Карысная інфармацыя

Пра нас

Сайт Nastaunik.info - гэта грамадскі праект,
створаны настаўнікамі і для настаўнікаў як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі.

Мы разлічваем, што кожны, хто далучаецца да нас, зможа стаць мультыплікатарам новых ведаў і паўплываць на фармаванне дэмакратычнага светапогляду вучняў, пачне гуртаваць бацькоў, калегаў, працаваць дзеля пабудовы дэмакратычнага грамадства ў Беларусі.

Наш сайт прапануе вам свежыя навіны адукацыі, агляд новых тэхналогій і метадаў выкладання, распрацоўкі найлепшых беларускіх настаўнікаў і досвед калегаў з іншых краін.

Урокі, школьныя святы, пазакласныя мерапрыемствы, падручнікі і метадычныя дапаможнікі, навучальныя відэа- і аўдыясродкі – усё гэта вы знойдзеце ў нашых раздзелах.

Чакаем вашых водгукаў, матэрыялаў, ідэяў і прапановаў на nastaunik.info@gmail.com .

Nastaunik.info стварае актыўнага настаўніка – актыўны настаўнік стварае Nastaunik.info!

Метадычны сайт, прысвечаны актыўнай ацэнцы

У сеціве з'явіўся новы метадычны сайт, прысвечаны найбольш сучаснаму і эфектыўнаму спосабу ацэначнай дзейнасці — Актыўнай Ацэнцы. Актыўная Ацэнка (Formative Assessment ) – інавацыйная сістэма навучання, што фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму працы.

Каб не ператварыцца ў педагагічнага парабка

Якія існуюць прававыя нормы, якія законы рэгулююць час працы і адпачынку педагагічных работнікаў? Ці існуюць межы аплочваемай работы настаўніка? Ці законна прымушаць настаўніка на працягу працоўнага дня выконваць працу, якія не пазначана ў яго кантракце і не прадугледжаная заканадаўчымі актамі? У якіх выпадках ведамасныя інструкцыі і калектыўныя дамовы не з'яўляюцца абавязковымі для выканання? Што рабіць, калі парушаюцца правы настаўніка?..

Вандроўкі вакол самотнага сонца...

adu.by
Выйшаў з друку яшчэ адзін дадатак да навукова-папулярнага часопіса для старшакласнікаў «Фокус» — зборнік артыкулаў «Вандроўкі вакол самотнага сонца: Беларуская літаратура пачатку ХХІ стагоддзя ў літаратуразнаўчых аглядах і эскізах».

Альхоўка-2011

3 27 чэрвеня па 3 ліпеня 2011 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці адбыўся 22-гі метадычны настаўніцкі летнік. У летніку праведзены аўтарскі семінар Мікалая Іванавіча Запрудскага “Упраўленне самастойнай пазнавальнай дзейнасцю вучняў”. Асноўнай мэтай летніка было стварэнне ўмоваў, каб яго ўдзельнікі усвядомілі і прынялі для сябе каштоўнасць “самастойнай працы вучняў”, без якой немагчыма дасягнуць высокіх вынікаў навучання.

«Гісторыя ХХ-га стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў», «Постаці»

Два выданні, прысвечаныя вуснай гісторыі

Даслала Лана Руднік (ГА «Цэнтр «Трэці сектар»), на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Гісторыя, якая з пакалення ў пакаленне перадаецца ў сем’ях, часта вельмі адрозніваецца ад афіцыйнага погляду на падзеі мінулага. Зберагчы і захаваць сведчанні людзей, на вачах у якіх разгортваліся драматычныя падзеі 20–30-х гг.

Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй

Аўтар Ігар Кузьмініч

Дапаможнік змяшчае метадычныя парады для настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, а таксама для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца каштоўнасна-практычны падыход да асвятлення правоў чалавека, а таксама заснаванасць прапанаваных у выданні заняткаў на інтэрактыўных стратэгіях навучання.

Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»

“Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»”
Аўтар – Міхась Булавацкі. Прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя, літаратура, прыродазнаўства, геаграфія, біялогія. Класы: старэйшыя.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды педагога-наватара Міхася Булавацкага. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.

«Гадуем беларусаў", Частка 2


Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.

“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда інфармацыйна-метадычнага сайта Nastaunik.info.

Старонкі