Сайты настаўнікаў і вучняў

Сайт дыстанцыйнага навучання настаўнікаў англійскай мовы Беларусі

Каманда сайта learner.by запрашае ў свае шэрагі творчых, ініцыятыўных, зацікаўленых у сучасных сродках навучання педагогаў і проста добрых людзей.

«Інтэрактыўныя гульні па беларускай мове і літаратуры»

Раней мы ўжо рэкамендавалі настаўнікам беларускай мовы і літаратуры наведаць сайт іх калегі Алены Мігаль. Цяпер жа з радасцю падказваем яе новы рэсурс.

Litara-A: Прыгожая моладзь чытае беларускія вершы

Настаўнік мінскай гімназіі №23 Дзяніс Бурко і кіраўнік відэастудыі «Zvonka» Павал Доўнар здымаюць густоўныя ролікі, у якіх сімпатычныя юнакі і дзяўчаты дэкламуюць вершы беларускіх паэтаў.

Сайт «Беларускі дзіцячы фальклор»

Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча. Каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор» (гульні, дражнілкі, забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, калыханкі, песні), нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы, раздзелы з аўтарскімі творамі для дзяцей, медыятэка.

Блог беларускіх загадак

Блог, прысвечаны загадкам на беларускай мове – народным і аўтарскім. Рэсурс мае ўжо ладную колькасць матэрыялаў: казкі-загадкі, пытанні-загадкі, шматлікія тэматычныя падборкі, у тым ліку пра школу. Аўтары – Migalayte (Алена Мігаль) і Maria Semenova.

«Беларускі сшытак»

Блог дзяўчынкі Марусі, якая пачала вывучаць беларускую мову. Яе тата, які нарадзіўся і вырас у Расіі, ведае толькі адно цікавае для яго слова – «гарбата». Яе мама, якая нарадзілася і вырасла ў Беларусі, добра разумее і нават перакладае незнаёмыя для Марусі словы.

«ForteE»

Блог настаўніка замежнай мовы. На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012» заявіла Таццяна Глушакова, ДУА «Урыцкая сярэдняя школа».

Старонкі