Конкурсы, праграмы падтрымкі
КОНКУРС “Беларускі Настаўнік 2010 года”
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс “Беларускі Настаўнік года”. Ужо ганаравана нямала настаўнікаў і кіраўнікоў школ, ліцэяў і гімназій, якія вядуць навучанне на беларускай мове. Пераможцамі яго становяцца не толькі выдатнікі адукацыі, прафесары, але і простыя педагогі cярэдніх адукацыйных, дашкольных і пазашкольных устаноў рэспублікі.
Сёлета абвяшчаецца чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш за тры гады.
Падрабязна аб сёлетнім конкурсе, а таксама аб яго гісторыі чытайце тут
Праграма малых праектаў MATRA/KAР
Matra – праграма Міністэрства Замежных Спраў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі.
Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці. Змест праекту і ягоныя мэты павінныя цалкам адпавядаць патрабаванням Мatra. Праект павінен які
м-небудзь чынам умацоўваць грамадзянскую супольнасць і рабіць яе больш разнастайнай.
Прыкладамі такой актыўнасці могуць быць:
• ініцыятывы па ўмацаванню першынства закона, абароне правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў, ахове прыроды, грамадскага ўдзелу ў мясцовым самакіраванні і г.д.;
• ініцыятывы па ўмацаванні няўрадавых арганізацыяў (НДА);
• ініцыятывы па ўмацаванні ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадстве, ўкараненні наватарскіх ідэяў у адукацыі і мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць садзейнічаць працэсам сацыяльнай трансфармацыі і станаўленні дэмакратыі.
Заяўкі на атрыманне грантаў Matra/KAР з Беларусі павінныя накіроўвацца арганізатарамі праекта па электроннай пошце
war-matra@minbuza.nl ў Амбасаду Нідэрландаў у Варшаве. Амбасада прадстаўляе гранты максімум да 15,000 Euro.
Беларускія суіскальнікі, зацікаўленыя ў грантах Matra/KAP, могуць звяртацца ў Амбасаду Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме. Адрас : Embassy of the Kingdom of the Netherlands, Matra/KAP, 10 Kawalerii St., 00–468 Warsaw, Poland,
http:// www.nlembassy.pl. Кантактная асоба: Mr. Lukasz Byrski (
war-matra@minbuza.nl).
Інфармацыю па праграме Matra/KAP у РБ можна таксама атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрландаў у Мінску ў Вінакурава А.Д. па тэлефоне (017) 262 53 23 (
nlconsulate@mail.by).
Паводле рассылкі belngo.info
Каментаваць
Праграма «Еўрапейцы за мір»
Праграма «Еўрапейцы за мір» фінансуе супрацоўніцтва маміж школамі альбо пазашкольнымі ўстановамі з Германіі і Усходняй Еўропы, якія жадаюць рэалізаваць сумесны праект. Правядзенне праектаў плануецца з ліпеня 2010 па ліпень 2011 гг.
Тэмай праектаў мусяць стаць парушэнні правоў чалавека, якія адбываюцца ў дадзены момант, і тое, як і што кожны паасобку можа зрабіць для абароны правоў чалавека. Праекты мусяць акрэсліць канкрэтныя парушэнні правоў чалавека і паказаць, хто і якія арганізацыі дапамагаюць змагацца з гэтым. Удзельнікамі праектаў могуць быць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 21 году.
Апошні тэрмін падачы заявак:
15 студзеня 2010 году.
Дакументы для падачы заявак і падрабязная інфармацыя аб праграме знаходзяцца на сайце:
www.europeans-for-peace.de/index.php/ru/home/news
Паводле рассылкі belngo.info
Каментаваць
Новае на сайце
Створаная старонка матэрыялаў конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка»
Цяпер старонцы
http://nastaunik.info/note2009 можна паглядзець спіс дасланых матэрыялаў са спасылкамі.
Фонд Баторага працягвае падтрымку сваіх рэгіянальных партнераў.
У 20
04–2006 г.г. у межах трох адкрытых грантавых конкурсаў для НДА, якія праводзіліся ў розных абласцях Беларусі і Украіны, былі адабраныя 55 агранізацыяў, якія атрымалі датацыі на падтрымку мясцовых ініцыятываў у сваіх супольнасцях, арганізацыйнае развіцьцё і правядзеньне сустрэчаў і трэнінгаў.
Фонд Баторага прапануе ўжо адабраным арганізацыям у 2009 годзе прыняць удзел у адукацыйных паездках і звяртацца па падтрымку на:
– праграмную дзейнасць (у тым ліку правядзенне конкурсаў міні-грантаў з мэтай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў невялікіх мясцовых арганізацыяў і нефармальных групаў, а таксама дзейнасць па прадстаўніцтву грамадскіх інтарэсаў);
– правядзенне азнаямляльніх паездак, сустрэчаў і трэнінгаў, якія спрыяюць наладжванню кантактаў, абмену досведам, атрыманню новых ведаў.
Каб атрымаць падтрымку, неабходна напісаць
заяўку з планам дзеянняў на наступны год.
Апошні тэрмін падачы заявак для арганізацый, якія былі адабраныя ў 2005 годзе: 31 студзеня 2009 году; у 2006 годзе: 31 ліпеня 2009 году.
Кантакты:
citizens@batory.org.pl
Agnieszka Komorowska, (48 22) 536 02 74, fax 536 02 20
Piotr Krygiel, (48 22) 536 02 41
Паводле рассылкі belngo.info
Каментаваць
Конкурс «Беларускі настаўнік 2009 года»
Таварыства беларускай школы абвяшчае конкурс для беларускамоўных педагогаў усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш за тры гадоў. На кандыдата конкурса запаўняецца
анкета рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца
да 1 сакавіка 2009 году на адзін з адрасоў:
tbskoly@tut.by; 220051 Мінск, вул.Громава, 38–21. Лозку А.Ю. Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што падцвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта.
Конкурс будзе асвятляцца ў прэсе і на нашым сайце. Даведкі па тэл. 8029–7520821.
Задачы конкурса:
• маральная падтрымка беларускамоўных педагогаў адукацыйных устаноў;
• прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем роднамоўнага выкладання і выхавання ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных установах, ліцэях, гімназіях і каледжах;
• фармаванне грамадскай думкі аб прэстыжнасці навучання
па-беларуску;
• аб’яднанне беларускамоўных педагогаў, спрыянне іх супрацоўніцтву, абмену досведам працы, арганізацыі супольных праектаў і інш.
Крытэрыі вызначэння пераможцаў конкурса:
• выкладанне
па-беларуску дысцыпліны ці правядзенне выхаваўчай працы на роднай мове;
• прафесіяналізм і наватарства, творчасць і навуковасць;
• аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадскасці і навучэнцаў;
• высокая грамадзянская пазіцыя.
Усе дастойныя кандыдаты будуць адзначаныя дыпломамі ТБШ, асобна будуць ганараваны тры
пераможцы-лаўрэаты ў красавіку 2009 г.
Нагадваем, летась
ТБШ праводзіла конкурс «Беларускі настаўнік 2007 года» для беларускамоўных настаўнікаў Мінска і Мінскай вобласці. Пермаможцамі сталі настаўнікі
Міхась Тычына з Мінска,
Наталля Ільініч з Талькі,
Галіна Дрокіна з Мададзечна;
Антаніна Абрамовіч з Мётчаў (Барысаўскі
р-н).
Сёлета ўдзельнічаць у конкурсе могуць настаўнікі з усёй Беларусі.
Конкурс адукацыйных матэрыялаў “Ноўтбук для актыўнага настаўніка”
Мэта конкурсу – стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, іх папулярызацыя і стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.
Конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» праводзіцца па пяці намінацыях:
- Методыка выкладання вучэбных прадметаў у школах і нефармальнай адукацыі (Метадычны дапаможнік)
- Сучасны урок (Адукацыйны працэс на школьным уроку: распрацоўка школьных урокаў, факультатыўных заняткаў);
- Грамадзянская адукацыя і нацыянальная школа (адукацыйны праект, даследаванне або майстар-клас, сцэнар семінара, пазакласных заняткаў, іншых мерапрыемстваў);
- Настаўнік – сям’я – грамадства (адукацыйны праект, даследаванне, майстар-клас, аналітычнаы артыкул,і г.д ) .
- Адукацыйны інтэнэт-рэсурс (адукацыйны сайт педагога, школы, школьнага клуба, гуртка …).
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае матэрыялы на адрас nastaunik.info@gmail.com, да якіх далучыць ліст з абгрунтаваннем таго, як удзельнік плануе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасці.
Далей
Конкурс адукацыйных праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйных праектаў і ініцыятываў педагогаў, адукатараў, бацькоў. Працягласьць праектаў – з лістапада 2008 па верасень 2009 года. Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах, такіх, як праца моладзевых клубаў, сустрэчы, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, арганізацыя даследчых працаў, распрацоўка метадычных матэрыялаў і г.д. Вітаюцца праекты, досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, якія накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці незалежнай беларускай дзяржавы.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, выхавальнікі, бацькі, асобы і грамадскія арганiзацыі, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.
Апошні тэрмін падання заявак:
17 лістапада 2008 г.
Умовы конкурса і форму
анкеты-заяўкі глядзіце ў далучаным файле
abviestka_zajauka
Паводле belngo.info
Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” стартуе 20 кастрычніка
Адкрытая грамадская кампанія
“Будзьма!” абвяшчае конкурс фотаздымкаў.
Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыююцца з Беларуссю ці беларусамі.
Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:
1. “Людзі Беларусі” (асобы і характары нашых суайчыннікаў)
2. “Краіна Беларусь” (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць нашай краіны)
3. “Будзьма еўрапейцамі!” (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць)
Усе працы павінны мець наступныя звесткі: імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм), поўная дата нараджэння, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны.
Прымаюцца фотаздымкі памерам не больш за 1 мегабайт.
Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” будзе доўжыцца ад 20 кастрычніка 2008 г. да 31 сакавіка 2009 г.
Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук
Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый.
Працы-пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на і
нтэрнэт-старонцы www.budzma.org, а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя прызамі ад кампаніі “Будзьма!”. У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаныя лаўрэаты “
Гран-пры” конкурсу ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прызу, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў Інтернэце.
