Конкурс метадычных распрацовак урокаў пазакласнага чытання

Выдавецкі дом "Звязда" і рэдакцыя газеты "Літаратура і мастацтва" абвяшчаюць конкурс пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры "Урокі сучаснасці". Удзельнічаць у ім могуць аўтары з Беларусі.
 
На суд журы будуць прадстаўлены метадычныя распрацоўкі ўрокаў пазакласнага чытання па сучаснай беларускай літаратуры. Гэта творы беларускіх аўтараў, напісаныя пачынаючы з 1990 года. Работы неабходна даслаць з 1 ліпеня па 31 снежня 2017 года ўключна на электронны адрас lim_new@mail.ru
 
Тэкст метадычнай распрацоўкі павінен змяшчаць у сабе назву і тэму занятка, абгрунтаванне актуальнасці тэмы, пералік твораў да занятку, арыгінальнасць правядзення ўрока, удзел вучняў і падведзеныя вынікі.
 
Матэрыялы будуць разглядацца ў рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”, лепшыя работы ўбачаць свет на яе старонках.
 
Аўтары трох лепшых распрацовак атрымаюць грашовыя ўзнагароды ў памеры 10, 7 і 5 базавых велічынь адпаведна занятаму месцу.
 
Палажэнне аб конкурсе глядзіце тут.
Паводле газеты "Звязда"

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.