Адукацыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры –
На старонках сайта прадстаўлены вельмі шырокі спектр адукацыйных матэрыялаў: метадычныя распрацоўкі, аўдыёверсіі вершаў, нарматыўная базу і метадычыныя рэкамендацыі. Таксама на старонках сайта змешчаны матэрыял і для вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай і жадаюць іх вывучаць.
Даведнік "Твая адукацыя ў Еўропе" – поўны даведнік па адукацыйных стыпендыях, якія прапануе Еўрапейскі Саюз і 27 яго краінаў-сябраў.
http://www.uwcblr.info/ – Каледжы Аб’яднанага Свету. Глабальны адукацыйны рух які яднае студэнтаў з усяго свету – выбраных выключна з-за асабістых якасцяў, не зважаючы на рэлігію, палітычную прыналежнасць ці фінасавае становішча – з выразнай мэтай захавання міру і міжнароднага разумення.
http://belszkola.at.tut.by/zakon.htm – сайт, прысвечаны школьнаму заканадаўству.
http://adukacyja.info — Інфармацыйны партал па адукацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Утрымлівае інфармацыю пра конкурсы, стажыроўкі, праграмы падтрымкі, нефармальную адукацыю для дарослых і моладзі.
http://adukatar.net/ — Сайт партнёрскай сеткі грамадскіх аб’яднанняў, якія займаюцца грамадзянскай адукацыяй.
http://www.minedu.unibel.by – Сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
http://knihi.com – Беларуская палічка – беларуская электронная бібліятэка. Змяшчае мастацкія, навуковыя, метадычныя і іншыя кнігі і выданні. Ёсць музычная старонка з запісамі беларускіх класічных і сучасных твораў.
http://slounik.org – беларускія слоўнікі і энцыклапедыі
http://academy.edu.by/index.html – сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
http://belinternat.org/ — Спецыялізаваны сайт, прысвечаны інтэграцыі дзяцей-сірот у грамадства і адрасаваны педагогам школ-інтэрнатаў. Сайт можа быць карысны шырокаму колу настаўнікаў, бацькоў, падлеткаў, бо змяшчае апісанне перадавых адукацыйныя методык, прававую інфармацыю. Створаны грамадскай арганізацыяй “Фокус-група”.
http://adukacyja.org/ – Сайт створаны з інцыятывы ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» каб:
1. пашырыць веды пра тэхналогіі дыстанцыйнага навучання;
2. навучыць беларускіх выкладчыкаў карыстацца праграмным асяродкам Moodle;
3. даць магчымасць выкладчыкам змяшчаць свае аўтарскія курсы на старонках Беларускага адукацыйнага партала і праводзіць навучанне;
4. распачаць стварэнне навуковай электроннай базы дадзеных (бібліятэкі) на беларускай мове для шырокага выкарыстання ў навучальным працэсе любым выкладчыкам;
5. заахвоціць навучальныя ўстановы выкарыстоўваць метады дыстанцыйнага навучання ў адукацыйным працэсе.
«Птушыныя гульні» на birdwatch.by

На сайце, прысвечаным назіранням за птушкамі ў Беларусі, запрацаваў раздзел з тэматычнымі гульнямі –
http://birdwatch.by/games. На «Птушыных гульнях» вы не толькі зможаце патрэніраваць сваю памяць, кемлівасць і хуткасць рэакцыі, але і даведаецеся пра некаторыя цікавыя моманты з жыцця таго ці іншага віду птушак.
Чытаць далей / Каментаваць
Беларуская Палічка: Для школы

«Беларуская Палічка» распачала новы адмысловы праект «Для школы» (
http://knihi.com/skola ) у дапамогу настаўнікам і вучням.
У межах праекту прапаноўваюцца літаратурныя творы, што ўваходзяць у спіс абавязковых і рэкамендаваных для чытання ў сярэдняй школе. Акрамя ўласна твораў, «Палічка» змяшчае спасылкі на экранізацыі, аўдыёверсіі, песні на вершы, тэатральныя пастаноўкі.
«Беларуская Палічка» – найстарэйшая (з 1996 г.) і найбуйнейшая электронная бібліятэка беларускае мастацкае літаратуры, таксама прапаноўвае тэксты з розных галінаў гуманітарных ведаў: гісторыі, мовазнаўства, мастацтва.
Праца над праектам «Для школы» будзе працягвацца, і рэалізатары праекту будуць удзячныя за вашыя заўвагі і прапановы (дасылайце на адрас:
skola@knihi.com ).
Каментаваць
«Універсітэт Залатога Веку»
Блог праграмы
На конкурс
«Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» заявіў Вітаўт Руднік (ГА «Цэнтр «Трэці сектар») .
Мэтай створанага ў Гродне ў красавіку 2010 г. «Універсітэта Залатога Веку» з’яўляецца інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей.
Для людзей, якія амаль усё жыццё вучыліся і працавалі ў таталітарнай сістэме, магчымасць удзелу ў такога кшталту праекце з’яўляецца надзвычай важнай.
Чытаць далей / Каментаваць
Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры

Удзельнік конкурсу
«Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Стваральнік сайта –
Ганна Генадзеўна Квасюк, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА САШ №182 г. Мінска.
Віртуальны кабінет (
http://belkabinet.by) створаны для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. На яго старонках пададзены шырокі спектр адукацыйных матэрыялаў: метадычныя распрацоўкі, аўдыёверсіі літаратурных твораў, нарматыўная база, метадычыныя рэкамендацыі і інш.
Чытаць далей / Каментаваць

На сайце ГА «Цэнтр «Трэці сектар»
http://3sektar.by вы заўсёды знойдзеце свежую інфармацыю пра дзейнасць арганізацыі, анонсы цікавых праграм і праектаў, акцый, канферэнцый і г.д.
Паступова напаўняецца раздзел «Бібліятэка»: ужо цяпер там можна знайсці ў электронным выглядзе дапаможнік па Кіраванні арганізацыяй, матэрыялы зборнікаў «Роля жанчыны ў жыцьці беларускага грамадзтва» і «Мясцовая супольнасць як сіла грамадзянскай супольнасці", артыкулы, прысвечаныя грамадзянскай адукацыі і сацыяльнай анімацыі. На сайце можна падпісацца на рассылку «Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны», прачытаць пра «Школу маладога журналіста» і «Універсітэт Залатога Веку», быць у курсе цікавых навінаў з сайту «Твой стыль».