Адрас для дасылкі:
razam@budzma.org Кантактныя тэлефоны: + 375 29 627 35 50, + 375 29 853 55 77
Паводле www.budzma.org
Праграма грантаў ад OSI
Сецевая праграма «Мастацтва і культура» прадастаўляе гранты асобам і арганізацыям з мэтай падтрымкі праектаў, якія, абапіраючыся на моц мастацкай і выяўленчай культуры, садзейнічаюць ўзнікненню і развіццю адкрытага грамадства. Гранты прадастаўляюцца па праектах, скіраваных на ўмацаванне практыкі сумесных творчых праектаў і развіццё грамадскіх культурніцкіх прастораў.
Заяўкі разглядаюцца прыблізна кожныя два месяцы. Заяўнікам паведамляюць аб прынятым рашэнні на працягу месяцу пасля разгляду заяўкі. Заяўкі неабходна падаваць у электронным выглядзе на англійскай альбо рускай мовах. Бланк заяўкі даступны
на сайце. Інструкцыі аб парадку падачы заявак глядзіце ў раздзеле «Як падаць заяўку».
За дадатковай інфармацыяй адносна праграм «Умацаванне практыкі сумесных творчых праектаў" і «Развіцьцё грамадcкіх культурных прастораў" звяртайцеся да Рыты Бакрадзэ па эл. пошце
rbakradze@osi.hu, альбо па тэл. +3613273100 дад. 2182.
Апісанне праграмы і бланк заяўкі глядзіце
тут.
Паводле рассылкі belngo.info
Каментаваць
02.10.2008 Міжнародны конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання»
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" (Польшча), Лабараторыя Грамадзянскай Адукацыі «Пошук» (Украіна) і арганізацыі,якія уваходныя ў Міжнародную Сетку “EDITNET”.
Мэта конкурсу: стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі і іх папулярызацыя, а таксама стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.
Конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхаванні" праводзіцца па двух кірунках:
- " Конкурс метадычных распрацовак заняткаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій навучання на занятках па школьных прадметах;
- " Конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых заняткаў на тэму «Аб'яднаная Еўропа: гісторыя, рэаліі і перспектывы»
Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 верасня па 30 лістапада 2008 года.
Метадычныя распрацоўкі могуць быць прадстаўленыя да 30 лістапада і накіраваныя ў электроннай форме на электронную пошту:
chabox@yandex.ru. Прадстаўленыя працы будуць размешчаныя ў Інтэрнэце на старонцы “EDITNET”
www.editnet.org ПАЛАЖЭННЕ, УМОВЫ, ФОРМА ЗАЯЎКІ
Конкурс «Пласты памяці»
Праграма
Geschichtswerkstatt Europa (Гісторыя Еўропы) запрашае студэнтаў, выпускнікоў, пачаткоўцаў-навукоўцаў, а таксама аматараў гістарычнай навукі прыняць удзел у праекце «Пласты памяці». Кандыдаты мусяць быць ва ўзросце ад 18 да 35 год. Вынікам працы мусіць быць стварэнне тэксту, фотарэпартажу ці фільма. Фінансуюцца выдаткі на праезд, пражываньне, набыцьцё неабходных сродкаў для выканання праекта і транспарт. Праект пачнецца з сустрэчы ўдзельнікаў у Франкфурце над Одрай увесну 2009 г. з мэтай ажыццяўлення змястоўнай і метадалагічнай падрыхтоўкі праектаў.
Дадатковая інфармацыя
тутЭскізы праектаў на двух старонках трэба дасылаць на адрас :
europa@instytut.net Апошні тэрмін падачы заявак -
27 кастрычніка 2008 г.
Паводле adukacyja.info
Праграма малых грантаў карпарацыі ІСАР
Прадстаўніцтва некамерцыйных карпарацыяў ISAR,Inc(США) у Беларусі ў межах праграмы малых грантаў «Умацаванне патэнцыялу НДА і грамадскасці Беларусі ў галіне прымяненьня «адвокасі" тэхналогіяў пры вырашэнні экалагічных праблемаў" абвяшчае конкурс праектаў на атрыманне малых грантаў для грамадскіх аб'яднанняў Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе праектаў запрашаюцца зарэгістраваныя беларускія грамадскія аб'яднанні.
Перыяд рэалізацыі праектаў:
3–7 месяцаў.
Апошні тэрмін падачы заявак:
11 жніўня 2008 году да 17.00.
Кансультацыю па праграме малых грантаў можна атрымаць па электроннай пошце
belisar@solo.by альбо па тэлефоне прадстаўніцтва ў Мінску 2038498 з 11.00 да 16.00 (аў
торак-чацвер).
З дзейнасцю прадстаўніцтва ў Беларусі можна азнаёміцца на сайце
www.isar.by.
Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце на сайце
www.ngo.by.
Паводле рассылкі belngo.info
Школа правоў чалавека для выкладчыкаў і моладзі 
У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Месца правядзення: Літва (Вільня).
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Чытаць далей
Конкурс грантаў «Падтрымка грамадскіх ініцыятываў у Мінску і Мінскай вобласці”
Мэта конкурсу: cтымуляванне грамадскай актыўнасці на лакальным ўзроўні.
Да ўдзелу запрашаюцца арганiзацыi і iнiцыятывы Мінску і Мінскай вобласцi.
Апошні тэрмін падачы заявак:
25 мая 2008 году.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе знаходзіцца
тут.
Паводле рассылкі belngo.info
Конкурс інфармацыйна – адукацыйных летніх праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай і інфармацыйнай дзейнасці педагогаў і адукатараў у летні перыяд.
Праекты могуць быць выкананы ў розных формах, такіх, як праца у летніках, сустрэчы, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, падрыхтоўка і выпуск актуальных інфармацыйных матэрыялаў для пэўных сацыяльных груп і г.д. Вітаюцца праекты, досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, якія накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці незалежнай беларускай дзяржавы.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, выхавальнікі, бацькі, асобы і грамадскія арганiзацыі, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.
Умовы конкурса:
– праект можа быць выкананы ад даты абвяшчэння вынікаў конкурса да верасня 2008 года ўключна;
– cправаздача па праекце павінна быць здадзена не пазней за 30 верасня 2008 года;
– максімальны бюджэт праекта 500 $;
– перавага будзе аддавацца малабюджэтным праектам;
– для ўдзелу ў конкурсе патрэбна запоўніць
анкету-заяўку (глядзіце ніжэй) і даслаць яе на электронны адрас kupalinka2008@gmail.com да панядзелка 5 мая 2008 года*!
– як правіла, не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі.
* Пра вынікі конкурсa будзе паведамлена да канца мая.
Заяўку на ўдзел можна спампаваць
тут.
Конкурс праектаў “Развіццё грамадзянскай супольнасці і ўсведамлення аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”
Чэшская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” праводзіць конкурс праектаў на міні-гранты па праграме “Развіццё грамадзянскай супольнасці і ўсведамлення аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”.
Мэтамі праграмы з'яўляюцца: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці, пашырэнне праваабарончых каштоўнасцяў. Асаблівая ўвага будзе звяртацца на арыгінальнасць і навізну праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, інцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.
Падрабязная абвестка і форма праекту – знаходзяцца
тут
Тэрмін падачы заявак –
да 17 красавіка 2008 г.
Конкурс праектаў
Чэшская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі" распачынае прыняццё заяваў на мікрагранты (сярэдняя сума да 2000 даляраў) па праектах развіцця і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ды ўсведамлення аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі. Мэтамі праграмы з'яўляюцца: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці, пашырэнне праваабарончых каштоўнасцяў. Асаблівая ўвага будзе звяртацца на арыгінальнасць і навізну праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, інцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.
Чытаць далей
Конкурс «Педагог-псіхолаг году»
Міністэрства адукацыі ў 2008 годзе праводзіць чарговы рэспубліканскі конкурс педагагічных працаўнікоў у намінацыі «
Педагог-псіхолаг году».
Дадатковыя ўмовы арганізацыі і правядзенні Конкурсу, узор заяўкі для ўдзелу ў яго фінале і кароткую інфармацыя для падрыхтоўкі да фіналу глядзіце
тут.
Заяўкі і інфармацыю аб удзельніках фіналу Конкурсу прымаюцца Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі
да 1 чэрвеня 2008.
Конкурс артыкулаў
Навукова-даследчы цэнтр Мізэса абвяшчае конкурс артыкулаў па тэме «Што такое добра альбо капіталізм для Беларусі".
Тэматыка конкурсу – стварэнне такіх вобразаў, аргументаў і фактаў, якія раскрываюць рэальную прыроду капіталізму, сістэмы, заснаванай на палітычнай і эканамічнай свабодзе, адкрытай канкурэнцыі і роўнасьці ўсіх перад законам. Працы могуць быць рознапланавымі і рознажанравымі.
Прызы: ад 100 да 500 даляраў.
Працы-прызёры будуць размешчаныя на сайце НДЦ Мізэса
www.liberty-belarus.info.
Тэрмін прадастаўлення працаў –
да 5 мая 2008 году.
Падрабязна аб конкурсе чытайце
тут.
Паводле рассылкі belngo.info
Грантавы конкурс The Bearr Trust
Праграма малых грантаў 2008 уключае два сегменты. Першы развівае тэму праграмы мінулага году і спрыяе інтэграцыі бяздомнай моладзі і выхаванцаў дзіцячых дамоў у грамадства. Другі сегмент накіраваны на НДА, якія дапамагаюць ахвярам гандлю людзьмі.
Апошні тэрмін падачы заяваў:
15 сакавіка 2008 году толькі на англійскай мове.
Падрабязную інфармацыю глядзіце
тут.
Паводле рассылкі belngo.info
Праграма беларуска-нямецкай супрацы
Праекты, скіраваныя на развіцьцё супрацоўніцтва паміж беларускімі і нямецкімі арганізацыямі, могуць быць падтрыманыя ў межах “Праграмы кантактаў Беларусь”.
Мэтай Праграмы з'яўляецца супрацьдзеянне ізаляцыі беларускага грамадства ў Еўропе праз стымуляванне супрацоўніцтва і абмен досведам паміж арганізацыямі з Беларусі і Германіі, прадстаўленне разнастайнай карціны Беларусі нямецкаму грамадству ў межах эфектыўных і
грамадска-значных мерапрыемстваў.
