Выданні

Cупраца настаўнікаў і бацькоў у выхаванні і навучанні

Брашура пад рэдакцыяй Пшэмыслава Фенрыха, Уладзіміра Хільмановіча
Шчэцін 2004
Спасылка: www.edudemo.home.pl/biblioteka/gz/nauczyciele_bia.pdf
Змест
-- Прадмова (Пшэмыслаў Фенрых, Уладзімір Хільмановіч)
-- Віктар Сазонаў. Выхаваць Чалавека
-- Богдан Хэнць. Паміж правам і рэчаіснасцю
-- Вольга Ахрук. Кіраванне і самакіраванне ў беларускай школе – магчымасці і ўплыў грамадства
-- Міхал Юзаф Кавэцкі. Дэкалог дыялогу ў беларускай школе
-- Габрыеля Вятр.

Вецер свабоды

На пачатку 2006 году «Блізкая гісторыя» абвесціла сярод старшакласнікаў конкурс «Вецер свабоды». Пакуль доўжыўся тэрмін конкурсу, шмат што адбылося ў Беларусі. Краіна прайшла сапраўднае выпрабаванне ветрам свабоды. Арганізатары атрымалі больш за 200 эсэ з розных куткоў Беларусі. Лепшыя з гэтых прац трапілі ў зборнік, які арганізатары раздалі палітыкам, аналітыкам, журналістам, грамадскім лідэрам, — усім, хто бярэцца за будоўлю беларускай будучыні, каб яны улічылі галасы яе грамадзянаў.

Права на кожны дзень

Навучальна-метадычны комлекс, распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса.
Падручнік на простай мове знаёміць вучняў з тым, што такое права і як ім карыстацца ў штодзённым жыцці.

Настаўніцкія інавацыі

Метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №1
У нумары:
1. Іерархічны пасьянс (Як праводзіць дыскусію на уроку) – Міраслава Кайзер
2. Метад і тэхніка драмы – Міраслава Кайзер
3. Я даведаўся пра цябе праз аб’яву (Метад для інтэграцыі класа ці групы) – Войцех Жмудзінскі
4. Вывучэнне фізічных з’яваў каля вадаёма – Сяргей Гарбацэвіч
5. Багач (Сцэнар каляндарнага свята) – Вікторыя Яршова, Алена Малашонак


Мэтадычны дапаможнік

Зьмест:
- Беларуская нацыянальная школа (М. Гусакоўскі, Л. Баршчэўскі, П. Садоўскі)
- Тэхналогія пэдагагічных майстэрняў (М. Запрудскі)
- Стратэгія актыўнага навучаньня (Дз. Губарэвіч),
- Выкарыстаньне дыскусіі на ўроку (І. Губарэвіч)
- Ролевая гульня на ўроку (С. Петрусёў)
- Ацэначная дзейнасьць настаўніка на ўроку (А. Грыгальчык)
- Грамадзкі кантэкст навучаньня і выхаваньня (Т. Мацкевіч, А. Вячорка, М.

Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў.
Аўтар: М. В. Жуковіч, г. Бяроза



Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.
Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных фарміраванню ў школьнікаў матывацыі да навучання, выкарыстанню сучасных асобасна-арыентаваных і інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій, разглядаюцца нетрадыцыйныя формы ўрокаў.

Скарбонка гульняў

Скарбонка гульняўУ кнізе прадстаўлены розныя гульні, якія можна выкарыстоўваць у вольны час у школе, пазакласнай дзейнасці, на уроках і семінарах, у вандроўках.
Кніга адрасаваныя настаўнікам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, выкладчыкам, педагогам пазашкольных усатоў, трэнерам, якія працуюць у сферы дадатковай нефармальнай адукацыі дарослых, студэнтам, бацькам, а таксама тым, хто любіць забавы.
Скарбонка гульняў (спампаваць)

Старонкі