ЮНЕСКА запрашае на курсы для спецыялістаў, якія працуюць з падлеткамі і моладдзю

Рэгіянальны рэсурсны трэнінгавы цэнтр для спецыялістаў, якія працуюць з падлеткамі груп рызыкі EDU-HUB (РГА "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА») сумесна з Майстэрні інавацыйных тэхналогій запрашаюць на дыстанцыйныя навучальныя курсы.
Навучанне бясплатнае. Працягласць аднаго курсу - 4 тыдні.
 
Перавагі нашых курсаў:
• 7 гадовы досвед працы, больш за 5000 выпускнікоў, станоўчыя водгукі;
• Толькі сучасная тэарэтычная інфармацыя ў сціснутай форме;
• Арыентацыя на практыку, выкананне практычных заданняў у кожным модулі;
• Магчымасць замовіць сертыфікат па выніках паспяховага навучання.
Інфармацыя пра курсы:
 
Курс №1. Міжнародныя падыходы да арганізацыі прафілактыкі па праблеме ВІЧ / СНІД з падлеткамі груп рызыкі (48 гадзін).
 
Модулі:
1. Сучасныя падыходы да прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі з падлеткамі груп рызыкі (8);
2. Карціраванне, камунікацыя і матывацыя да тэставання на ВІЧ (12);
3. Алгарытмы датэставага і паслятэставага кансультавання і тэставання на ВІЧ (16);
4. Перанакіраванне на паслугі і садзейнічанне змене паводзінаў (12).
 
Дата правядзення курсу: 26 лютага - 25 сакавіка, 2018.
 
Курс №2. Лепшыя практыкі прафілактыкі па праблеме ВІЧ / СНІД з падлеткамі груп рызыкі (32 гадзіны).
 
Модулі:
1. Падыходы да разумення лепшых практык у прафілактычнай рабоце (8);
2. Лепшыя практыкі першаснай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі з падлеткамі (8);
3. Лепшыя практыкі другаснай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі для падлеткаў, якія ўжываюць наркотыкі (8);
4. Лепшыя практыкі другаснай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі для падлеткаў, якія ўступаюць у палавыя кантакты (8)
 
Дата правядзення курсу: 19 сакавіка - 15 красавіка, 2018.
 
Курс №3. Менеджмент прафілактычных праграм, накіраваных на падлеткаў і моладзь (72 гадзіны).
 
Модулі:
1. Сучасныя выклікі да прафілактычнай працы з падлеткамі і моладдзю (16);
2. Тэхналогія выяўлення патрэбаў для прафілактычнай дзейнасці (16);
3. Стратэгіі, формы і метады прафілактычнай работы (16);
4. Праектны мэнэджмэнт у прафілактычнай дзейнасці (24).
 
Дата правядзення курса: 9 красавіка - 6 мая, 2018
 
Курс №4. Сучасныя падыходы ў перадухіленні гвалту і папулярызацыі культуры свету ў адукацыйных установах (72 гадзіны).
 
Модулі:
1. Феномен гвалту ў адукацыйных установах (12);
2. Тэхналогія выяўлення і рэагавання на выпадкі гвалту ў адукацыйных установах (24);
3. Партнёрская сетка па прадухіленні, выяўленні і рэагаванню на выпадкі гвалту (12);
4. Эфектыўныя метады па папулярызацыі культуры свету ў адукацыйных установах (24).
 
Дата правядзення курсу: 30 кастрычніка - 27 мая, 2018
 
Як зарэгістравацца? Для рэгістрацыі неабходна не пазней за 25 лютага 2018 года запоўніць анлайн-анкету: https://docs.google.com/forms/d/1BD7N7BRs0TOvSEthzocf8AhiledMksv2NF-Ozo1...
Пасля запаўнення арганізатары накіруюць інструкцыі на ўказаны вамі адрас электроннай пошты.
 
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся: Віталь Нікановіч, мэнэджэр EDU-HUB, намеснік старшыні РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», vnikanovich@belau.info +375298693921 (пераважней тэкставыя паведамленні ў Viber, Whats App, Telegram).
 

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.