Перавага будзе аддавацца малым ініцыятывам. Заяўка на атрыманне фінансавання будзе падавацца нямецкім партнерам. Афіцыйная рэгістрацыя беларускай партнерскай арганізацыі неабавязковая.
Папярэдняе апісанне праектаў трэба скіроўваць па адрасе, пададзеным на
вэб-старонцы www.dgo-online.org (толькі на нямецкай мове). Там жа інструкцыі па складанні заяўкі. Аўтарам найбольш цікавых заявак будзе прапанавана падаць праект да 1 красавіка, 1 чэрвеня, 1 верасьня альбо 1 сьнежня 2008 году.
Ухваленыя праекты атрымаюць фінансаванне не пазней месяца пасля пазначаных вышэй тэрмінаў. Усе праекты павінны быць завершаныя да 31 сакавіка 2009 году.
Паводле рассылкі belngo.info
Узнагарода імя Льва Сапегі на 2008/2009 акадэмічны год
Узнагарода імя Льва Сапегі пад патранажам прэзідэнта Польшчы накіраваная на ўганараванне выбітных заслугаў за разбудову і развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі праз пабудову незалежнай, дэмакратычнай Беларусі – скіраванай да Еўропы, якая абапіраецца на найлепшыя гістарычныя традыцыі Рэчы Паспалітай, і за заслугі ў разбудове і развіцці грамадзянскай супольнасці ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.
Узнагарода была заснаваная ў 2006 годзе шэрагам выбітных акадэмічных установаў. Сутнасць узнагароды заключаецца ў тым, каб лаўрэат на працягу акадэмічнага году меў магчымасць аб’ехаць галоўныя універсітэты Польшчы, дзе б ён меў добрыя магчымасці для жыцця і працы, і выкладаў бы па тэмах, зьвязаных з гісторыяй або грамадзтвам Беларусі – дзеля рэалізацыі сябе як выкладчыка і дзеля дапамогі польскім студэнтам у спасціжэнні беларускіх дасягненняў. Дадаткова, у лаўрэата будзе магчымасць уласна папрацаваць у архівах і найлепшых акадэмічных бібліятэках Польшчы. У выпадку, калі вынікам такога побыту будзе напісаная кніга, то яна будзе выдадзеная ў межах стыпэндыі.
Заяўкі з апісаннем заслугаў і дасягненняў кандыдатаў мусяць быць дасланыя ў Школу Усходняй Еўропы да 1 сакавіка 2008 году па адрасе
stypendia.studium@uw.edu.pl
Усе падрабязнасці і форму заяўкі глядзіце на сайце:
www.kew.org.pl.
Паводле рассылкі belngo.info
Конкурс «Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт»
Конкурс ладзіцца Міністэрствам адукацыі для вучняў і настаўнікаў. Матэрыяламі для прадстаўлення могуць быць электронныя сродкі навучальнай, выхаваўчай дзейнасці, а таксама адукацыйныя і
нтэрнэт-праекты. Падрабязней аб умовах і тэрмінах конкурса чытайце
тут.
Паводле Міністэрства адукацыі
Конкурс для ініцыятываў і арганізацыяў
Фонд ім. Роберта Боша (ФРГ), ім. Стэфана Баторыя (Польшча) і PAUCI (Украіна) абвясцілі конкурс на атрыманне грантаў у рамках праграмы Kontaktprogramm з мэтай развіцця і падтрымкі доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж грамадзянскімі ініцыятывамі Польшчы, Германіі, Украіны, Беларусі і Калінінградскай вобласці.
Прымаць удзел у конкурсе могуць арганізацыі і ініцыятывы са статусам НДА, а таксама любыя іншыя арганізацыі, якія маюць статус «грамадскіх», іншыя публічныя арганізацыі або ўстановы, такія як школы, сацыяльныя і культурныя цэнтры, бібліятэкі, музеі.
Праект павінны насіць трохбаковы характар, улічваць інтарэсы ўсіх трох партнёраў, спрыяць вырашэнню рэальных праблем у галіне грамадзянскай і палітычнай адукацыі, адукацыі ў экалогіі, моладзі, еўрапейскай інтэграцыі, а таксама спрыяць захаванню агульнай гістарычнай спадчыны трох краін.
Падача праектных заявак ажыццяўляецца праз польскіх, альбо нямецкіх партнёраў. Заяўкі запаўняюцца на
нямецкай альбо
англійскай мовах.
Парадак падачы заявак праводзіцца з улікам наступных дат:
1. Падача праектнай ідэі –
да 31 мая 2008 году.
2. Конкурсны адбор і запрашэнне адабраных прэтэндэнтаў на сумесны семінар па напісанні праектнай заяўкі – да 01.07.2008 г.
3. Семінар па напісанні праектнай заяўкі –
22–24.09.2008 г.
4. Напісанне праектнай заяўкі і падача праекту – 14.11. 2008 г.
5. Конкурсны адбор – снежань 2008 г.
6. Пачатак рэалізацыі праектаў – 01.02.2009 г.
7. Канчатак рэалізацыі праектаў – 31.12.2009 г.
Больш падрабязную інфармацыю аб праграме можна атрымаць на старонках
www.bosch-stiftung.de/gesellschaftliche_initiative,
www.batory.org.pl/pis,
www.pauci.org,
а таксама адправіўшы вашы пытанні на адрас эл. пошты:
nopassaran_08@mail.ru
Конкурс малых праектаў «Стань праектным мэнэджэрам, рэалізуй свае ідэі"
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадскія актывісты ва ўзросце ад 18 да 28 гадоў, якія жадаюць палепшыць свае лідэрскія навыкі, набыць практычны досвед працы з міжнароднымі НДА і праектамі.
Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце
тут.
Паводле рассылкі VB
Конкурс «Нашчадкі Скарыны»
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” ў апошні час правяло ці працягвае праводзіць конкурсы “Прэмія імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ”, “Беларускі Настаўнік 2007 года”; праводзіць веснавыя конкурсы на лепшыя роднамоўныя групы дашкольных устаноў г. Мінска і Мінскай вобласці пад назвай «Нашчадкі Скарыны». У маі журы ТБШ назаве па тры лепшыя групы д/у сталіцы і Меншчыны, якія вызначаюцца ўзорным нацыянальным выхаваннем. Для ўдзелу ў конкурсах неабходна запоўніць
спецыяльную анкету (кіраўніку ўстановы, выхавацелю ці бацькам) і даслаць яе на адзін з наступных адрасоў да канца сакавіка 2008 года: 220029 Мінск, а/с 64; электронная пошта (
tbskoly@tut.by).
Журы разглядае конкурсныя дакументы, па неабходнасці знаёміцца з працай адукацыйнай установы пры дапамозе наведвання і ганаруе шэсць лепшых груп двух сталічных рэгіёнаў спецыяльнымі дыпломамі і падарункамі, адзначаюцца таксама і іх выхавацелі.
Тэлефоны для даведак 029–7520821; 029–6322743.
Вынікі конкурсу
Праграма «Усход-Усход Партнэрства па-над межамі"
Беларускія недзяржаўныя грамадскія арганізацыі, якія маюць польскіх партнэраў, запрашаюцца да ўдзелу ў праграме «
Усход-Усход партнэрства
па-над межамі", абвешчанай Фундацыяй імя Стэфана Баторага.
У межах праграмы фінансуюцца праекты польскіх недзяржаўных арганізацыяў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Польшчы супольна з партнэрамі з
Цэнтральна-Усходняга рэгіёну, у тым ліку зь Беларусі. Праекты мусяць быць накіраваныя на абмен досведам, ідэямі, ведамі, наватарскае вырашэнне супольных праблемаў, стварэнне міжнародных кансультацыйных кааліцыяў.
Заяўкі прымаюцца выключна ад імя польскіх арганізацыяў.
Апошні тэрмін падачы заяваў:
22 лютага 2008 году (рэалізацыя: ад 22 траўня);
22 жніўня (рэалізацыя: ад 22 лістапада).
Больш падрабязная інфармацыя і фармуляры на ангельскай мове размешчаныя на старонцы
www.batory.org.pl/wschod/polska.htm.
Конкурс малых грантаў
Праграма падтрымкі малых праектаў скіраваная на тое, каб дапамагчы рэалізаваць задумкі моладзевых групаў і ініцыятываў, грамадзкіх арганізацыяў і асобных грамадзянаў.
Аказваецца падтрымка ў правядзенні канкрэтнай акцыі, мерапрыемства, друку інфармацыйных матэрыялаў і інш.
Апошні тэрмін падачы заяваў:
1 сакавіка 2008 году.
Абвяшчэньне вынікаў: 30.03.2008 г.
Час на рэалізацыю праектаў:
з 15.04.2008 пa 1.09.2008.
Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце ў файле
Konkurs_malyh_grantau.doc
Конкурс на стыпендыю ў праграме імя Лэйна Кіркланда
Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, спонсар праграмы, і
Польска-Амерыканская Камісія Фулбрайта, адміністратар праграмы, абвяшчаюць адкрыты конкурс для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Казахстану і Малдовы на атрыманне стыпендыі імя Лэйна Кіркланда ў 2008/2009 вучэбных гадах.
Праграма рэалізуецца ў межах разлічанага на два семестры курсу навучання ў вышэйшых навучальных установах Польшчы, а таксама 2–4 тыднёвых прафесійных стажыровак у дзяржаўных і прыватных установах і арганізацыях.
Абавязковае патрабаванне для кандыдатаў – веданне польскай альбо англійскай мовы.
Апошні тэрмін падачы заяваў:
10 сакавіка 2008 году.
Падрабязную інфармацыю чытайце
тут
Праграма “Primus inter pares”
ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў да ўдзелу ў праграме 2008 году “Primus inter pares” (лат. «Першы сярод роўных»).
Праграма накіраваная на падрыхтоўку маладых лідэраў, здольных актыўна і эфектыўна ўдзельнічаць у дзейнасці грамадскіх арганізацый або ствараць свае арганізацыі і ініцыятывы, папоўніць шэрагі актывістаў і супрацоўнікаў арганізацый, якія працуюць у сучасным беларускім грамадстве.
