Гісторыя вачыма хатняга фатографа
Дарагія сябры!
Грамадскае аб’яднанне “Дыярыуш” сумесна з Таварыствам беларускай мовы прапануе вам паўдзельнічаць у конкурсе “Гісторыя вачыма хатняга фатографа”.
Гэты даследчы конкурс па найноўшай (ХХ і ХХІ стст.) гісторыі Беларусі стартаваў 1 сакавіка ў рамках адукацыйнай праграмы “Блізкая гісторыя”. За час існавання праграмы з 1998 г. было праведзена 6 конкурсаў, у якіх узялі ўдзел каля 1,5 тысячы чалавек. Падобныя конкурсы ладзяцца ў 17 краінах свету: Польшчы, Баўгарыі, Расіі, Турцыі, Украіне, Эстоніі, Германіі, Англіі і інш. Штогод пераможцы нацыянальных конкурсаў (па 3 чалавекі ад кожнай краіны, у тым ліку і ад нашай) запрашаюцца на летнюю (у Германію) і восеньскую (у адну з еўрапейскіх краін) сустрэчы, дзе адпачынак спалучаецца з дыскусіямі, конкурсамі, гульнямі і г.д. Ладзіць такую сустрэчу EUSTORY (міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае гістарычныя конкурсы).
Для лепшых і найбольш актыўных настаўнікаў – куратараў конкурсных прац EUSTORY таксама праводзіць розныя цікавыя мерапрыемствы. Акрамя гэтага нашы прызы пераможцам (а іх звычайна 35–45 чалавек) — навейшыя кнігі па гісторыі Беларусі, якія могуць спатрэбіцца для вучобы і для паступлення ў ВНУ, і дыскі ды касеты сучаснай беларускай музыкі. Куратары таксама адзначаюцца прызамі.
Па заканчэнні конкурсу лепшыя працы будуць апублікаваны ў зборніку. Для актыўных аматараў гісторыі – удзельнікаў нашых конкурсаў, мы праводзім метадычныя спатканні, якія дапамагаюць у напісанні працы, вучаць рабіць гістарычнае даследванне. Гэта наведванне музеяў, архіваў, бібліятэк, сустрэчы з цікавымі людзьмі: вучонымі, пісьменнікамі, удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і інш.
У нашых конкурсах могуць удзельнічаць школьнікі пачынаючы з 7 класа, і таксама навучэнцы каледжаў, ліцэяў, тэхнікумаў, ПТВ школьнага ўзросту. Працу можна пісаць у адзіночку і групай, цалкам самастойна і пры дапамозе куратара. Куратарамі могуць быць настаўнікі і выкладчыкі, выхавальнікі і кіраўнікі гурткоў, а таксама бацькі, старэйшыя сваякі. Апошні тэрмін дасылкі прац на сёлетні конкурс “Гісторыя вачыма хатняга фатографа”– 1 лістапада.
Наперадзе лета, вольны ад вучобы час, калі можна плённа папрацаваць. Усе працы разглядаюцца журы, у склад якога ўваходзяць знакамітыя навукоўцы, літаратары. А ў снежні месяцы пераможцы будуць запрошаны ў Мінск на цырымонію ўручэння ўзнагародаў.
Я высылаю буклет з умовамі конкурса. У хуткім часе з’явіццца метадычная брашура, у якой акрамя рэгламента конкурсу, даюцца парады па напісанні даследчай гістарычнай працы (як збіраць матэрыялы, апрацоўваць іх, рабіць гістарычнае даследванне, парады куратару і г.д.). Калі захочаце атрымаць брашуру (яна распаўсюджваецца абсалютна бясплатна), альбо спатрэбяцца нейкія дадатковыя тлумачэнні, дапамога, звяртайцеся.
Нашы каардынаты:
Блізкая гісторыя”, а/с № 128, 220064, г. Мінск. тэл. 8–029 317–46–25 (Velcom), 8–029 505–63–85 (МТС) Ірына Коваль
E-mail: historyja@belinter.net
З удзячнасцю, каардынатар праграмы “Блізкая гісторыя”
Ірына Коваль.