Канферэнцыя "Дадатковая адукацыя - адукацыя без межаў"

Канферэнцыя для настаўнікаў, якія хочуць рыхтаваць дзяцей да камандных спаборніцтваў па робататэхніцы і праграмаванні пройдзе 8 лістапада 2020 г. з 10 да 16 гадзін. 
 
У чэрвені 1993 г. група даследчыкаў з Японіі вырашыла арганізаваць спаборніцтвы паміж робатамі. Для праекта была абрана назва RoboCup (Robot World Cup Initiative). У верасні 1993 года быў распрацаваны першы праект правілаў. Абмеркаванні арганізацыі такіх спаборніцтваў і тэхнічных дэталяў праходзілі на розных канферэнцыя і толькі ў 1996 годзе ў горадзе Осака прайшоў першы турнір робатаў. Удзел у ім прынялі 8 каманд.
Амаль 30 гадоў спаборніцтвы па робататэхніцы развіваюцца: ўдакладняюцца правілы і рэгламенты, з'яўляюцца новыя напрамкі і формы правядзення.
Наступным, і вельмі лагічным крокам у развіцці спаборніцтваў для «аматараў» STEM (дзяцей і дарослых) сталі камандныя спаборніцтвы па распрацоўцы гульняў.
Са студзеня 2018 года гэта былі хакатоны па распрацоўцы гульняў для дзяцей і падлеткаў. У распрацоўцы крытэрыяў ацэнкі праекта, патрабаванняў да праекта прынялі ўдзел геймдызайнеры Беларусі і Літвы: Віталь Мароз (MELSOFT) і Пётр Грынюк (GLERA games), навуковец Аляксандр Буслаўскі (БДУ).
І ўжо ў жніўні 2020 года пры падтрымцы Асацыяцыі «Адукацыя для будучыні» былі падрыхтаваны і праведзены дзве пілотныя версіі камандных спаборніцтваў па распрацоўцы гульняў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел дзеці з Беларусі, Іспаніі і Літвы, Расіі.
Спаборніцтвы па каманднай распрацоўцы гульняў маюць значны адукацыйны патэнцыял і дазваляюць:
- арганізаваць навучанне праектнай дзейнасці,
- стварыць умовы для фарміравання і развіцця навыкаў каманднай працы,
- арганізаваць камандную працу над праектам дзяцей з рознымі відамі адоранасці;
і, па сутнасці, з'яўляюцца формай падрыхтоўкі тэхналагічных каманд для IT - рынку.
Пачаць падрыхтоўку дзяцей да спаборніцтваў можна маючы ў наяўнасці толькі камп'ютар.
Падчас канферэнцыі вы даведаецеся як гэта зрабіць.
Калi вы ўжо кіруеце аб'яднаннем па інтарэсах, альбо ўзначальваеце STEM- клас, Вам будзе цікава і карысна!
 
Праграма і больш інфармацыі па спасылцы https://enzostream.com/course.php?id=100&fbclid=IwAR3Nn8d7YE8FQisY8Wvz79...