Падчас удзелаў у праграме маладыя людзі атрымаюць унікальны досвед працы ў лепшых грамадскіх арганізацыях, пазнаёмяцца з новымі цікавымі формамі і метадамі навучання, усталююць кантакты ў розных сферах, разаўюць свае лідэрскія ўменні і навыкі.
Асноўныя этапы праграмы:
Першы, адборачны этап (люты – сакавік 2008), – мяркуюцца адукацыйныя мерапрыемствы, накіраваныя на знаёмства ўдзельнікаў з рознымі аспектамі тэмы «Лідэр і лідэрства».
Па выніках адборачнага этапу будзе сфармаваная сталая група ўдзельнікаў, якая атрымае магчымасць:
– прыняць удзел у цыкле адукацыйных праграмах, прысвечаных лідэрству, актыўнай жыццёвай пазіцыі, развіццю грамадзянскага грамадства і да т. п. (
вясна-восень 2008);
– распрацаваць і правесці ўласныя невялікія адукацыйныя і асветніцкія мерапрыемствы (
вясна-лета 2008);
– навучыцца навыкам праектнай дзейнасці і прыняць удзел у летнім лагеры (лета 2008);
– прайсці стажыроўку ў беларускіх грамадскіх арганізацыях (восень 2008);
– распрацаваць і рэалізаваць уласныя міні-праекты грамадства ў Беларусі (
восень-зіма 2008).
Аўтары і арганізатары лепшых міні-праектаў змогуць мінуць стажыроўку ў Швецыі ў 2009 г.
Крытэры адбору для ўдзелу ў праграме:
– узрост ад 18 да 25 гадоў;
– наяўнасць невялікага асабістага досведу лідэрствы і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці;
– жаданне і магчымасць актыўна ўдзельнічаць у распаўсюджванні змястоўных вынікаў праекту сярод моладзі;
– пры праходжанні на другі этап праграмы – наяўнасць дастатковай колькасці часу і магчымасць удзелу ва ўсіх яе мерапрыемствах.
Для ўдзелу ў праграме неабходна да 10 лютага выслаць запоўненую заяўку (гл.
форму заяўкі) на адрас нашай электроннай пошты:
center_post@tut.by
Атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў Грамадскім аб'яднанні «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»:
Тэл./факс: +375 17 298 16 59, 269–90–34
Электронная пошта:
center_post@tut.by
Каардынатар праграмы: Вольга Саевец (029) 850–98–99.
Конкурс эсэ для старшакласнікаў “Абяры сваю будучыню” – 2008
Вышэйшая школа камерцыі і права імя Лазарскага ў Варшаве, ВШЛ (Wyzszа Szkolа Handlu i Prawa im. Ryszarda Lazarskiego, WSHiP; Lazarski School of Commerce and Law, LSC) праводзіць конкурс эсэ для вучняў. У конкурсе могуць браць удзел вучні старэйшых класаў агульнаадукацыйных школаў, ліцэяў, гімназіяў і іншых навучальных установаў, што даюць поўную сярэднюю адукацыю, у тым ліку з Беларусі.
У гэтым годзе Лазарскі прапануе удзельнікам конкурсу паразважаць над вельмі важнай і цікавай грамадскай з’явай – фармаваннем грамадскай думкі.
Ад вучняў з Беларусі да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца эсэ на беларускай,
англійскай ці польскай мовах. Вучні
11-х класаў, зацікаўленыя ў атрыманні
зніжкі на англамоўную адукацыю ў LSC, павінны пісаць эсэ
па-англійску.
Ацэньвацца будзе выключна змест эсэ, таму выбар мовы з прапанаваных да ўдзелу ў конкурсе не будзе ніякім чынам уплываць на вынікі конкурсу.
Пераможцы конкурсу атрымаюць ўзнагароды, у тым ліку права на зніжку аплаты для навучання ў ВШЛ.
Падрабязная абвестка, дадатковая інфармацыя і прыклад эсэ мінулага году:
http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
Тэрмін прыёму працаў: да 10 сакавіка 2008
Конкурс анімацыйных сюжэтаў «Ні згубіцца, ні знікнуць мне не дазволіў...»
Конкурс ладзіцца ў межах праекта «Адкрыты свет інфармацыйных тэхналогій» пры фінансавай падтрымцы Праграмы падвышэння камп'ютэрнай пісьменнасці кампаніі Microsoft. Мэты конкурсу: адлюстраванне ролі падзеяў альбо дзейнасці людзей, якія дапамаглі пераадолець складаную жыццёвую сітуацыю альбо рэалізавацца ў прыватным альбо прафесійным плане.
Да ўдзелу запрашаюцца беспрацоўная альбо часткова занятая моладзь, людзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, састарэлыя людзі, дзеці-сіроты і інш.
Апошні тэрмін падачы работ:
19 студзеня 2008 году.
Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы й памятныя прызы, а іх творчыя працы будуць размешчаныя на сайце праекту.
Дадатковая інфармацыя знаходзіцца на форуме:
http://idea-russia.ru/forum у раздзеле «Камунікацыі бяз межаў"
Паводле рассылкі БАСР.
Конкурс мэтавага фінансавання выданняў па тэме ВІЧ/СНІД
Арганізатар – Прадстаўніцтва Хрысьціянскага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзкія арганізацыі, якія працуюць у сферы прафілектыкі СНІДу, дапамогі і падтрымкі групаў рызыкі.
Да разгляду прымаюцца інфармацыйныя матэрыялы, выдадзеныя раней, але актуальныя, альбо падрыхтаваныя да друку
дызайн-макеты новых матэрыялаў.
Тэрмін рэалізацыі праекта – да 4 месяцаў (ад моманту рэгістрацыі ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь).
Ахвотным да ўдзелу Прадстаўніцтва фонда прадастаўляе ўсе неабходныя дакументы (па пошце альбо асабіста).
Апошні тэрмін прадастаўленьня дакументаў –
да 17.00 30 студзеня.
Больш падрабязную інфармацыю і кансультацыі можна атрымаць па тэлефонах: 257–77–08; 257–77–09; 257–59–25; 257–04–94 (Аляксей Галанцоў, Ганна Архангельская,
е-mail:
anna@ccf-belarus.org.
Праграма падтрымкі структур дапамогі інвалідам
Нямецкі фонд дапамогі інвалідам “Акцыя – Чалавек” ладзіць праграму падтрымкі стварэння і развіцця базавых структур у Цэнтральнай, Усходняй і Паўднё
ва-Усходняй Эўропе.
Мэта праграмы: падтрымка праектаў, накіраваных на рэальнае паляпшэнне умоваў жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі і асаблівымі сацыяльнымі складанасцямі.
Заяўкі прымаюцца ад недзяржаўных арганізацый Нямеччыны ў партнэрстве з арганізацыямі ці групамі з іншых краін, у тым ліку Беларусі.
Тэрміны падачы заявак –
да 31 сакавіка, 30 чэрвеня, 30 верасьня, 31 сьнежня штогод.
Падрабязная інфармацыя – на старонцы http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
Конкурс ад тыднёвіка “Ніва”
Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» ладзіць конкурс «Памятаем і чытаем», прысвечаны 90-ым угодкам абвяшчэння БНР і 50-й гадавіне заснавання ў Беластоку Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа».
Пытанні да конкурса:
1. Якія герб і сцяг былі прыняты Беларускай Народнай Рэспублікай?
2. Назавіце прозвішчы і імёны ўсіх былых старшынь Рады БНР.
3. Назавіце гарады, у якіх знаходзіліся сядзібы БНР.
4. Дзе зараз знаходзіцца Рада БНР і хто ёй старшынствуе?
5. Як называецца першы зборнік твораў беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», калі пабачыў ён свет і пад чыёй рэдакцыяй?
6. Як называліся літаратурныя альманахі аб’яднання ў мінулым, а як цяпер? Колькі нумароў выйшла кожнага з іх?
7. Хто цяпер з'яўляецца старшынёй «Белавежы» і дзе ён нарадзіўся? Назавіце ягоныя першыя тры паэтычныя зборнікі на беларускай мове.
8. Назавіце трох «белавежскіх» паэтаў і трох празаікаў ды апошні зборнік кожнага з іх.
9. Мае разважанні (у любым жанры, да 2 старонак машынапісу) на адну з тэм:
– Людзі, падзеі, ідэі БНР учора і сёньня;
– Мой «белавежац» або ягоны твор, які падарую блізкім.
Апошні тэрмін прымання адказаў – да 5 сакавіка.
Адказы прымаюцца на адрас:
Rada Programowa Tygodnika „Niwa”
15–959 Białystok, ul. Zamenhofa 27
POLAND
tel./fax (+48 85) 743 50 22
Конкурс па захаванні культурнай спадчыны
Амбасада ЗША абвяшчае правядзенне конкурсу ў межах праграмы «Пасольскі Фонд па захаванні культурнай спадчыны» з мэтай дапамогі ў захаванні нацыянальнай культурнай спадчыны.
Чытаць далей
II Міжнародны конкурс «Урокі дабрачыннасці" у Самары
Кірунак: Конкурс метадычных распрацовак сцэнароў дабрачынных акцый
1. Мэты і задачы Конкурсу метадычных распрацовак:
– вызначэнне найлепшых метадычных распрацовак, якія дазваляюць падвысіць інтарэс да дабрачыннай дзейнасці;
– даць магчымасць педагогам выявіць сябе ў распрацоўцы новых методык правядзення заняткаў з навучэнцамі;
– адбор найлепшых метадычных распрацовак сцэнараў дабрачынных акцый;
– далучэнне моладзі да рэальнай дабрачыннай дзейнасці.
2. Запрашаюцца да ўдзелу педагогі сярэдніх школ, каледжаў, ліцэяў, гімназій, устаноў пачатковай прафесійнай і сярэдняй прафесійнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі, кіраўнікі дзіцячых творчых аб'яднанняў, супрацоўнікі некамерцыйных арганізацый – распрацоўшчыкі арыгінальнай методыкі арганізацыі і правядзення дабрачынных акцый.
Падрабязней чытайце тут або на сайце «Дабрачыннасць і дабрачынцы ў Самарскай вобласці».
