На Каляды ў музей!

Да ўвагі класных кіраўнікоў!
На Каляды ў музей!
Дзе сёння маленькі мінчанін можа пабачыць сапраўдныя беларускія Каляды? Вядома, у Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах!
Дзед Мароз, Санта Клаус, святы Мікола, нават Зюзя - шмат існуе варыяцый сімвала зімовага свята Раства ва ўсім свеце. На Беларусі свае багатыя традыцыі гэтага свята, унікальныя і непаўторныя. Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з традыцыйным абрадам калядавання ў дзіцячай навагодняй праграме “На Каляды ў музей!” Падчас майстар-класа госці ўласнымі рукамі зробяць цацку “Анёл” з саломкі для хатняй ялінкі. Завяршэннем наведвання стане сустрэча з калядоўшчыкамі! Яны заспяваюць навагоднія ды калядныя песні, навучаць танцам і традыцыйным беларускім гульням кожнага ўдзельніка. Цягам 2 - 2, 5 гадзін госці музея змогуць пагрузіцца ў атмасферу сапраўдных беларускіх Калядаў!
Праграма ўключае:
  • экскурсію па музеі
  • майстар-клас па саломапляценні
  • сустрэчу з калядоўшчыкамі
  • майстар-клас па традыцыйным танцам
Кошт квіткоў з дастаўкай ад парога школы да музея і назад ад 22 руб. Магчыма правядзенне праграмы ў любы дзень па замове для группы ад 25 чалавек.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 1353241 (Viber, WhatsApp) і 8017 5074469