Конкурс міні-праектаў па прасоўванні (адвакатаванні) прынцыпаў адукацыі на працягу ўсяго жыцця

Конкурс міні-праектаў па прасоўванні (адвакатаванні) прынцыпаў адукацыі на працягу ўсяго жыцця

 

Да 5 студзеня 2018 г. прымаюцца заяўкі на ўдзел у конкурсе на рэалізацыю 4 міні-праектаў па прасоўванні (адвакатаванні) прынцыпаў адукацыі на працягу ўсяго жыцця. Конкурс ажыццяўляецца ў рамках праекта "Вучыцца, каб дзейнічаць», накіраванага на садзейнічанне рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і грамадзянскі ўдзел. Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і сафінансуецца DVV International.

МЭТА КОНКУРСУ:

Прасоўванне ідэй нефармальнай і грамадзянскай адукацыі дарослых у рэгіёнах, наладжванне дыялогу з прадстаўнікамі мясцовых і рэгіянальных уладаў, садзейнічанне падтрымцы права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і распаўсюджванне сеткавага ўзаемадзеяння.

Да удзелу дапускаюцца грамадскія аб'яднанні і іншыя некамерцыйныя арганізацыі, якія зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

ТЭМАТЫЧНЫЯ КІРУНКІ МІНІ-ПРАЕКТАЎ:

  • прасоўванне ідэй і прынцыпаў нефармальнай, грамадзянскай адукацыі дарослых, адукацыі на працягу ўсяго жыцця;
  • папулярызацыя права на адукацыю для ўсіх, у тым ліку уразлівых груп насельніцтва.

МЭТАВЫЯ ГРУПЫ:

Уразлівыя катэгорыі насельніцтва: людзі з нізкім узроўнем адукацыі, што не дазваляе канкураваць на рынку працы, жыхары аддаленых рэгіёнаў з абмежаваным доступам да адукацыйных паслуг, людзі ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Больш падрабязна тут

 

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.