Стажыраванне ў ЗША па экалагічнай тэматыцы
Абвяшчаецца міжнародны конкурс на стажыраванне ў ЗША у 2007–2008 г.г. EarthCrops прапануе
6-месячны трэнінгавы курс у Сіэтле (штат Вашынгтон, ЗША), які аб'яднае маладых лідэраў пад эгідай вывучэння наступных накірункаў:
– вытрымка экалагічных нормаў, ахова прыроды;
– пабудова эфектыўнай каманды;
– лідэрства.
Удзел у трэнінгавых курсах EarthCrops з'яўляецца бясплатным і не вымагае арганізацыйных унёскаў. EarthCrops бярэ на сабе поўнае забеспячэнне ўсіх выдаткаў удзельнікаў, звязаных з страхаваннем, пошукам жылля (пражыванне ў амерыканскіх сем'ях), харчаваннем, неабходным
матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем, а таксама будзе выплочваць штомесячную стыпэндыю. EarthCrops аказвае неабходную падтрымку ў атрыманьні
J-1 візы ў ЗША.
Чытаць падрабязней
Стажыроўкі для журналістаў
Фундацыя
Польска-Чэска-Славацкай Салідарнасці рэалізуе праграму стажыровак і адукацыйных візітаў для журналістаў і рэдактараў друкаваных і электронных СМІ – «Незалежныя медыі".
Падрабязная інфармацыя – на сайце
www.spczs.engo.pl.
З пытаннямі звяртайцеся:
00–031 Warszawa, ul. Szpitalna 5/5, III p.,
тэл. (48–22) 828 9128, факс (48–22) 828 9129,
fundacja@spczs.engo.pl,
spczs@szpitalna.ngo.pl.
Міжнародная праграма візітаў
ICTE (Міжнародны Цэнтар Навучання Талерантнасці) прымае заяўкі на ўдзел у Міжнароднай праграме візітаў “Навукоўцы і практыкі ў сферы навучання талерантнасці”. Мэта праграмы – падтрыманне гатоўнасці стажораў працаваць з малой супольнасцю для прасоўвання ідэяў талерантнасці, правоў чалавека, павагі да разнастайнасці і сацыяльнай справядлівасці.
Апошні тэрмін падачы заяваў:
21 студзеня 2008 году.
Больш падрабязная йнфармацыя разьмешчаная
на вэб-старонцы.
Конкурс правагога эсэ
Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій абвесціў штогадовы конкурс прававога эсэ. Конкурс накіраваны на падтрымку самастойных даследаванняў па пытаннях забеспячэння і абароны правоў чалавека ў Беларусі.
Работы прымаюцца да 1 сакавіка 2008 году па эл. пошце
lawessay2008@gmail.com.
Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце
тут.
Міжнародная летняя школа па правах чалавека
Хельсінскі Фонд па Правах Чалавека абвяшчае набор на
19-ю Міжнародную летнюю школу па правах чалавека, якая адбудзецца ў
Варшаве-Мядзешыне з 21 па 29 ліпеня 2008 году.
Заяўку на ўдзел можна спампаваць
тут.
Праграма летняй школы знаходзіцца
тут.
Падрабязную інфармацыю глядзіце
на сайце
Матэрыялы, дасланыя на конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка»
Конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» праводзіўся па пяці намінацыях. Прапануем пазнаёміцца з матэрыяламі, дасланымі на конкурс.
Матэрыялы будуць ацэненыя кампетэнтным журы, якое складаецца з экспертаў у галіне адукацыі, грамадскіх дзеячоў, педагогаў. Кожны наведвальнік сайта самастойна можа ацаніць якасць матэрыялаў і выставіць свае адзнакі, а таксама даслаць свае заўвагі і каментары да журы праз
e-mail info@nastaunik.info.
На форуме створаны адмысловы раздзел для абмеркавання матэрыялаў. Запрашаем!
Матэрыялы і палажэнне конкурса.
Конкурс малых грантаў для настаўнікаў і моладзі
БРГА «Аб'яднаны шлях» атрымала ад беларускай грамадскай арганізацыі «Разуменне» інфармацыю аб конкурсе маленькіх грантаў для настаўнікаў і моладзі па арганізацыі сервіснай дапамогі (роўнае навучанне, сэрвісы ў
супольнасцях, маладыя – пажылым і г.д.).
Старшыня кіраўніцтва МГА «Разуменне» Андрэй Маханько паведаміў аб тым, што зацікаўленыя ў маленькім стартавым фінансаванні могуць звярнуцца з заяўкай да ві
цэ-прэзідэнта “Youth Service America” Сільвіі Блітцэр (ЗША).
Апошні дзень падачы заявак –
21 студзеня 2008г.
Калі Вы не з'яўляецеся юрыдычнай асобай, распрацаваную Вамі заяўку на гэты конкурс можна падаць ад асобы МГА «Разуменне».
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся:
1. Silvia Blitzer Golombek, Ph.D.
Sr. Vice President
Youth Service America
1101 15th St., NW. suite 200
Washington, DC 20005
Ph. 202–2
96–2992, ext.116
Fax 202–2
96–4030
E-mail mailto:sgolombek@ysa.org
www.ysa.org;
www.servenet.org;
www.gysd.org
CFC# 11577
2. Андрэй Маханько, МГА «Разуменне»
Тэл.: +375–17–259 4883,
Маб.: +375–29–761 1201
e-mail:
amakhanko@ponimanie.org
www.ponimanie.org,
www.saltychildhood.org
Конкурс адукацыйных публікацыяў
2008 год нясе нам новыя спадзяванні на змены да лепшага. Якія новыя педагагічныя метады і прыёмы будуць засвоеныя і ўжытыя? Якія прававыя механізмы абароны дзяцінства і падтрымкі моладзі будуць распрацаваныя? Аднак ён нясе і новыя трывогі. Якім чынам адаб'юцца нядаўнія змены ў сістэме льготаў на здольнасці дзяцей і маладых людзей рэалізаваць сябе? Што прынясуць змены ў правілах цэнтралізаванага тэставання і паступлення ў ВНУ?
Прапаноўваем усім зацікаўленым спецыялістам выказацца на тыя тэмы, якія здаюцца ім актуальнымі, на старонках сайта Рабочай групы «Адукацыя і асвета ў галіне правоў дзяцей і моладзі"
У рамках штогадовага Тыдня нефармальнай адукацыі (
www.adukatar.net), Рабочая група аб'яўляе конкурс публікацыяў для сайта.
Чытаць далей
Зрабі свой унёсак у “адкрыццё” Новага Свету!
Гарадзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» абвяшчае спабор «Лепшая праца пра «Новы Свет».
Новы Свет – гістарычная назва часткі горада ў раёне сучасных вуліц Ціміразева – 17 верасьня – 1 мая – Багдановіча – Астроўскага – Горкага, а таксама на правым беразе рэчкі Гараднічанкі (раён вуліц Лермантава, Мядовая, Цагляная, Завершчызна, Чкалава і інш.). Новы Свет – гэта выдатныя помнікі архітэктуры мадэрну, канструктывізму і неабарока. Тут жылі выдатныя гарадзенцы: лекар Беклемішаў, стваральнік гарадзенскага заапарка Ян Каханоўскі, беларускі гісторык Вацлаў Папуцэвіч, прайшлі дзіцячыя гады Максіма Багдановіча.
Чытаць далей
Праграма школьных і моладзевых міжнарожных абменаў.
Нямецкі фонд «Памяць, адказнасць і будучыня», які раней займаўся выплатамі грашовай дапамогі ахвярам фашызму, распачынае новую
праграму “Europeans for Pease” для падтрымкі школ і моладзевых груп з Беларусі.
1 снежня ў Мінску адбыўся арганізацыйны семінар для беларускіх настаўнікаў, які праводзілі прадстаўнікі Фонду Гюнтэр Заатгоф, Забіна Кругер, Ціна Дзюр, Юліана Томан.
Настаўнікі разам з нямецкімі калегамі шукалі адказы на пытанні: як выбраць тэму для сумесных праектаў паміж школамі, як знайсці нямецкага партнэра для свайго праекта. Падчас дыскусіі абмеркавалі магчымыя перашкоды, якія могуць паўстаць пры здзяйсненні праектаў(адміністрацыйныя, фінансавыя, моўныя іг.д.), сфармавалі рэкамендацыі Фонду і настаўнікам, каб іх зменшыць ці ліквідаваць.
Беларускія і нямецкія школы раней ўжо здзейснілі 12 сумесных праектаў.
Апошні тэрмін падачы праектных ідэяў на конкурс 2008 г. «Паходжанне і разнастайнасць»
31 сакавіка 2008 г (форма для заяўкі знаходзіцца на
старонцы праграмы). Гэта значыць, у ахвотных ёсць яшчэ час знайсці нямецкага партнэра, напісаць праект і атрымаць падтрымку на яго выкананне.
Тыя школы ці моладзевыя групы, ідэі якіх перамогуць у конкурсе, будуць запрошаныя разам з партнэрамі ў Берлін на семінар па напісанні праектаў, які плануецца на
другую палову чэрвеня 2008 г. Потым ім будзе прадстаўлены час з 01.09.2008 да 31.07.2009 для выканання праекта.
Фонд фінансіруе 2 паездкі для сустрэчы моладзі разам з настаўнікамі ў краі
нах-удзельніцах.
Калі ў Вас ёсць ідэя, але пакуль няма замежнага партнэра, вы можаце яго знайсці на сайтах:
www.kmk-pad.org – педагагічная служба абменаў
www.joe-list.de – маладыя еўрапейцы
Таксама магчыма даслаць апісанне сваёй ідэі беспасярэдне да кіраўніцтва праграмы «Еўрапейцы за мір» на адрас
info@europeans-for-peace.deБольш пра праграму можна даведацца
тут.
17 міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля
У лістападзе 2007 – студзені 2008 г. праграма ААН па праблемах наваколля (ЮНЕП) праводзіць
17-ы конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля – „Змены клімату: нашыя дзеянні, накіраваныя на змяншэнне негатыўных уплываў”.
Малюнкі мусяць адлюстроўваць канкрэтныя дзеянні, напрыклад: выкарыстанне аднаўляемых крыніцаў энергіі, выкарыстанне энергазберагаючых прыладаў, сумеснае выкарыстанне аўтамабіляў, падтрымка грамадскага транспарту, пасадка дрэваў і г. д.
