Выданні

Дыялогі пра актыўную ацэнку

"Дарагія калегі-ментары, паважаныя студэнты дыстацыйнага курса 2017/18 навучальнага года, прыміце шчырую падзяку за цікавыя і карысныя матэрыялы, якія вы размяшчалі на платформе moodle, за вашы эсэ, цікавыя пытанні і грунтоўныя адказы, за вашы ўрокі, якія ўяўляюць сабой першыя больш-менш удалыя спробы выйсці за межы традацыйных падыходаў ў вобласць новай эфектыўнай адукацыйнай практыкі. Без вашых матэрыялаў гэтай кнігі проста не было б. Так што можна лічыць, што ў дадзенага дапаможніка калектыўны аўтар – каля сотні ментараў і студэнтаў." Аўтары.

Правы дзіцяці ў навучальным працэсе

Беларускія настаўнікі разам з дацкімі калегамі зрабілі сучасны метадычны дапаможнік для настаўнікаў. Прапануем паглядзець нават тым, хто не ў тэме правоў чалавека, бо ў дапаможніку шмат метадычных парадаў, ідэяў, як зрабіць урок цікавым і прадуктыўным.

10 прадуктыўных інавацый у адукацыі. Даследаванні 2016 года

Штогод Адкрыты ўніверсітэт Вялікабрытаніі даследуе новыя формы навучання і выкладання і публікуе даклад "Інавацыі ў педагогіцы". Мэта гэтай працы - даць ацэнку для інтэрактыўнага свету, накіроўваць настаўнікаў і палітыкаў у прадуктыўных інавацыях.

Новая кніга Мікалая Запрудскага «Сучасныя школьныя тэхналогіі – 3»

У дапаможніку раскрываецца практыка рэалізацыі ў школе кампетэнтнаснага падыходу; апісаны тэхналогія актыўнай ацэнкі, перакуленае навучанне, арганізацыя навучання ў малых групах.

Дзецям пра экалогію: каляровыя кніжкі (pdf)

Брашура «У планеты высокая тэмпература!» расказвае, што такое клімат, чаму ён змяняецца і якім ён будзе ў будучыні. Cюжэт казкі «Упакоўка шукае сяброў» разварочваецца ў краме, а потым дома ў халадзільніку.

Гомельскае ТБМ выдала дапаможнік беларускай мовы для выхавацеляў (pdf)

У дапаможніку для выхавацеляў і настаўнікаў, якія працуюць з маленькімі дзецьмі, змяшчаюцца парады, гульні, пераклады пытанняў, забаўкі і 10 заняткаў гуртка «Мова дзяцей».

Старонкі