Вучу(ся) у школе.
У 2020 годзе пабачыла свет кніга Дануты Стэрны "Вучу(ся) у школе" з прадмовай беларускіх настаўнікаў, перакладзеная і падрыхтаваная да выдання Таварыствам беларускай школы.
У 2020 годзе пабачыла свет кніга Дануты Стэрны "Вучу(ся) у школе" з прадмовай беларускіх настаўнікаў, перакладзеная і падрыхтаваная да выдання Таварыствам беларускай школы.
У эксперыментальным дапаможніку разглядаюцца найважнейшыя паняцці рынкавай эканомікі, апісваюцца базавыя правілы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці Беларусі і Польшчы. Прапануюцца кантрольныя пытанні і заданні, якія дазваляюць ацаніць узровень разумення старшакласнікамі агульных праблем функцыянавання рынкавай эканомікі, фінансавага і працоўнага рынкаў, а таксама існуючых магчымасцяў праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы.
MediaToоlkit:
практыкаванні для фармавання медыяпісьменнаці школьнікаў на ўроках.
Зборнік практыкаванняў у дапамогу настаўніку.
Рэдактар Тамара Мацкевіч
Укладанне Лера Сом
Матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы». Мiнск,
14 кастрычніка 2019 года.
Як дзецям расказаць пра іх правы? А давайце іх размалюем! Размалёўку "Ян, Яніна, Васіліна: правы чалавека і дзіцяці ў малюнках" можна спампаваць ужо цяпер.
Першая чытанка пасля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў
Укладальніца: Валянтына Пашкевіч,
Выдавецтва "Беларускай школа", Кліўленд, 1968 год.
Творы зборніка можна чытаць, пераказваць, завучваць на памяць, засвойваючы веды, выпрацоўваючы навыкі і ўменні, знаёмячыся з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні.
Родны край — унікальная чытанка 1921 года выдання, яе ўклала легендарная беларуская настаўніца Леаніла Гарэцкая, жонка пісьменніка Максіма Гарэцкага, якая выкладала беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1923 гадах.
У гэтым забаўляльным выданні вы зможаце знайсці разнастайныя займальныя заданні (галаваломкі, лабірынты, рэбусы і г.д.), файныя коміксы, арыгінальныя майстар-класы. У свет ужо выйшла 3 тэматычныя нумары "Жэўжыка" ("Вясна і птушкі", "Вялікдзень", "Дрэвы"). Іх усе можна спампаваць.