Заняткі на выставе «Францыск Скарына і яго эпоха» для школьнік

Музейныя заняткі для школьнікаў 1–11 класаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі!

Выдатная магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць артэфакты, пра якія школьнікі чытаюць у падручніках: каштоўныя кніжныя помнікі, створаныя нашымі продкамі за 500 гадоў кнігадруку, а таксама лепшыя сусветныя ўзоры кніжнай справы ад часоў Ёгана Гутэнберга да нашых дзён. Але падручнікі няхай дзеткі пакідаюць дома, таму што пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры будзе адбывацца ў даступнай і займальнай форме праз дыялог, гульні і творчасць.

Працягласць заняткаў – 60 хвілін.

Варыянт 1 (экспрэс-курс):
«Францыск Скарына і яго эпоха» (кошт з матэрыяламі для творчага задання – 6.50 бел. руб., дзеці са шматдзетных сем’яў – 4.50 бел. руб.).

Варыянт 2 (падрабязнае азнаямленне за трое заняткаў):
«Ёган Гутэнберг і пачатак еўрапейскага кнігадрукавання» (6.00 / 4.00 бел. руб.);
«Францыск Скарына – беларускі першадрукар» (6.50 / 4.50 бел. руб.);
«Беларускае кнігадрукаванне XVI–XVIII стагоддзяў» (6.00 / 4.00 бел. руб.).

Кантактная інфармацыя:
Таццяна Сапега, каардынатар праграмы,
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.