Летнікі
Летнік настаўнікаў у Альхоўцы-2011(+фота)

3 27 чэрвеня па 3 ліпеня 2011 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці адбыўся
22-гі метадычны настаўніцкі летнік. У летніку праведзены аўтарскі семінар Мікалая Іванавіча Запрудскага “Упраўленне самастойнай пазнавальнай дзейнасцю вучняў”. Асноўнай мэтай летніка было стварэнне ўмоваў, каб яго ўдзельнікі усвядомілі і прынялі для сябе каштоўнасць “самастойнай працы вучняў”, без якой немагчыма дасягнуць высокіх вынікаў навучання. Менавіта ў працэсе самастойнай пазнавальнай дзейнасці на ўроку вучні авалодваюць важнымі пазнавальнымі і сацыяльнымі кампетэнцыямі.
Чытаць далей / Каментаваць
Альхоўка-2010
Святлана Каўганка 
Лета – пара адпачынкаў. Яго чакаюць, выбіраюць прывабныя мясціны. На пачатку кожнага ліпеня многіх настаўнікаў нашай краіны, нібы магніт, цягне да сябе Альхоўка, размешчаная ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці на беразе імклівай рэчкі Страча. Сёлета тут адбыўся чарговы – 21 – летнік фізікаў.
Школа
Наш летнік, у якім, дарэчы, аўтар гэтых радкоў была ўжо 6 разоў, – гэта школа. Тут збіраюцца цікавыя, таленавітыя, апантаныя сваёй працай настаўнікі. Тут набываюцца новыя веды і прафесійныя уменні, перадаюцца адно аднаму прафесійныя знаходкі. Гэтым разам тэмай аўтарскіх курсаў Мікалая Іванавіча Запрудскага былі “Дыдактычныя асновы і практыка эфектыўнай
кантрольна-ацэначнай дзейнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу”.
Чытаць далей / каментаваць
Альхоўка-2009: Рэцэпт кактэйлю творчага росту
Вы калі-небудзь атрымлівалі асалоду ад ад працы ў калектыве аднадумцаў? Ці здаралася Вам адпачываць у намётах на ўлонні прыроды? Вы заўважалі, як калышуцца зоркі, на воднай роўнядзі ракі?
Калі на ўсе пытанні Вы адказалі «НЕ», то можаце не губляць час на чытанне гэтага артыкула. Але калі ўсё ж Вы вырашыцеся яго прачытаць, тады, хутчэй за ўсё, Вам што-небудзь, ды спадабаецца.
Артыкул Аляксандра Плятнёва, размешчаны на сайце www.PARTAinter.net, аб летніку настаўнікаў фізікі «Альхоўка-2008» чытайце тут
Як дзеці з настаўнікамі адкапалі стары горад.
Некалькі гадоў таму жыхар Светлагорска Васіль Коваль, які вядомы ў горадзе як
мастак-аматар, паказаў мясцовым краязнаўцам з грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) зямляныя валы на ўскраіне Якімаўскай Слабады. Маючы ў гэтай вёсцы дачу, спадар Коваль даведаўся пра іх ад мясцовых жыхароў. Ніхто з вяскоўцаў не мог сказаць, калі былі насыпаныя гэтыя валы. Такі факт указваў на даўняе паходжанне зямляных умацаванняў.
Светлагорская арганізацыя ТБМ паведаміла пра іх ў Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. У 2005 г. гэтае месца абследавалі навукоўцы з Інстытуту гісторыі. Аднак выснова аб паходжанні валоў тады зробленая не была, і пытанне засталося адкрытым.
І толькі пазней, калі настаўнікі ды вучні Светлагоршчыны прыцягнулі да раскопак доктара гістарычных навук Сяргея Рассадзіна, яны здолелі адкапаць былы горад
Казімір. Гэты горад існаваў у 1643 – 1655 гг. на беразе Бярэзіны.Цяпер штогод у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці праводзіцца археалагічная экспедыцыя з удзелам навучэнцаў. Глядзіце
фотаэкспразіцыю з сёлетнега археалагічнага летніка, які традыцыйна праходзіць па ініцыятыве настаўнікаў і вучняў – сябраў ТБМ г. Светлагорска.
Метадычны летнік выкладчыкаў фізікі Альхоўка-2007
«Альхоўка-2007» – паўналецце летніка
Віктар Кірэеў
Сёлета настаўніцкі летнік у Альхоўцы асаблівы!
Па-першае, ён адбыўся ў
18-ы раз (з паўналеццем!).
Па-другое, тэма курсаў
«Камп’ютэрнае суправаджэнне навучальна-выхаваўчага працэсу па фізіцы» – даволі актуальная на сённяшні момант. Практычна ва ўсіх школах ёсць камп’ютэрныя класы, а ў некаторых навучальных установах такіх класаў некалькі, і ёсць выхад у сусветную сетку Internet. Таму кожнаму настаўніку трэба ўмець выкарыстаць вялізны патэнцыял камп’ютэраў у навучальным працэсе.
>>>