Навучальны курс "Школа адукатараў"

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асьветы (АДАіА) запрашае пачаткоўцаў і маладых спэцыялістаў, якія працуюць у сфэры дадатковай адукацыі дарослых, прыняць удзел у навучальным курсе "Школа адукатараў". Навучаньне будзе ў анлайн фармаце са сьнежня 2020 па люты 2021. Праграма навучальнага курсу ўключае 6 модуляў з агульнай працягласьцю 16 вучэбных гадзінаў. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 23 сьнежня ўключна.