Community Connections 2018

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме абмену для прафесіяналаў Community Connections. Тэмы праграм на 2018 г.:

1. Праграмы навучання ў сферы прадпрымальніцтва
Даты праграмы – 4 - 26 красавіка 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы 
арганізатарамі да 17.00 24 кастрычніка 2017 г. 

Праграма запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў/-ніц адукацыйных устаноў, бізнес-школ, інкубатараў, тэхнапаркаў, акселератараў, стартап-школ, цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва, цэнтраў камерцыялізацыі інавацый, клубаў прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў, бізнес-трэнераў, прадстаўнікоў/-ніц грамадскіх арганізацый, Міністэрства адукацыі і мясцовых дзяржаўных органаў і іншых спецыялістаў, далучаных да праграм падтрымкі прадпрымальніцтва з фокусам на моладзь і дарослае насельніцтва, якія займаюцца ўкараненнем сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыі ў сферы прадпрымальніцтва, распрацоўкай, правядзеннем і ацэнкай праграм стымулявання прадпрымальніцкай актыўнасці і развіцця прадпрымальніцкіх навыкаў.

2. Падрыхтоўка настаўніка да працы ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі
Даты праграмы – 11 красавіка – 3 мая 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы арганізатарамі  да 17.00 26 кастрычніка 2017 г.

Праграма запрашае да ўдзелу настаўнікаў і прадстаўнікоў/-ніц адміністрацый ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі, рэсурсных цэнтраў інклюзіўнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дарослых (павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка), Міністэрства адукацыі, мясцовых органаў улады і іншых арганізацый і ўстаноў, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы тэарэтычных і рэалізацыі практычных аспектаў спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі, у распрацоўцы і рэалізацыі зместу адукацыйных стандартаў і тыпавых вучэбных планаў падрыхтоўкі педагогаў на ўзроўнях сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі да працы з дзецьмі ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі, а таксама ў распрацоўцы і рэалізацыі адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі практыкуючых педагогаў у аспекце фарміравання ў іх прафесійных кампетэнцый для работы ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі.

3. Жаночае лідэрства
Даты праграмы - 30 мая – 21 чэрвеня 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы арганізатарамі  да 17.00 21 лістапада 2017 г.

Праграма запрашае да ўдзелу актывістак грамадскіх аб'яднанняў, мясцовых супольнасцяў і ініцыятыўных груп, а таксама прадстаўніц органаў улады і дзяржаўных устаноў, дзейнасць якіх спрыяе пашырэнню правоў і магчымасцяў жанчын. Кандыдаткі на ўдзел у праграме актыўна падтрымліваюць прасоўванне жаночага актывізму; ажыццяўляюць праграмы па развіцці жаночага лідэрства і прадастаўляюць адукацыйныя паслугі ў гэтай галіне, а таксама залучаюць мясцовых жыхароў да вырашэння пытанняў мясцовага значэння і рэалізацыi грамадска важных ініцыятыў.

4. Грамадскія ініцыятывы ў мясцовых супольнасцях
Даты праграмы – 11 ліпеня – 2 жніўня 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы 
арганізатараміда 17.00 12 снежня 2017 г.

Праграма запрашае да ўдзелу актывістаў/-так грамадскіх аб'яднанняў, мясцовых супольнасцяў і ініцыятыўных груп, а таксама прадстаўнікоў/-ніц органаў улады і дзяржаўных устаноў, якія ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў мясцовага ўзроўню і зацікаўленыя ў актыўным удзеле насельніцтва ў рэалізацыі грамадска значных ініцыятыў. Прыкладамі такіх ініцыятыў можа служыць дзейнасць, накіраваная на добраўпарадкаванне і рэканструкцыю мясцовых тэрыторый, прыцягненне моладзі да вырашэння значных пытанняў, паляпшэнне якасці жыцця ўразлівых груп, прыродаахоўная дзейнасць, арганізацыя фестываляў добрасуседства, вулічнага мастацтва і кірмашоў народнай творчасці, праекты культурнага развіцця і гістарычнай скіраванасці, мерапрыемствы па прасоўванні здаровага ладу жыцця і г.д. Удзел у праграме будзе карысны тым, хто цікавіцца тэхналогіямі і падыходамі да прыцягнення насельніцтва да актыўнага ўдзелу ў стварэнні і рэалізацыі ініцыятыў, скіраваных на паляпшэнне якасці жыцця мясцовых супольнасцяў.

5. Развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва
Даты праграмы – 11 ліпеня – 2 жніўня 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы 
арганізатараміда 17.00 23 студзеня 2018 г.

