Вясновыя Дні адчыненых дзвярэй: ЕГУ запрашае абітурыентаў у Вільню

30-31 сакавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў на вясновыя Дні адчыненых дзвярэй у Вільні. Мерапрыемства адбудзецца ў новым навучальным корпусе ЕГУ — былым будынку Аўгустынскага кляштара, размешчанага ў Старым горадзе Вільні, які ўключаны ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Штогод падчас Дзён адчыненых дзвярэй абітурыенты ЕГУ маюць магчымасць пазнаёміцца ​​з навучальнымі праграмамі, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ, задаць пытанні пра паступленне, стыпендыі, удзел у праграмах абмену, а таксама здаць уступныя іспыты ва ўніверсітэт.
 
Важна! ЕГУ дапамагае атрымаць бясплатную візу для наведвання Дзён адчыненых дзвярэй для вучняў школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, а таксама слухачоў курсаў у цэнтры «Прапілеі». Рэгістрацыя на мерапрыемства з візавай падтрымкай для навучэнцаў пройдзе да 11 лютага (уключна).
 
Рэгістрацыя без візавай падтрымкі адбудзецца да 22 сакавіка (уключна).
 
Рэгістрацыя на Дні адчыненых дзвярэй у Вільні праходзіць па спасылцы.
 
Праграма Дзён адчыненых дзвярэй
 
30 сакавіка (пятніца) удзельнікі Дзён адчыненых дзвярэй змогуць здаць уступныя іспыты па эсэ і кампазіцыі. Атрыманыя вынікі абітурыенты могуць выкарыстоўваць пры паступленні ў ЕГУ у 2018 годзе.
 
31 сакавіка (субота) пройдзе выстава адукацыйных праграм ЕГУ, профільныя сустрэчы абітурыентаў з выкладчыкамі, адміністрацыяй, студэнтамі і выпускнікамі ўніверсітэта, а таксама іспыт па замежнай мове.
 
Больш інфармацыі тут: http://be.ehu.lt/padzieja/spring-open-doors-2018-vilnius/
 

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.