Паслугі юрыста са спецыялізацыяй «Адукацыйнае права»

Апошні тэрмін – 31 ліпеня 2017 г.

На базе Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА) аказвае кансультацыйныя паслугі юрыст са спецыялізацыяй «Адукацыйнае права». Дадзены спецыяліст закліканы забяспечыць доступ супрацоўнікаў і арганізацыяў-сябраў АДАіА да кваліфікаваных паслугаў юрыста ў галіне нефармальнай адукацыі. Паслугі даступныя прадстаўнікам арганізацыяў-сябраў і ключавым партнёрам АДАіА.

Да юрыста са спеыялізацыяй «Адукацыйнае права» можна звяртацца з пытаннямі адносна адукацыйнага права, прававога рэгулявання дадатковай і нефармальнай адукацыі. На працягу найбліжэйшых 6 месяцаў юрыст будзе бясплатна аказваць кансультацыі арганізацыям-сябрам і ключавым партнёрам АДАіА па пытаннях прававога рэгулявання дзейнасці арганізацыяў трэцяга сектара.

Асабліва вітаюцца прапановы па рэфармаванні заканадаўства ў галіне дадатковай (нефармальнай) адукацыі.

Кансультаванне можа ажыццяўляцца як дыстанцыйна, з дапамогай перапіскі па эл. пошце, так і ў часе асабістай сустрэчы.

Для атрымання кансультацыі неабходна накіраваць пытанне ў пісьмовай форме, назваўшы сваю арганізацыю, пазіцыю, якую вы займаеце, кантактныя дадзеныя. Запыт з пазнакай «пытанне юрысту» неабходна даслаць праз эл. адрас: 6161075@gmail.com або adop2011info@gmail.com.

Падрабязней на  adukatar.net

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.