Набор на праграму "Настаўнік для Беларусі"

Як будзе праходзіць адбор у 2020 годзе:
Першы крок для ўдзелу праграме - запаўненне анкеты
Прыём анкет першай хвалі - да 10 лютага 2020 года, другой хвалі - да 4 траўня 2020 года (уключна).
Другі крок - дыстанцыйнае інтэрв'ю.
Пасля разгляду анкеты, пры ўмове яе адпаведнасці крытэрам ўдзелу ў Праграме, з вамі звяжацца прадстаўнік каманды "Настаўнік для Беларусі" для правядзення дыстанцыйнага інтэрв'ю.
Трэці крок - вочны тур
Пры паспяховым праходжанні дыстанцыйнага інтэрв'ю, вы атрымліваеце запрашэнне на ўдзел у вочным туры адбору ў Мінску.
 
Больш пра праграму тут