"Парад прафесій": стартуе набор на ўнікальную прафарыентацыйную праграму ў Магілёве!

Мэтавая група - вучні 8 - 11 класаў.

Кожны год тысячы падлеткаў сутыкаюцца з адным з найважнейшых пытанняў у жыцці - кім стаць? У такім багацці варыянтаў, якое даступна ў сучасным свеце, знайсці справу па душы няпроста, таму выдатна, што цяпер у вучняў з Магілёва ёсць магчымасць цікава і свядома падысці да выбару будучага кар'ернага шляху.

Сёлета лідэры сферы бізнес-адукацыі - бізнэс-школа ІПМ і школа бізнесу для падлеткаў Дзеці-MBA - запускаюць у горадзе унікальны курс па прафарыентацыі "Парад прафесій", які ўжо заваяваў сталіцу Беларусі і дапамог дзясяткам падлеткаў выбраць свой шлях.
 
Праграма курса прадугледжвае пагружэнне ў спецыфіку папулярных прафесій са свету бізнесу. Як гэта робіцца?
● 9 майстар-класаў з прафесіяналамі сваёй справы, якія па-шалёнаму любяць сваю працу і могуць цікава пра яе расказаць. Сферы - самыя запатрабаваныя прафесіі 21-га стагоддзя (менеджмент, маркетынг, IT, HR, фінансы, дызайн, PR / Event, інжынерная справа, прадпрымальніцтва);
● экскурсіі ў буйныя кампаній, каб на свае вочы пабачыць, як працуе бізнес знутры;
● воркшопы па складанні рэзюмэ і матывацыйных лістоў;
● кансультацыі экспертаў па паступленні ў ВНУ Беларусі і за мяжой;
Дадайце да гэтага тымбілдынг, ролевыя дзелавыя гульні і ўвядзенне ў навыкі і прафесіі будучыні і вы атрымаеце ідэальны адукацыйны кактэйль, які дакладна перакуліць з ног на галаву свет падлетка.
Скончыўшы курс, палетак зразумее, у якім кірунку яму рухацца, якая прафесія са свету бізнесу яму найбольш цікавая, пазнае больш аб прафесіі мары, адзначыць для сябе плюсы і мінусы той ці іншай прафесіі, а таксама атрымае дэталёвую інфармацыю пра тое, куды паступаць і як дзейнічаць, каб у будучыні атрымаць добрую працу, якая будзе прыносіць задавальненне.
 
Атрымаць падрабязную інфармацыю аб праграме і запісацца можна па тэлефоне +375296014641 ці на сайце арганізатараў https://deti-mba.by/deti-mba-regions
 
Старт заняткаў ужо 6 лістапада 2019 г.