендыі на вучобу

Што дае навучанне

Вышэйшую адукацыю па еўрапейских стандартах
Дыплом еўрапейскай вну

Статус студэнта стацыянарнай формы навучання і прадугледжаныя ім ільготы, у тым ліку, адтэрміноўку вайсковай службы, легальны побыт у еўрапейскіх краінах, магчымасць легальнай працы ў Еўропе, права на атрыманне візы.

Змест спецыяльнасці

Навучанне ў галіне адміністравання накіравана на перадачу тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў у галіне палітычных, юрыдычных,  адміністрацыйных  і сумежных з імі  навук. Асноўная мэта навучання - даць студэнтам магчымасць набыць веды ў галіне сацыяльных навук, практычныя навыкі і прафесійную кампетэнтнасць, неабходныя для працы ў якасці спецыяліста ў галіне адміністравання ў дзяржаўных і недзяржаўных структурах, бізнесе. Вывучэнне тэорыі і практыкі адміністравання дае магчымасць  даведацца пра прынцыпы функцыянавання грамадства, узаемаадносіны паміж дзяржаўнымі інстытутамі, органамі мясцовага самакіравання і прыватнымі суб'ектамі, прававыя падставы функцыявання дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый і ўстановаў, прыватнага бізнесу. Разуменне гэтых адносін дазволіць больш эфектыўна функцыянаваць як грамадзянін, член мясцовай супольнасці,  актывіст у недзяржаўных грамадскіх арганізацыях, уладальнік бізнесу.

Валоданне ангельскай мовай на ўзроўні В1-В2.

Спецыялізацыі

1.Адміністраванне ў органах мясцовага самакіравання і бізнесе

Спецыялізацыя дазваляе набыць веды і навыкі ў вобласці:

  • арганізацыі дзейнасці органаў мясцовага самакіравання
  • прававога рэгулявання функцыянавання органаў мясцовага самакіравання
  • гісторыі і прынцыпаў еўрапейскага парламентарызму
  • арганізацыі дзейнасці прадпрыемства
  • сістэм матывацыі і ацэнкі персаналу,
  • аналіза інфармацыі для прыняцця рашэнняў і  арганізацыі лагістычных працэсаў на  прадпрыемстве

2. Адміністраванне ў дзяржаўных органах і бізнесе

Спецыялізацыя дазваляе набыць веды і навыкі ў вобласці:

  • арганізацыі дзейнасці дзяржаўных органаў
  • прававога рэгулявання функцыянавання дзяржаўных органаў
  • арганізацыі працы ў галіне грамадскай бяспекі
  • арганізацыі дзейнасці прадпрыемства
  • сістэм матывацыі і ацэнкі персаналу,
  • аналіза інфармацыі для прыняцця рашэнняў і  арганізацыі лагістычных працэсаў на  прадпрыемстве

 Выкладчыкі

Са студэнтамі будуць працаваць выкладчыкі з Беларусі, якія імкнуцца да высокіх стандартаў вышэйшай адукацыі і маюць  вопыт выкладання ў вну,  у тым ліку шэсць прафесароў і больш за тры дзясяткі кандытатаў навук.  Для фраміравання  ў студэнтаў  навыкаў і кампетэнцый  у склад выкладчыкаў уваходзяць  спецыялісты- практыкі, якія вядуць практычныя і семінарскія заняткі. Большая частка калектыву   - гэта жыхары Беларусі, але сярод выкладчыкаў таксама суайчыннікі, якія  выкладаюць у вышэйшых навучальных установах Польшчы, Літвы, ЗША, Чэхіі, Кітая і іншых краін. 

Даля чаго створана Беларуская акадэмія

  • На падставе супрацоўніцтва выкладчыкаў і студэнтаў захаваць акадэмічную супольнасць Беларусі, акадэмічныя свабоды і традыцыі; 
  • Стварыць аснову для набыцця беларускай моладдзю вышэйшай адукацыі па еўрапейскіх стандартах на базе беларускай вышэйшай школы і беларускіх культурных традыцый
  • Спрыяць інтэграцыі вышэйшай школы Беларусі ў еўрапейскую адукацыйную прастору

Як стаць студэнтам

Каляндар паступлення:

да 10 лютага 2021 г. запоўніць і выслаць анкету абітурыента і пакет сканаваных дакументаў (спіс прыкладаецца)
да 28 лютага 2021 г. падпісаць дамову з універсітэтам і выслаць альбо перадаць арыгінал, аплаціць вучобу
15 сакавіка 2021 году пачало заняткаў

Больш інфармацыі тут.