Карысная інфармацыя

Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і выхаваўчай працы (pdf)

Метадычны дапаможнік змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.

Злоснае меркаванне пра школьныя алімпіяды

Настаўнік Ігар Краўчук на старонках «Брэсцкага кур'ера»: Адным з напрамкаў працы школы застаюцца прадметныя алімпіяды. Напрамкам, які паралізуе нармальную працу школы і дыскрымінуе дзяцей.

Як вучыліся ў школе за польскім часам і за Саветамі (відэа)

«Вольнае Глыбокае»: Пра школу распавядае Эдзя Салавей, якая нарадзілася і жыла ў вёсцы Ласкаўшчына на Глыбоччыне. Павучыцца ёй прышлося чатыры гады: два гады ў польскай школе і два – пры першых Саветах.

Такі від спорту практыкуецца (Беларускае пяціборства – XV: заданні з адказамі)

«Наша слова»: У Магілёўскім універсітэце імя А.Куляшова адбылася цырымонія ўганаравання пераможцаў Беларускага пяціборства. З гэтай нагоды мы задалі некалькі пытанняў Міхасю Булавацкаму.

«Хто грошы не прынёс, кантрольную не піша»

«Intex-press»: У баранавіцкіх школах настаўнікі прапануюць вучням выпраўляць кепскія адзнакі на дадатковых платных занятках. Грошы за пераздачы збіраюць проста ў класе, а не праз банк.

Настаўнікаў прымушаюць прышчапляцца ад грыпу?

«Борисовские новости»: Выкладчык адной з барысаўскіх школ: Дырэктар абвясціў, што ўсе настаўнікі павінны ў абавязковым парадку зрабіць прышчэпкі і даць яму справаздачу.

Юрыст: Аддзел адукацыі не можа абавязаць настаўнікаў падпісвацца на газеты і часопісы

«Брестская газета»: Адміністрацыя школы настойліва «раіць» маладому спецыялісту аформіць падпіску на пэўныя выданні і прадметны часопіс. Выбар за настаўнікам – паддацца ўплыву або змагацца за свае правы.

Старонкі