Карысная інфармацыя

Паўгода ў нямецкай сям’і і нямецкай школе

«Рэгіянальная газета»: Арсень – пятнаццаты вучань, які паехаў у Хайнберг-гімназію Гётынгена па праграме «Стыпендыят» фонду ўсходняй Еўропы і педагагічнай службы па абмене. Ён вярнуўся на радзіму, у Маладзечна, 17 сакавіка.

Ідэальная школа: Якой яна павінна быць на думку вучняў і настаўнікаў

«Інфа-кур'ер»: Аднойчы, адпачываючы пасля насычанага дня, я задумалася пра ідэальную школу. Трохі памарыла ў самоце і вырашыла даведацца, якой бачаць яе мае сябры.

Усе на суботнік?

У адукацыйных установах, дзе працаўнікі (пераважна жанчыны) адзначаюцца высокай ступенню залежнасці ад начальства і выканальнасцю, псіхалагічны ціск пры арганізацыі суботнікаў — распаўсюджаная практыка.

НАША адукацыя

Прафесіяналы сыходзяць са школы, моладзь імкнецца з’ехаць за мяжу, адукаваныя разумныя людзі – не каштоўнасць для дзяржавы... Але шмат таленавітых і самаадданых педагогаў застаюцца ў школах, шукаючы шляхі вырашэння гэтых праблем. Давайце паспрабуем падзяліцца сваім досведам, як гэта раней зрабілі Наталля Ільініч, Уладзімір Колас, Валянціна Быстрык, Міхась Булавацкі ды іншыя.
Давайце разважаць, давайце выцягваць сябе з руціны, каб было лепш бачна, ці тое мы робім і ці так, давайце дзяліцца сваімі дасягненнямі, нават самымі маленькімі.

Litara-A: Прыгожая моладзь чытае беларускія вершы

Настаўнік мінскай гімназіі №23 Дзяніс Бурко і кіраўнік відэастудыі «Zvonka» Павал Доўнар здымаюць густоўныя ролікі, у якіх сімпатычныя юнакі і дзяўчаты дэкламуюць вершы беларускіх паэтаў.

Самаадукацыя настаўнікаў пад кантролем «зверху»

«Ганцавіцкі час»: Выхадны дзень. Муж засяроджана клацае па клавішах: рыхтуе матэрыялы для тэчкі па самаадукацыі, якую трэба падаць завучу. «Навошта? – дзіўлюся я і раблю акцэнт на апошнім слове: Гэта ж САМАадукацыя» І атрымліваю кароткі адказ: «Патрабуюць».

Старонкі