Настаўніцкія клубы. Летнікі

Альхоўка-2015

XXVI метадычны летнік «Альхоўка» адбудзецца з 29 чэрвеня па 5 ліпеня на беразе Страчы. Сёлетняя тэма – «Фарміраванне медыяграматносці педагогаў і вучняў». Падаць заяўку можна па 31 мая.

Медыяшкола ва Украіне (уражанні, фота, карысныя спасылкі)

Група беларускіх настаўнікаў прыняла ўдзел у летняй міжнароднай медыяшколе ў горадзе Буча ля Кіева. Педагогі разам з вучнямі практычна асвойвалі, як стварыць школьную газету і блог.

Ву­чо­ба без су­му і пры­му­су

Аль­хоў­ка – гэ­та асаб­лі­вае мес­ца, якое ва­ло­дае та­ям­ні­чым пры­цяг­нен­нем. Што­год тут збі­ра­юц­ца на­стаў­ні­кі з роз­ных рэ­гі­ё­наў Бе­ла­ру­сі, аб’­яд­на­ныя агуль­най мэ­тай, га­то­выя ву­чыц­ца і дзя­ліц­ца з ін­шы­мі сва­і­мі зна­ход­ка­мі.

Альхоўка-2014

XXV метадычны летнік «Альхоўка» адбудзецца з 23 па 28 чэрвеня 2014 г. Сёлетняя тэма летніка – «Сучасныя электронныя сродкі навучання ў адукацыйным працэсе школы, гімназіі і ліцэя».

Альхоўка-2011

3 27 чэрвеня па 3 ліпеня 2011 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці адбыўся 22-гі метадычны настаўніцкі летнік. У летніку праведзены аўтарскі семінар Мікалая Іванавіча Запрудскага “Упраўленне самастойнай пазнавальнай дзейнасцю вучняў”. Асноўнай мэтай летніка было стварэнне ўмоваў, каб яго ўдзельнікі усвядомілі і прынялі для сябе каштоўнасць “самастойнай працы вучняў”, без якой немагчыма дасягнуць высокіх вынікаў навучання.

Альхоўка-2010

Святлана Каўганка

Лета – пара адпачынкаў. Яго чакаюць, выбіраюць прывабныя мясціны. На пачатку кожнага ліпеня многіх настаўнікаў нашай краіны, нібы магніт, цягне да сябе Альхоўка, размешчаная ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці на беразе імклівай рэчкі Страча. Сёлета тут адбыўся чарговы – 21 – летнік фізікаў.
Школа
Наш летнік, у якім, дарэчы, аўтар гэтых радкоў была ўжо 6 разоў, – гэта школа.

Рэцэпт кактэйлю творчага росту




Вы калі-небудзь атрымлівалі асалоду ад ад працы ў калектыве аднадумцаў? Ці здаралася Вам адпачываць у намётах на ўлонні прыроды? Вы заўважалі, як калышуцца зоркі, на воднай роўнядзі ракі?
Калі на ўсе пытанні Вы адказалі «НЕ», то можаце не губляць час на чытанне гэтага артыкула.

Археалагічны летнік у Светлагорску

Як дзеці з настаўнікамі адкапалі стары горад.
Некалькі гадоў таму жыхар Светлагорска Васіль Коваль, які вядомы ў горадзе як мастак-аматар, паказаў мясцовым краязнаўцам з грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) зямляныя валы на ўскраіне Якімаўскай Слабады. Маючы ў гэтай вёсцы дачу, спадар Коваль даведаўся пра іх ад мясцовых жыхароў. Ніхто з вяскоўцаў не мог сказаць, калі былі насыпаныя гэтыя валы. Такі факт указваў на даўняе паходжанне зямляных умацаванняў.

Старонкі