Карысная інфармацыя

Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй

Аўтар Ігар Кузьмініч

Дапаможнік змяшчае метадычныя парады для настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, а таксама для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца каштоўнасна-практычны падыход да асвятлення правоў чалавека, а таксама заснаванасць прапанаваных у выданні заняткаў на інтэрактыўных стратэгіях навучання.

Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»

“Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»”
Аўтар – Міхась Булавацкі. Прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя, літаратура, прыродазнаўства, геаграфія, біялогія. Класы: старэйшыя.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды педагога-наватара Міхася Булавацкага. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.

«Гадуем беларусаў", Частка 2


Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.

“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда інфармацыйна-метадычнага сайта Nastaunik.info.

«Гадуем беларусаў", Частка 1


Дыск «Гадуем беларусаў"







Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч – укладальніца дыска, – перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў.

Алесь Белакоз: Самарослая методыка

Ад рэдактара: У гэтым невялічкім выданні чытач знойдзе думкі аб настаўніцкай прафесіі аднаго з найбольш яркіх вясковых настаўнікаў нашай краіны, чалавека, які паклаў жыццё на тое, каб вярнуць у шырокі ўжытак родную мову і дасягнуў у гэтым немалых поспехаў.

Альхоўка-2010

Святлана Каўганка

Лета – пара адпачынкаў. Яго чакаюць, выбіраюць прывабныя мясціны. На пачатку кожнага ліпеня многіх настаўнікаў нашай краіны, нібы магніт, цягне да сябе Альхоўка, размешчаная ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці на беразе імклівай рэчкі Страча. Сёлета тут адбыўся чарговы – 21 – летнік фізікаў.
Школа
Наш летнік, у якім, дарэчы, аўтар гэтых радкоў была ўжо 6 разоў, – гэта школа.

Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку

Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.

Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №12–13


Новыя выпускі настаўніцкага бюлетэня прысвечаныя метаду актыўнай ацэнкі – збору і крыніцы многіх «дыдактычных радасцяў", як казалі ўдзельнікі летняга метадычнага семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі". Матэрыялы бюлетэня складзеныя паводле кнігі польскай метадысткі Дануты Стэрны «Актыўная ацэнка ў практыцы» і асвятляюць такія элементы методыкі, як зваротная сувязь, узаемная ацэнка і самаацэнка, выкарыстанне «наштобузу» і выніковых сказаў ды іншыя.


Спампаваць «Настаўнік.інфо» №12 (pdf, 513 КБ)




Спампаваць «Настаўнік.інфо» №13 (pdf, 312 КБ)




Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №11

Чарговы нумар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня «Настаўнік. інфо» прысвечаны фіналістам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года – 2009». Галіна Сухава і Вольга Брыч дзеляцца прафесійнымі сакрэтамі, распавядаюць пра тое, дзе і як яны набіраліся майстэрства, разважаюць пра вучняў, ролю настаўніка, Беларусь. Традыцыйная рубрыка «Праграмы. Конкурсы. Абвесткі" змяшчае шмат карысных прапановаў для настаўнікаў і вучняў.
Спампаваць бюлетэнь (PDF, 920КБ)





Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы

Аўтар-укладалінік Мікола Савіцкі
Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове. Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе. Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.
Спампаваць слоўнік (pdf, 1,9 Mb)





Старонкі