Правілы і ўмовы конкурсу: - фармат малюнкаў – А3 альбо А4;
- на зваротным баку малюнка – поўнае імя, дата, месяц, год нараджэння, поўны адрас, адрас электроннай пошты, тэлефон;
- стыль і тэхніка выканання працаў вольныя; працы, якія ўдзельнічалі ў іншых конкурсах, не прымаюцца; працы не павінны ўтрымліваць ніякіх слоў і апісанняў;
- прымаюцца толькі арыгіналы працаў.
Працы мусяць быць дасланыя ў рэгіянальны офіс ЮНЕП у Жэневе на адрас: UNEP Regional Office for Europe
11–13 chemin des Anémones
CH-1219 Châ
telaine-Genève.
Тэл. +41 (0) 22 917 8279, факс: +41 (0) 22 797 3420.
Эл. адрас:
Kristin.ebbesen@unep.ch Рэгіянальныя пераможцы конкурсу будуть абвешчаны 22 красавіка 2008 г.
Глабальныя пераможцы будуть абвешчаны 5 чэрвеня 2008 г.
Тэрмін атрымання працаў – да 15 студзеня 2008.
КОНКУРС ВУЧНЁЎСКІХ І СТУДЭНЦКІХ ПРАЦ У ГОНАР 450-ГОДЗЬДЗЯ ЛЬВА САПЕГІ (1557–1633)
Кірункі ведаў (дысцыпліны): Гісторыя, літаратура, юрыспрудэнцыя, гісторыя права, журналістыка, дыпламатыя, паліталогія, эканоміка (эканамічная гісторыя).
Маштаб асобы Льва Сапегі дае магчымасць падыходзіць да тэмаў і сюжэтаў конкурса шырока. Гэта могуць быць і гістарычныя рэтраспектывы, і значныя праблемы сучаснага жыцця Беларусі (стасункі Ў
сход-Захад, шматаблічнасць груп інтарэсаў у краіне, міжрэлігійныя адносіны і да т.п.)
Вітаем працы, што адлюстроўваюць сучасны стан ведаў прадмета і дэклараванай тэмы. Але паколькі конурс – вучнёўскі, больш істотна – аўтарскае разуменне тэмы.
Мова работ – беларуская, руская.
Лепшыя творы канкурсантаў (2–5 у кожнай дысцыпліне) адбіраюцца для прэзентацыі падчас фінала (выступ аўтара, 2–3 хвіліны). Пераможцы атрымаюць значныя ўзнагароды, а работы будуць надрукаваныя ў перыёдыцы і зборніку. Выкладчык/куратар пераможцы таксама заахвочваецца ўзнагародай. Дарога для ўдзелу ва ўзнагароджанні (вучню і настаўніку) аплочваецца.
Падача працаў – да 25 снежня 2007 г.
Падвядзеньне вынікаў – на Каляды 2007/2008.
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе глядзіце
тут
НОЎТБУК ДЛЯ АКТЫЎНАГА НАСТАЎНІКА
Мэта конкурсу – стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, іх папулярызацыя і стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.
Конкурс " Ноўтбук для актыўнага настаўніка " праводзіцца па пяці намінацыях: • Метадычнны дапаможнік (Інавацыйныя тэхналогіі і метады навучання ў беларускай школе);
• Сучасны ўрок (Распрацоўкі школьных урокаў);
• Грамадзянская адукацыя (Распрацоўка школьных і пазакласных заняткаў, сцэнары семінараў, конкурсаў, святаў, іншых адукацыйных мерапрыемстваў, парады па стварэнні школьных газет, сайтаў ….);
• Нацыянальная школа (Ідэі і метады выхавання грамадзяні
на-патрыёта, развіцця нацыянальнай адукацыі);
• Бацькі і дзеці (Метады работы з бацькамі. Далучэнне бацькоў да працэсу адукацыі, ідэі, як зрабіць школу адкрытай для бацькоў, лакальнай супольнасці, навакольнага жыцця).
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае матэрыялы
да 18 снежня на адрас
info@nastaunik.info, да якіх далучыць ліст з абгрунтаваннем таго, як удзельнік плануе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасці. Падрабязную інфармацыю пра конкурс і патрабаванне да матэрыялаў глядзіце
TУТ
Аmity Intern Teacher Program абвяшчае аб магчымасці прайсці практыку студэнтам і прафесіяналам
Стыпендыя ўключае пражыванне ў прымаючай сям'і. Практыканты будуць мець магчымасць працаваць асістэнтамі настаўнікаў у школах, каледжах і універсітэтах ЗША. Удзельнікі павінны будуць праходзіць навучанне па
аднаму-двум курсам пад час практыкі. Іншыя ўмовы: удзельнікі павінны быць не маладзей за 20 не старэй за 30, не жанатыя/не замужам і адсутнасць дзяцей. Пад час удзелу павінны скончыць альбо вучыцца ва універсітэце.
Інфармацыя на сайце
www.amity.org, кантактны мэйл
interns@amity.org.
Конкурс адукацыйных праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай і грамадскай дзейнасці
педагогаў і адукатараў.
Калі ў Вас ёсць нерэалізаваная ідэя, Вы зацікаўлены ў распаўсюдзе
ўласнага адукацыйнага досведу, ці проста марыце зрабіць нешта цікавае
разам з навучэнцамі, бацькамі ці калегамі, Вы ўжываеце ў практыцы ці
жадаеце больш даведацца пра інавацыйныя методыкі выкладання, хочаце
паспрабаваць зрабіць навучанне ці пазакласнае жыццё больш цікавым і
сучасным – гэты конкурс для Вас!
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і
сярэдне-спецыяльных установаў, выхавальнікі, асобы і грамадскія
арганiзацыі, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.
Перавагу маюць:
– праекты, накіраваныя на стварэнне і распаўсюд уласных
адукацыйных распрацовак, а таксама на адаптацыю і распаўсюд
адукацыйных інавацый;
– праекты, накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё
крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага
насельніцтва;
– праекты ад асобаў ці ініцыятыў, якія пэўны час працавалі на добраахвотніцкіх пачатках;
– праекты, досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным
і нацыянальным узроўні;
– праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці незалежнай
беларускай дзяржавы.
Як правiла, не падтрымлiваюцца:
– адміністратыўныя выдаткі, закупка тэхнікі;
– праекты, бюджэт якіх перавышае 850 тыс. руб. ($400);
– бі
знэс-праекты;
– арганізацыі, асобы, што маюць запазычанасці па іншых праектах;
Неабходная інфармацыя для ўдзелу у конкурсе:
Для ўдзелу ў конкурсе Вам неабходна запоўніць
анкету-заяўку і даслаць яе на электронны адрас
1konkurs@gmail.com да 21 кастрычніка 2007 года!
Запоўненыя заяўкi прымаюцца ў электронным выглядзе. Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена на працягу месяца
пасля дэдлайна.
“Школа маладога журналіста”
Грамадзкае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста-11”.
-Калі ТАБЕ ад 16 да 25 год
-ТЫ жывеш у Гародні
-ТАБЕ цікава пісаць артыкулы, браць інтэрв’ю, рыхтаваць рэпартажы для радыё, сустракацца з вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай прафесіі, то праект “Школа Маладога Журналіста” ДЛЯ ЦЯБЕ!
У межах “Школы” цябе чакаюць сустрэчы з журналістамі гарадзенскіх і еўрапейскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з асновамі інтэрнэт-і радыё- журналістыкі, стажыроўкі ў СМІ.
Пры наборы дастатковай колькасці ахвотных з рэгіёнаў магчыма дыстанцыйнае навучанне.
Заявы на ўдзел у “ШМЖ-11” можна запоўніць па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-11, г. Гродна.
Заявы прымаюцца з 4 да 21 верасня з 14:00 да 18:00 (акрамя суботы і нядзелі).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 75–71–72; (+375 29) 7843221, 1068594.
“Адкрытая школа мясцовай супольнасці-3”
Шаноўныя сябры!
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна) запрашае Вас узяць удзел у праекце “Адкрытая школа мясцовай супольнасці-3”.
У межах праекта “Адкрытая школа мясцовай супольнасці”, які рэалізуецца з 2004 г., былі арганізаваныя трэнінгі, кансультацыі, сустрэчы, навучальныя візіты ў Літву і Польшчу, выдадзены дапаможнік для актывістаў мясцовых супольнасцей “Сацыяльны аніматар” (2007).
Мэтай праекту з’яўляецца павышэнне ўдзелу насельніцтва ў вырашэнні мясцовых праблем праз укараненне ў практыку дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый, дамоў культуры, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных метадаў дзейнасці на карысць развіцця мясцовай супольнасці.
Прыкладамі такіх метадаў з’яўляюцца стварэнне групаў самадапамогі для
сацыяльна-малаабароненых групаў насельніцтва,
сацыяльна-тэрапеўтычных цэнтраў для дзяцей і падлеткаў, клубаў па інтарэсах, навучальных гурткоў, валанцёрскіх цэнтраў і г.д.
У межах праекта плануюцца:
– Арганізацыя працоўных сустрэчаў з актывістамі мясцовай супольнасці, зацікаўленымі ва ўдзеле ў праекце (
верасень-кастрычнік 2007)
– Трэнінг «Школа сацыяльных аніматараў» (кастрычнік 2007)
– Правядзенне ўдзельнікамі праекта працоўных сустрэч ў сваіх супольнасцях (стварэнне мапы праблемаў і рэсурсаў сваёй супольнасці, распрацоўка праектаў, прысвечаных паляпшэнню якасці жыцця ў сваёй супольнасці (лістапад 2007 г.)
Арганізатары праекта шукаюць магчымасць арганізацыі навучальнага візіту ў Польшчу ці Літву для знаёмства з лепшымі прыкладамі працы на карысць мясцовай супольнасці (першая палова 2008 г.).
Удзельнікі праекта будуць мець магчымасць атрымання кансультацый па распрацоўцы ўласных праектаў і пошуку партнёраў для іх рэалізацыі.
Асобным элементам праекта стане дапамога ў стварэнні інфармацыйных цэнтраў мясцовай супольнасці ў гарадах і мястэчках, якія прадстаўляюць удзельнікі (2008 г.).
