Конкурс планаў урокаў на тэму «Выкладанне яўрэйскай гісторыі ХХ стагоддзя ў Беларусі»

Дарагія настаўнікі,

2-3 сакавіка 1942 года ў Мінскім гета адбыўся вялікі пагром, загінулі пяць тысяч яўрэяў. У тым ліку быў «ліквідаваны» дзіцячы дом.

У памяць гэтай даты мыпраходзіць першы сумесны конкурс планаў урокаў Centropa і Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ёханэса Рау на тэму «Выкладанне яўрэйскай гісторыі ХХ стагоддзя ў Беларусі». Запрашаюцца настаўнікі з Беларусі прадставіць планы заняткаў па выкладанні яўрэйскай гісторыі ХХ стагоддзя і Халакоста з выкарыстаннем мультымедыйнага фільма Centropa аб былым вязні Мінскага гета Алене Драпкінай (яго можна знайсці на https://pamjat.centropa.org/films/)

Крытэрыі

– выкарыстоўваць фільм Centropa аб Алене Драпкінай

– сфакусавацца не толькі на Халакосце, але і на яўрэйскім жыцці ў Мінску да Халакосту

– выкарыстаць шаблон плана ўрока, прадстаўлены Centropa (гл. спасылку ніжэй)

Мова: беларуская, руская або англійская

Узнагароды за праекты-пераможцы

1 месца: 150 €

2 месца: 100 €

3 месца: 50 €

Усе атрыманыя матэрыялы будуць разгледжаны міжнародным журы. Пераможцы будуць абвешчаныя ў канцы лютага і запрошаны для прэзентацыі свайго праекту на нашым міжнародным онлайн-семінары для выкладчыкаў з Расіі, Германіі і Беларусі ў сакавіку 2021 года.

Адпраўце свой план занятка, выкарыстоўваючы  шаблон. Вы можаце знайсці яго тут, а вынік вашай працы пасля адправіць на электронную пошту Гістарычнай майстэрні: info.gwminsk@ibb.by.

Апошні тэрмін падачы заявак: 19 лютага 2021 г.

Больш інфармацыі тут