EDU-HUB стварае Сетку спецыялістаў, якія працуюць з падлеткамі груп рызыкі, у краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі

Рэгіянальны рэсурсны трэнінгавы цэнтр EDU-HUB запрашае зацікаўленых спецыялістаў, якія працуюць з падлеткамі, увайсці ў створаную Сетку спецыялістаў, якія працуюць з падлеткамі груп рызыкі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Мэта стваранай Сеткі: павышэнне якасці паслуг для падлеткаў груп рызыкі і пашырэнне доступу да іх праз арганізацыю абмену досведам паміж спецыялістамі і распаўсюджванне рэзультатыўнага вопыту калег з розных рэгіёнаў і краін.

Плануецца, што ў рамках Сеткі будзе арганізавана наступная дзейнасць:

- Прасоўванне прафесійнай супольнасці рэгіёну на міжнародным узроўні;

- Сумесная распрацоўка новых дыстанцыйных курсаў;

- Правядзенне вэбінараў па абмене вопытам сярод удзельнікаў;

- Распрацоўка і рэалізацыя новых міжнародных сумесных праектаў;

- Абмен інфармацыйнымі і метадычнымі матэрыяламі;

- Іншая актыўнасць, якая выклікае ўзаемную цікавасць.

Чакаецца, што праца Сеткі будзе самакіравальнай і будавацца на аснове добраахвотнасці ўдзелу і раўнапраўя ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц супольнасці. Для вырашэння гэтай задачы ўдзельнікі і ўдзельніцы Сеткі распрацуюць і прымуць Рэгламент Сеткі, а зацікаўленыя ў лідарстве, вылучаны свае кандыдатуры ў Каардынацыйны савет.

Для далучэння да працы стваранай Сеткі запрашаем запоўніць анлайн-анкету: https://docs.google.com/forms/d/1uSf1drv_N6f_IU1200Olc_wibMOu4nJ87GxLTA9...

Зацікаўленыя спецыялісты, якія запоўнілі анлайн-анкету да 2018/02/28 будуць запрошаныя на дзве анлайн-сустрэчы:

- Вэбінар з прэзентацыяй паслуг EDU-HUB і вынікамі працы за 3 гады (папярэдняя дата - серада, 28.02.2018 у 16.00 па менскім часе);

- Установачная онлайн-канферэнцыя Сеткі з знаёмствам удзельнікаў і ўдзельніц, абмеркаваннем Рэгламенту і вылучэннем жадаючых у Каардынацыйны савет (сакавік, 2018, дакладная дата і час будуць узгоднены з усімі дадаткова).

Даведачная інфармацыя. EDU-HUB - Рэгіянальны рэсурсны трэнінгавы цэнтр для спецыялістаў, якія працуюць з падлеткамі груп рызыкі дзейнічае на базе РГА "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» са снежня 2014 гады, дзякуючы падтрымцы Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ). Штогод паслугамі цэнтру карыстаюцца больш за 2000 спецыялістаў і бацькоў падлеткаў краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія навучаюцца ў дыстанцыйных навучальных курсах, вебинарах, вывучаюць інфармацыйныя і метадычнае матэрыялы на вэб-платформе, а таксама ўдзельнічаюць у афлайн-мерапрыемствах.

Інфармацыйныя рэсурсы EDU-HUB:

- Інфармацыйная платформа з профілем краін: www.belau.info/hub

- Платформа дыстанцыйнага навучання: www.belau.info/moodle

- Супольнасць спецыялістаў і бацькоў падлеткаў (Facebook): https://www.facebook.com/groups/edu.hub.belarus

- відэаканал з меркаваннямі падлеткаў (YouTube): www.youtube.com/allteenscan

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся: Віталь Нікановіч, менеджар EDU-HUB, намеснік старшыні РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», электронная пошта: vnikanovich@belau.info +375298693921 (Viber, Whats App, Telegram).

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.