Сайты настаўнікаў і вучняў

Блог беларускіх загадак

Блог, прысвечаны загадкам на беларускай мове – народным і аўтарскім. Рэсурс мае ўжо ладную колькасць матэрыялаў: казкі-загадкі, пытанні-загадкі, шматлікія тэматычныя падборкі, у тым ліку пра школу. Аўтары – Migalayte (Алена Мігаль) і Maria Semenova.

«Беларускі сшытак»

Блог дзяўчынкі Марусі, якая пачала вывучаць беларускую мову. Яе тата, які нарадзіўся і вырас у Расіі, ведае толькі адно цікавае для яго слова – «гарбата». Яе мама, якая нарадзілася і вырасла ў Беларусі, добра разумее і нават перакладае незнаёмыя для Марусі словы.

«ForteE»

Блог настаўніка замежнай мовы. На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012» заявіла Таццяна Глушакова, ДУА «Урыцкая сярэдняя школа».

«Як жыць – дык жыць для Беларусі...»: Сайт Алены Мігаль

Настаўнікі роднае мовы, студэнты, вучні і ўсе, хто цікавіцца беларускай мовай, знойдуць шмат карыснага на старонках сайта настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Генадзьеўны Мігаль.
Для настаўнікаў падрыхтаваны раздзелы: «Інтэрактыўная дошка», «Усё пра даследчую дзейнасць», «Метадычны куфэрак», «Словы пра творцаў», «Моўныя залацінкі», «Алімпіядныя заданні», «Шаблоны для прэзентацый».

Метадычны сайт, прысвечаны актыўнай ацэнцы

У сеціве з'явіўся новы метадычны сайт, прысвечаны найбольш сучаснаму і эфектыўнаму спосабу ацэначнай дзейнасці — Актыўнай Ацэнцы. Актыўная Ацэнка (Formative Assessment ) – інавацыйная сістэма навучання, што фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму працы.

Старонкі