Для ўдзелу ў праекце прапануем запоўніць
анкету-заяўку, прыкладзеную да гэтай абвесткі і даслаць яе
да 17.09.2007 на адрас
lana.rudnik@gmail.com альбо факс 8–0152–75–71–72.
Анкету на ўдзел у праекце можна спампаваць
тут.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па пазначаным вышэй электронным адрасе, а таксама па тэл. (0–29) 284–77–99 (Лана Руднік).
Са спадзевам на эфектыўнае супрацоўніцтва,
сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
Конкурсы «Беларускі Настаўнік 2007 года Мінска» і «Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны»
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з мэтай маральнай падтрымкі педагогаў, якія выкладаюць
па-беларуску, праводзіць конкурсы “Беларускі Настаўнік 2007 года Мінска” і “Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны”.
У іх могуць удзельнічаць педагогі базавых і сярэдніх школ, дашкольных і пазашкольных установаў, ліцэеў, гімназій і каледжаў Мінска і Мінскай вобласці са стажам працы не меней за тры гады.
Для ўдзелу ў адпаведных конкурсах найлепшыя настаўнікі могуць быць рэкамендаваныя грамадскімі арганізацыямі, бацькоўскімі камітэтамі, установамі адукацыі, групамі бацькоў, настаўнікаў і навучэнцаў. Для гэтага трэба запоўніць спецыяльную
анкету-рэкамендацыю і даслаць
да 30.11.2007 электроннай поштай на адрас
nastaunik2007@gmail.com, або па адрасе:
220029 Мінск, а/с 64. Журы ТБШ да канца 2007 года вызначыць трох лаўрэатаў конкурса і ўручыць спецыяльныя дыпломы і прызы. Дадатковая інфармацыя аб праекце і ўзор
анкеты-рекамендацыі знаходзяцца
на адмысловай старонцы нашага сайта .
Даведкі і пытанні задавайце па электроннай пошце
nastaunik2007@gmail.com ці па тэл. 029–6349303 (Мінск), 029–7721573 (Мінская вобл.).
ТБШ звяртаецца да ўсіх неабыякавых да беларускай адукацыі асобаў і арганізацый з запрашэннем далучацца да фармавання прызавога фонда.
ТЫДНЁВАЯ ПАЕЗДКА Ў ЧЭХІЮ ДЛЯ АКТЫВІСТАЎ БЕЛАРУСКІХ ГРАМАДСКІХ ЭКАЛАГІЧНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ
З 29.10.2007 па 03.11.2007 Міжнароднае грамадскае аб'яднанне
«Грамадзянская Беларусь» будзе праводзіць адукацыйны візіт для беларускіх грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх звязана з аховай навакольнага асяроддзя, з мэтай іх знаёмства з чэшскімі арганізацыямі экалагічнага кірунку і іх праектамі. У рамках візіту ўдзельнікі змогуць сустрэцца з актывістамі чэшскага “Greenpeace” (
www.greenpeace.cz),аб'яднання «Тэрэза» (
эка-праекты ў школах, фармаванне пачуцця адказнасці за навакольнае асяроддзе ў моладзі,
www.terezanet.cz), незалежным
сацыяльна-экалагічным рухам (
www.nesehnuti.cz), прадстаўнікамі Інстытута
эка-палітыкі (
www.ekopolitika.cz),
эка-юрыдычнай кансультацыі (
www.eps.cz) і шматлікімі іншымі арганізацыямі, даведацца пра іх дзейнасць, наладзіць кантакты для далейшага супрацоўніцтва.
Зацікаўленым у стажыроўцы просьба даслаць сваё кароткае рэзюмэ (1 старонка) і дэталёвы матывацыйны ліст (1–2 старонкі) на беларускай, рускай або англійскай мове на адрас
stypendyi@seznam.cz (з пазнакай тэмы: eco_visit_CR).
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30.09.2007
Цэнтральна-Еўрапейскі Універсітэт (CEU) І Open Society Institute(OSI) абвяшчаюць набор для ўдзелу ў праграме стажыровак JUSTICE INITIATIVE FELLOWS у 2008–2010 гг.
Праграма накіраваная на далейшае разьвіццё сеткі юрыстаў і актывістаў, якія працуюць над праблемамі правоў чалавека на міжнародным узроўні. Патэнцыйныя студэнты павінны быць вылучаныя на ўдзел у праграме адной з НДА, якая непасрэдна займаецца пытаннямі правоў чалавека. Праграма ўяўляе сабою двухгадовую праграму навучання і стажыровак: першы год праходзіць за атрыманнем магістарскай ступені права ў
Цэнтральна-Еўрапейскім Універсітэце, Будапешт, Венгрыя, а другі год – у працы ўнутры той арганізацыі, што намінавала студэнта. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2008 г. Падрабязнасці глядзіце на сайтах:
http://www.justiceinitiative.org і
http://www.ceu.hu/legal/osji_prog.html
«Падручнік Свабоды» створым разам.
Мінскае гарадское грамадскае аб’яднанне «Дыярыюш» прапануе беларускай моладзі скласці «Падручнік Свабоды».
Сярод пытанняў, на якія прапануецца даць адказы ўдзельнікам акцыі, наступныя: «Як разумелі свабоду вашы бацькі і дзяды?», «Што разумееце пад свабодай вы і вашы равеснікі?», «Якія традыцыі свабоды існуюць у вашай мясцовасці?», «Што сёння думаюць людзі пра свабоду?», «Якія правы і свабоды чалавека мелі месца у мінулым і сучаснасці?», «Чым адрозніваецца свабода ад несвабоды?», «Як стасуюцца свабода і выбары, як адбываліся раней і адбываюцца цяпер выбары ў вашай мясцовасці?». Акрамя таго, паводле слоў Л.Андросік, удзельнікі акцыі могуць паспрабаваць раскрыць такія тэмы, як: «Змагары за свабоду», «Помнікі свабоды ў нашым краі», «Сям’я і свабода», «Песняры (літаратары, мастакі і музыкі) і свабода».
Кожны ўдзельнік акцыі можа напісаць эсэ ці артыкул на адну з тэм. «Падрыхтаваныя тэксты, а таксама малюнкі і фатаграфіі, якія аздобяць працы, складуць аснову «Падручніка Свабоды», — сказала Л.Андросік. У якасці дапамогі яго будучым аўтарам прапануецца анкета, падрыхтаваная арганізатарамі акцыі.
«Праца аб’ёмам ад трох да шасці камп’ютэрных старонак павінна быць падрыхтавана на дакументальным матэрыяле. Гэта могуць быць успаміны землякоў ці сваякоў, лісты, мемуары, гістарычныя дакументы і сведчанні. Такім матэрыялам можа паслужыць і ўласны жыццёвы досвед», — зазначыла Л.Андросік. Яна мяркуе, што «Падручнік Свабоды» дапаможа моладзі асэнсаваць досвед продкаў, выбраць свой жыццёвы шлях, плённа ўдзельнічаць у жыцці грамадства. «А айчынным грамадска‑палітычным дзеячам кніжка дапаможа лепш разумець сучасную беларускую моладзь», — падкрэсліла Л.Андросік.
Працы трэба перадаць у аб’яднанне да 1 кастрычніка.
Каардынаты: Блізкая гісторыя”, а/с № 128, 220064, г. Мінск.
тэл. 8–029 317–46–25 (Velcom), 8–029 505–63–85 (МТС) Ірына Коваль
E-mail:
historyja@belinter.net
Адпачыць і пазнаёміцца запрашаюць у Люблін Фундацыя «Шчаслівае дзяцінства» з Любліна (Польшча) запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце Еўрапейская тоеснасць моладзі і культура рэгіёнаў.
Тэрмін: 29.07- 05.08.2007
Узрост: 16 – 25 год
Краіны-ўдзельніцы: Чэхія, Польшча, Украіна, Беларусь Колькасць удзельнікаў ад кожнай краіны: 10 чалавек
>>>
Адукацыйныя стажыроўкі ў Кракаве Арганiзацыя Agency for international initiatives запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме (тэмы: Еўрапейскi звяз, правы чалавека, НДА), якая пройдзе ў горадзе Кракаў (Польшча).
Стажыроўкi адбудуцца ў тры этапы: з 10 па 19 верасня 2007г., з 17 па 26 кастрычнiка 2007г., з 07 па 16 лiстапада 2007г.,
Вы можаце вылучыць зручны для вас час удзелу, паведамiўшы аб гэтым у
анкету . Аформiць заяўку можна толькi на адну з стажыровак прапанаваных вышэй.
>>>
Конкурс мікравідэафільмаў «Беларусь, якую не паказвае БТ». Ініцыятары стварэння руху «За Свабоду» абвясцілі пра пачатак конкурса мікравідэафільмаў «Беларусь, якую не паказвае БТ».
>>>
Адукацыйныя візіты у ПольшчуНяўрадавая арганізацыя „
B-4” з г. Жэшува (
www.b4.org.pl ) разам з партнэрамі: „Pro Carpathia” і „Mosty dla Demokracji” сардэчна запрашае выкладчыкаў ВНУ, журналістаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый прыняць удзел у
8-дзённым адукацыйным візіце «З мінулага ў будучыню», які адбудзецца ў Жэшуве Падкарпацкага ваяводства
20–28 верасня 2007 г.
Асноўнай мэтай праекта з'яўляецца паглыбленне супрацоўніцтва паміж людзьмі, якія маюць ўплыў на фармаванне грамадскай думкі з Малодвы, Беларусі, Украіны і Польшчы. У рамках праекта плануюцца візіты ў няўрадавыя арганізацыі і органы самакіравання, тэматычныя
майстар-класы і міжнародная канферэнцыя «Адчыненыя вароты дэмакратыі".
Апошні тэрмін падачы заявак 30 чэрвеня 2007 г.
Выдаткі на праезд і пражыванне аплочваюць арганізатары.
Анкета для заяўкіПадрабязнасці праграмы глядзіце на сайце.
www.b4.org.pl
УЗНАГАРОДА OIKOS ЗА СТУДЭНЦКАЕ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА Ў ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ 2007
Як студэнцкае дзеянне трансфармуе інстытуты вышэйшай адукацыі ў кірунку ўстойлівага разьвіцця? Якія саюзы патрэбныя і як прадпрымальніцкае мысленне прасоўвае дзеянне на ўзроўні мясцовага ўніверсітэта?
