Конкурсы

Праграма Фулбрайт па павышэнні педагагічнага майстэрства (Fulbright TEA)

Праграма Фулбрайт па павышэнні педагагічнага майстэрства (The Fulbright Teaching Excellence and Achievement Program (Fulbright TEA)) прапануе замежным педагогам устаноў сярэдняй адукацыі магчымасць прайсці шасцітыднёвае прафесійнае навучанне ў адным з універсітэтаў ЗША. Удзельнікі(-цы) праграмы наведваюць лекцыі і семінары, назіраюць за працай амерыканскіх калег і атрымліваюць практычны досвед выкладання ў амерыканскай сярэдняй школе, а таксама абменьваюцца лепшымі педагагічнымі практыкамі з выкладчыкамі і студэнтамі прымаючага ўніверсітэта і мясцовых сярэдніх школ.