Патрэбны софт

Праверка беларускай арфаграфіі даступная і ў новых версіях MS Office

Групоўка «Беларускі N-corpus» распрацавала слоўнік, які даступны для вольнага спампоўвання і падтрымлівае версіі MS Office 2007-2013.

Як зняць з дакумента Word абарону ад рэдагавання

Physbugs

Сутыкнуўся з праблемай: хацеў адрэдагаваць пад каляндарна-тэматычнае планаванне праграму факультатыва па фізіцы і не змог – МА забараніла ўсялякае выпраўленне дакумента і паставіла пароль. Вельмі жорсткі ўчынак, бо банальна перабіраць тэкст – шкада часу. Іншы спосаб таксама працаёмісты: захаваць дакумент у фармаце PDF, а потым распазнаць праз FineReader.
Але, пашукаўшы ў сеціве, знайшоў вельмі хуткі спосаб.

Камп’ютарныя інструменты ў адукацыі

Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі

Некалі Андрэ Маруа ў «Адкрытым лісце маладому чалавеку пра навуку жыць» даў спіс кніг, якая варта прачытаць кожнаму маладому чалавеку. Сёння да кніг дадаюцца камп’ютарныя праграмы. Чаму б нам не разгледзець спіс праграм, неабходных для кожнага настаўніка, незалежна ад таго, які прадмет ён вядзе? Я пачну складаць гэты спіс і спадзяюся, што чытачы ўкажуць на тое, што прапушчана.

Падборка беларускіх шрыфтоў

Падборка беларускіх шрыфтоў

Скарбонка беларускіх шрыфтоў, дасланых нам Віктарам Бунтам з Браслава, дапаможа беларускім настаўнікам вольна аздабляць свае метадычныя распрацоўкі прыгожымі літарамі без клопату аб выяве літар "і" ды "ў". Акрамя ўласна шрыфтоў (якіх у архіве больш за 50) прыкладаецца таксама інструкцыя па іх усталяванні.

Спампаваць тут (rar, 2,4 МБ)





Старонкі