Праграма запрашае да ўдзелу прадпрымальнікаў/-ніц і прадстаўнікоў/-ніц арганізацый, якія стварылі сацыяльныя прадпрыемствы, дзейнасць якіх накіравана на вырашэнне грамадска значных праблем; уладальнікаў/-ніц і менеджэраў камерцыйных кампаній, банкаўскіх устаноў, лізінгавых кампаній, мікрафінансавых арганізацый, мясцовых органаў улады, а таксама прадстаўнікоў/-ніц дабрачынных фондаў, лідэраў/-рак і актывістаў/-так грамадскіх арганізацый і мясцовых ініцыятыўных груп і іншых спецыялістаў/-так, якія займаюцца прасоўваннем канцэпцыі сацыяльнага прадпрымальніцтва, укараненнем яе прынцыпаў у Беларусі; а таксама бізнес-трэнераў, якія займаюцца навучаннем асновам сацыяльнага прадпрымальніцтва.

6. Інфармацыйна-камунікацыйныя стратэгіі для НДА
Даты праграмы – 1-23 жніўня 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы 
арганізатарамі да 17.00 6 лютага 2018 г.

Праграма запрашае да ўдзелу лідэраў і актывістаў/-так грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, мясцовых супольнасцяў і ініцыятыўных груп, якім патрэбныя веды аб правядзенні інфармацыйных і адвакатыўных кампаній, аб упарадкаваннi камунікацый са СМІ, мясцовымі органамі ўлады і насельніцтвам і аб выкарыстанні сацыяльных медыя для інфармавання мэтавых аўдыторый пра сваю дзейнасць і грамадска важныя пытанні, а таксама для прыцягнення іх да абмеркавання і вырашэння пытанняў мясцовага ўзроўню і рэалізацыі грамадска значных ініцыятыў.

7. Пашырэнне магчымасцяў для людзей з інваліднасцю і для іншых уразлівых груп
Даты праграмы – 5-27 верасня 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы 
арганізатарамі да 17.00 13 лютага 2018 г.

Праграма запрашае да ўдзелу лідэраў і актывістаў/-так грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, мясцовых
супольнасцяў і ініцыятыўных груп, супрацоўнікаў/-ніц сродкаў масавай інфармацыі і прадстаўнікоў/-ніц дзяржаўных устаноў і мясцовых органаў улады, дзейнасць якіх спрыяе пашырэнню правоў, абароне інтарэсаў і паляпшэнню жыцця людзей з інваліднасцю і іншых уразлівых груп. Прыкладамі ўразлівых груп могуць служыць людзі, якія жывуць з ВІЧ/СНІД; прадстаўнікі/-нiцы груп рызыкі і гандлю людзьмі; наркаспажыўцы; людзі, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі; пажылыя людзі і іншыя. Фокус праграмы – метады і інструменты ўзаемадзеяння з мясцовымі і нацыянальнымі органамі ўлады і грамадскасцю. Будуць разгледжаныя пытанні правядзення інфармацыйных і адвакатыўных кампаній з прыцягненнем традыцыйных і сацыяльных СМІ, выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і з арганізацыяй асветніцкіх, адукацыйных і дыскусійных мерапрыемстваў. Тэмы для абмеркавання – становішча ўразлівых груп, якія існуюць бар'еры ў стварэнні спрыяльнага асяроддзя для іх жыцця і ўключэння ў паўнавартасную працоўную, бытавую дзейнасць i актыўнасць у вольны час.

8. Вывучэнне прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынернай справы і матэматыкі ў школе
(STEM-адукацыя для школьнікаў)

Даты праграмы – 11 кастрычніка – 2 лістапада 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы 
арганізатарамі да 17.00 3 красавiка 2018 г.

Праграма запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў/-ніц устаноў фармальнай і нефармальнай адукацыі, грамадскіх арганізацый, адукацыйных лабараторый, Міністэрства эканомікі і Міністэрства адукацыі, мясцовых органаў улады і іншых арганізаций і ўстаноў, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы і рэалізацыі адукацыйных праграм, навучальных планаў і стандартаў у сферы дакладных навук, у прыўнясеннi навукова-даследчай дзейнасці ў праграмы сярэдняй і старэйшай школы, якія стымулююць цікавасць да прыродазнаўчых навук, інжынернай справы і вынаходніцкай дзейнасці, прыцягненне моладзі да навукова-тэхнічнай дзейнасці, атрыманне адукацыі і пабудову кар'еры ў галіне STEM, удзельнічаюць у распрацоўцы праграм навучання і павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў STEM-дысцыплін.

Для атрымання бланка анкеты ў фармаце Word дашліце заяўку на адрас minskusaid@state.gov

Падрабязней

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.