Экспрэс-курс для школьнікаў «Ад кнігі рукапіснай – да друкаванай»

Прапанова актуальная на працягу 2017 г.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на заняткі ў музей кнігі і прапануе для школьнікаў 1–11 класаў экспрэс-курс «Ад кнігі рукапіснай – да друкаванай».

Галоўнай культурнай падзеяй 2017 года, безумоўна, стане значны юбілей – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Каб быць падрыхтаваным да важнай падзеі, можна пачытаць раздзел у падручніку альбо артыкул у Вікіпедыі, але лепшы варыянт – прайсці адпаведны экспрэс-курс.

Экспрэс-курс «Ад кнігі рукапіснай – да друкаванай» – гэта хуткае навучанне шляхам атрымання актуальнай і патрэбнай інфармацыі ў сціснутым выглядзе. Ён дае базавы ўзровень разумення асноўных этапаў развіцця кнігі. Вучні будуць мець магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць кніжныя помнікі – артэфакты з мінулага, якім ужо 500 і больш гадоў. Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца праз дыялог, гульні і творчасць.

Экспрэс-курс уключае тры музейныя заняткі:

• Рукапісная кніга – падмурак для стварэння кнігадрукавання.
• Ёган Гутэнберг і пачатак еўрапейскага кнігадрукавання.
• Францыск Скарына – беларускі першадрукар.

Працягласць заняткаў – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыялам для творчага задання:

• першыя заняткі: 3.70 (тры рублі семдзесят капеек);
• другія заняткі: 2.50 (два рублі пяцьдзесят капеек);
• трэція заняткі: 3.00 (тры рублі).

Чакаем усіх у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі! Будзьма святкаваць значны юбілей разам!

Кантактная інфармацыя: Таццяна Андрэеўна Сапега, каардынатар праграмы, тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Паводле інфармацыйнага ліста

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.