Выданні

Зборнік п'ес для школьных тэатраў

Галіна Каржанеўская. На сцэне дня: Зборнік п'ес для лялечных і драматычных аматарскіх тэатраў
Мінск: БелДІПК, 2004


Галіна Каржанеўская ўмее сказаць пра важнае проста і вобразна. Гэта тычыцца як яе вершаў, так і драматургіі. Псіхалагізм, гумар і чалавечнасць — вось асноўныя асаблівасці яе п'ес для дзяцей і дарослых. У зборнік «На сцэне дня» увайшлі новыя творы драматурга, а таксама лепшае з раней напісанага і ўвасобленага на сцэнах аматарскіх і прафесійных тэатраў.

Летапіс ТБШ, №2(25) 2011

Змест нумару
1. VIIІ справаздачна-выбарная Асамблея РГА ―ТБШ‖ і нацыянальная канферэнцыя ―Пострэформавы стан беларускай адукацыі
2. Алесь ЛОЗКА. Гэта ўжо не проста катастрофа ў адукацыі, а гвалт над будучыняй беларусаў.
3. Тамара МАЦКЕВІЧ. Праблемы адукацыі вачыма настаўніка.
4. Пастанова Асамблеі ТБШ і Нацыянальнай канферэнцыі
5. План мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 і наступныя гады
6. Алесь ЛОЗКА. Ніл Гілевіч: ― Не трацьце веры і мужнасці, сябры!
7. Энгельсу Дарашэвічу – 70 8. Любоў ІЛЬЯСАВА. Інтэрактыўныя элементы ў дзіцячых экскурсіях

Спампаваць PDF



Вандроўкі вакол самотнага сонца...

adu.by
Выйшаў з друку яшчэ адзін дадатак да навукова-папулярнага часопіса для старшакласнікаў «Фокус» — зборнік артыкулаў «Вандроўкі вакол самотнага сонца: Беларуская літаратура пачатку ХХІ стагоддзя ў літаратуразнаўчых аглядах і эскізах».

«Гісторыя ХХ-га стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў», «Постаці»

Два выданні, прысвечаныя вуснай гісторыі

Даслала Лана Руднік (ГА «Цэнтр «Трэці сектар»), на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Гісторыя, якая з пакалення ў пакаленне перадаецца ў сем’ях, часта вельмі адрозніваецца ад афіцыйнага погляду на падзеі мінулага. Зберагчы і захаваць сведчанні людзей, на вачах у якіх разгортваліся драматычныя падзеі 20–30-х гг.

Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй

Аўтар Ігар Кузьмініч

Дапаможнік змяшчае метадычныя парады для настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, а таксама для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца каштоўнасна-практычны падыход да асвятлення правоў чалавека, а таксама заснаванасць прапанаваных у выданні заняткаў на інтэрактыўных стратэгіях навучання.

Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»

“Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»”
Аўтар – Міхась Булавацкі. Прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя, літаратура, прыродазнаўства, геаграфія, біялогія. Класы: старэйшыя.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды педагога-наватара Міхася Булавацкага. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.

«Гадуем беларусаў", Частка 2


Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.

“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда інфармацыйна-метадычнага сайта Nastaunik.info.

«Гадуем беларусаў", Частка 1


Дыск «Гадуем беларусаў"







Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч – укладальніца дыска, – перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў.

Алесь Белакоз: Самарослая методыка

Ад рэдактара: У гэтым невялічкім выданні чытач знойдзе думкі аб настаўніцкай прафесіі аднаго з найбольш яркіх вясковых настаўнікаў нашай краіны, чалавека, які паклаў жыццё на тое, каб вярнуць у шырокі ўжытак родную мову і дасягнуў у гэтым немалых поспехаў.

Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку

Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.

Старонкі