Пабудуем MOST з Еўрасаюзам

Апошні тэрмін – 31 снежня 2017 г. 

У Беларусі стартуе новы праект Еўрасаюза – MOST, скіраваны на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларуссю. Праект прапануе беларусам магчымасці для стажыровак і абмену досведам у адной з абраных краін ЕС.

Асноўныя сектары MOST:

культура;
адукацыя і моладзь;
навука і тэхналогіі.

Без увагі не застануцца заяўкі і з іншых абласцей: эканомікі, аховы здароўя, энергетыкі, дзяржаўнага кіравання і г.д.

Мерапрыемствы мабільнасці маюць два фарматы:

кароткатэрміновы абмен (7 дзён, групы ад 2 да 5 чалавек альбо адна асоба);
практыка/стажыроўка (28 дзён, адна асоба).

Тэрмін праекту – да снежня 2017 года. Мяркуецца, што за гэты час удзел у ім возьмуць 1500 чалавек.

Фінансавыя ўмовы:

Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі, звязаныя з рэалізацыяй праекту: транспарт, пражыванне, харчаванне, віза, страхаванне, квіткі.

Падрабязней на most-belarus.eu

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.