Выданні

Бюлетэнь «Настаўнік.info» №22

Тэма нумару: Як ствараюцца школьныя падручнікі ў ФРГ

Германія – краіна, якая здолела за адносна кароткі тэрмін прайсці шлях ад таталітарнай да сучаснай дэмакратычнай дзяржавы з моцнай эканомікай і сацыяльнай стабільнасцю. На якіх кнігах там вучацца дзеці, як працуюць настаўнікі – пытанне не пустое. І яшчэ адна акалічнасць.

Методыка актыўнай ацэнкі ў часопісе «Пачатковае навучанне» (pdf)

Навукова-метадычны часопіс «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» разгорнута разглядае методыку АА ў № 10 за 2012 г.:
• Мацкевіч Т. П. Метад актыўнай ацэнкі: узнікненне і распаўсюджванне ў краінах свету;
• Стэрна Д. Актыўная ацэнка: новая методыка навучання для якаснага ўзроўню адукацыі;
• Радевич Е. В. От оценивания для контроля к оцениванию для развития;
• Мацулевич С. В. Урок математики в 1 класе. Дециметр;
• Ярмак А. В. Урок обучения грамоте в 1 класе.

Школьны тлумачальны слоўнік

Вольга Верціхоўская, Марыя Верціхоўская. Школьны тлумачальны слоўнік. Мінск: УніверсалПрэс, 2006.

Школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання – спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца.

Альтэрнатывы ў адукацыі

Зборнік артыкулаў

Альтэрнатывы ў адукацыі: Зборнік артыкулаў. Мінск, 2012.
Гэты зборнік артыкулаў стаўся вынікам шырокай дыскусіі, да якой заклікалі грамадскія арганізацыі «Таварыства беларускай школы», «Цэнтар Супольнасьць» і партал Nastaunik.info.

Малое Палесьсе

Краязнаўчы Альманах Друцка-Бярэзінскага Краю

Краязнаўчы альманах «Малое Палесьсе» робяць вучні, студэнты, маладыя педагогі і краязнаўцы. Матэрыялы, змешчаныя ў нумарах альманаха, адлюстроўваюць розныя старонкі гісторыі ды культуры рэгіёну. На сёння выйшлі пяць гадавых нумароў.
Што адметна, альманах «уважае родную мову ва ўсіх формах яе бытаваньня нацыянальнай каштоўнасьцю і помнікам культуры нашага народа.

Бюлетэнь «Настаўнік.info» 21

- Навінка байнэту – «Блог настаўнікаў Беларусі»;
- Навіны адукацыі ў свеце;
- Гутарка з прафесарам Янам Патвароўскім;
- Палажэнне конкурсу «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012»...

Увага! Тэкст палажэння конкурсу можна выдрукаваць, каб падзяліцца з калегамі і бацькамі вучняў. Нагадваем, што апошні тэрмін прыёму матэрыялаў на конкурс – 30 верасня 2012 г.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №21 (pdf 412 Kb)

Бюлетэнь «Настаўнік.info» 20

Тэма нумару: «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця»

Круглы стол «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця» адбыўся 10 сакавіка 2012 г. і сабраў вакол сябе як даследнікаў педагагічнай думкі, так і практыкаў сучаснага адукацыйнага працэсу: настаўнікаў і рэпетытараў, нефармальных адукатараў і супрацоўнікаў навукова-метадычных устаноў, дасведчаных экспертаў і пачаткоўцаў. Мэтай сустрэчы сталася гутарка «не пра хібы, а пра магчымасці» – пра тое, якія шляхі і крокі даюць плён у пераадоленні праблемаў нашай адукацыі ў цяперашніх умовах.
Запіс трох тэматычных секцый:
- Якасць адукацыі
- Альтэрнатыўныя адукацыйныя асяродкі
- Нацыянальная культура і адукацыя

Спампаваць «Настаўнік.інфо» №20 (pdf 400 Kb)

Бюлетэнь «Настаўнік.info» 19

Тэма нумару: Грамадзянскія кампетэнцыі 

Гэты нумар — спроба прааналізаваць выклікі, якія сёння стаяць перад беларускім грамадствам з пункту гледжання пабудовы дэмакратыі, і сфармуляваць грамадзянскія кампетэнцыі, якія патрэбны для дасягнення гэтай мэты. Фармаванне такіх кампетэнцый і будзе галоўнай задачай грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.
Як вядома, рамкавыя ўмовы, прапанаваныя Еўрапарламентам і Радай Еўропы, прадугледжваюць 8 груп ключавых кампетэнцый.
Разгледзім асобна грамадзянскія кампетэнцыі, прапісаныя ў тым жа дакуменце. Яны таксама складаюцца з ведаў, уменняў і каштоўнаснай пазіцыі.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №19 (pdf 400 Kb)  

Бюлетэнь «Настаўнік.info» №18

Ключавыя кампетэнцыі як крытэры якасці навучання

Тэма гэтага нумару была выбрана для таго, каб дапамагчы разабрацца, якую адукацыю можна лічыць якаснай. Як памераць гэтую якасць?
Логіка і здаровы сэнс падказвае, што якаснай адукацыю можна лічыць, калі яна адпавядае патрэбам індывіда, які яе набывае, а таксама патрэбам грамадства і часу. Аднак нарматыўныя акты Беларусі з гэтым не зусім згодныя. Якасць адукацыі, паводле Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, – гэта “адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарта, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы”...
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №18 (pdf 364 Kb)


Бюлетэнь «Настаўнік.info» №17

Прававое рэгуляванне адукацыйнай сферы

Вядома, працы настаўніка («педагагічнага работніка», паводле азначэння новага Кодэкса аб адукацыі) не пазайздросціш.
Як большасць шараговых супрацоўнікаў бюджэтнай сферы, настаўнік не распешчаны матэрыяльна, не аблашчаны ўладай, не заўсёды адэкватна ацэнены бацькамі і вучнямі.
Не будзем падрабязна аналізаваць прычыны і ўмовы, якія прывялі школу да цяперашняга стану, спынемся толькі на тых, што грунтуюцца на прававым рэгуляванні адукацыйнай сферы...
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №17 (pdf 277 Kb)

Старонкі