Запрашаюцца студэнты для падачы ўласных праектаў, накіраваных на ўстойлівае разьвіццё на ўніверсітэцкім узроўні. Спаборніцтва арганізоўваецца Фундацыяй OIKOS у кантэксце Дэкады Адукацыі за ўстойлівае разьвіццё, абвешчанай ААН на 2005–2014гг.
Апроч запрашэння на Зімовы універсітэт і іншых ганаровых бонусаў, пераможца атрымае грашовы прыз у 1000 Euro.
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 верасня 2007.
Праект-пераможца будзе абвешчаны да 30 кастрычніка 2007.
Падрабязная інфармацыя і неабходныя інструкцыі на сайце
OIKOS
Запрашаем на семінар „Правы чалавека ў кантэксце людзей з абмежаванымі магчымасцямі”.24 – 31 жніўня 2007г. у Кшыжове, Польшча, адбудзецца семінар „Правы чалавека ў кантэксце людзей з абмежаванымі магчымасцямі”.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- прадстаўнікі і лідэры арганізацый, якія працуюць з інвалідамі;
- прадстаўнікі і лідэры арганізацый, якія працуюць з дзецьмі і моладдзю і зацікаўленыя рабіць інтэграцыйныя праекты для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Для ўдзелу ў семінары будуць адабраныя 11 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі. У іх лік абавязкова ўвойдзе ўдзельнік, які можа перасоўвацца з дапамогай вазочка ў суправаджэнні аднаго чалавека. Працоўныя мовы: руская, польская.
Для таго, каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць
анкету і выслаць яе па эл. пошце
seminarpolska@mail.ru не пазней за 22 чэрвеня 2007 году.
Падрабязную інфармацыю пра семінар глядзіце
тут
Конкурс “Гісторыя вачыма хатняга фатографа”
Грамадскае аб’яднанне “Дыярыуш” сумесна з Таварыствам беларускай мовы прапануе вам паўдзельнічаць у конкурсе “Гісторыя вачыма хатняга фатографа”.
Гэты даследчы конкурс па найноўшай (ХХ і ХХІ стст.) гісторыі Беларусі стартаваў 1 сакавіка ў рамках адукацыйнай праграмы “Блізкая гісторыя”. Штогод пераможцы нацыянальных конкурсаў запрашаюцца на летнюю (у Германію) і восеньскую (у адну з еўрапейскіх краін) сустрэчы, дзе адпачынак спалучаецца з дыскусіямі, конкурсамі, гульнямі і г.д. Ладзіць такую сустрэчу EUSTORY (міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае гістарычныя конкурсы).
Для лепшых і найбольш актыўных настаўнікаў – куратараў конкурсных прац EUSTORY таксама праводзіць розныя мерапрыемствы. Акрамя гэтага нашы прызы пераможцам (а іх звычайна 35–45 чалавек) — навейшыя кнігі і дыскі ды касеты сучаснай беларускай музыкі. Куратары таксама адзначаюцца прызамі.
Па заканчэнні конкурсу лепшыя працы будуць апублікаваны ў зборніку.
У конкурсе могуць удзельнічаць школьнікі пачынаючы з 7 класа, навучэнцы каледжаў, ліцэяў, тэхнікумаў, ПТВ школьнага ўзросту.
Нашы каардынаты: Блізкая гісторыя”, а/с № 128, 220064, г. Мінск.
тэл. 8–029 317–46–25 (Velcom), 8–029 505–63–85 (МТС) Ірына Коваль
E-mail:
historyja@belinter.net Дадатковую інфармацыю вы можаце знайсці ў буклеце і лі
сце-абвестцыБуклетЛіст-абвестка
Конкурс на ўдзел у летнiх Школах па правах чалавека для моладзi i выкладчыкаў
Беларуская праваабарончая школа, арганiзаваная мiжнароднай супольнасцю праваабарончых арганiзацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летнiх школах па правах чалавека на 2007 год. У межах праграмы Школы ўдзельнiкi знаёмяцца з гiсторыяй i фiласофiяй правоў чалавека, а таксама сродкамi iх абароны на нацыянальным i мiжнародным узроўнях.
Працоўныя мовы: беларуская i руская.
Месца правядзення – г Вільнюс.
Тэрмiны правядзення Школы па правах чалавека для выкладчыкаў 5 – 11 жнiўня. Заяўкi прымаюцца да 8 лiпеня.
>>>
Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для выкладчыкаў ВНУ
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” пры падтрымцы іншых недзяржаўных арганізацый і дзеячаў, абвяшчае пра заснаванне прэміяў імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.
Асноўная мэта прэміі – падтрымаць выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, якія выкладаюць
па-беларуску.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць наступную
анкету і даслаць да 15 мая 2007 г. на адрас электроннай пошты
lastouski@gmail.com, ці па пошце 220029 Мінск, а/с 64.
Прэміяльны камітэт з ліку вядомых педагогаў і навукоўцаў прыме рашэнне да 30 чэрвеня 2007 г. і абвесціць вынікі на і
нтэрнэт-старонцы і праз СМІ.
Пераможцы будуць адзначаны ганаровымі дыпломамі падчас урачыстай цэрымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасць выдання дапаможніка па выкладаемым курсе.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на старонцы
http://nastaunik.info/lastouski ці па тэлефоне 029–7520821 і электроннай пошце
lastouski@gmail.com.
ПалажэннеСклад арганізацыйна-прэміяльнай радыАбвестка для СМІПра Вацлава ЛастоўскагаПра Таварыства беларускай школы
Увага! Конкурс для школьнікаў
Дзяржаўны Дэпартамент ЗША запрашае моладзь розных узроставых груп (10–11, 12–13, 14–15 год) прыняць удзел у міжнародным мастацкім конкурсе
«Што для вас з'яўляецца важным у навакольным асяроддзі?" (International art competition based on the theme
“What is important to you about our environment?”). Праект можа быць выкананы ў любым фармаце. Пераможцы ў кожнай узроставай катэгорыі атрымаюць магчымасць наведаць ЗША з візітам у Disney World або грашовае ўзнагароджанне памерам $1,000. Фатаграфіі праектаў павінны быць накіраваныя ў Дзяржаўны Дэпартамент ЗША не пазней 4 красавіка 2007г.! Для дадатковай інфармацыі рэкамендуем наведаць сайт Bureau of Oceans and International Environmental and Scientific Affairs
http://www.state.gov/g/oes/ .
З пытаннямі і ўдакладненнямі звяртайцеся да
Вольгі Булгак, каардынатара праграмы «Амерыканскія куткі ў Беларусі" тэл. 8 (017) 211–06–76, моб. 8 (029) 689–49–39.
Конкурс для журналістаў
Еўрапейскі дом сустрэч — Фонд «Новы стаў" запрашае да удзелу ў конкурсе для журналістаў грамадскіх СМІ ў рамках праекта «Грамадскія медыі Еўрарэгіёну Буг»
Конкурс прызначаны для журналістаў і асобаў, што працуюць у Польшчы і Беларусі над выданнем лакальных газетак і бюлетэняў, якія заангажаваныя ў падтрымку грамадскіх ініцыятыў і бяруць удзел у грамадскім жыцці.
Працы (газетныя артыкулы, фотарэпартажы, цыклы здымкаў і да т. п.) могуць датычыць як мясцовых справаў і падзеяў, маючых месца ў Польшчы або Беларусі, так і трансгранічных справаў і падзеяў. Тэматыка артыкулаў можа датычыць
польска-беларускага супрацоўніцтва, грамадскіх справаў, экалогіі, гаспадаркі і г.д.
Працы на польскай або беларускай мовах трэба дасылаць па электроннай пошце на адрас:
eds@eds-fundacja.pl ці на адрас:
dzedzіch@dzedzіch.org Тэрмін падачы: да 15 красавіка 2007г.
Фінал конкурса адбудзецца 30 красавіка 2007г.
Далей
Конкурс для аўтараў-пачаткоўцаў і маладых журналістаў “ТВОЙ СТЫЛЬ”
Грамадскія аб’яднанні Цэнтр “Трэці Сектар” (Гродна) і “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” (Мінск) абвяшчаюць конкурс для аўтараў-пачаткоўцаў і маладых журналістаў з Гарадзеншчыны са стажам працы не болей за 1 год. Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:
-“Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;
-“Пакаленне NEXT” – найлепшы рэпартаж ці артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыццё моладзі;
-“Свет вачыма маладых” – найлепшае фота (будуць разглядацца не больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка); Матэрыялы мусяць быць новымі, цікавымі і актуальнымі.
Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ у 2007 годзе, а таксама толькі падрыхтаваныя да друку. Пераможцаў абярэ журы, у склад якога войдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.
Вынікі конкурса будуць абвешчаны да 2 траўня. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Гродне ў межах Фэсту Маладзёвай Журналістыкі “Твой Стыль”, які пройдзе сёлета ў траўні.
Матэрыяла трэба дасылаць да 20 красавіка 2007 года па адрасе:
230000 г. Гродна
вул. Будзёнага 48а/11
альбо на
e-mail:
trecisektar@yahoo.comз пазнакай “Конкурс”.
Поспехаў!
Адкрыты літаратурны конкурс “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга”.
Грамадскае аб’яднаньне
“Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гародня, Беларусь) і Таварыства “
Uroczysko” (Беласток, Польшча) абвяшчаюць адкрыты літаратурны конкурс “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга”.
Мэтай конкурсу з’яўляецца збор неапублікаваных літаратурных твораў (эсэ, апавяданне, верш), якія апісваюць легенды, міфы і звычаі Падляшша і Гродзеншчыны.
Працы трэба даслаць да
15 сакавіка 2007 г
Далей
Летняя праграма для старшакласнікаў для азнаямлення з культурнымі і нацыянальнымі асаблівасцямі ЗША.
Трохтыднёвая праграма азнаямлення з культурнымі і нацыянальнымі асаблівасцямі ЗША для старшакласнікаў ажыццяўляецца пры падтрымцы карпарацыі «American Center for Education and Research, Inc».
Пераможцы два тыдні будуць жыць у амерыканскіх сем'ях, а адзін тыдзень правядуць у Вашынгтоне. Выдаткі на праезд, медыцынскую страхоўку, пражыванне і харчаванне пакрываюцца. Для ўдзелу ў конкурсе старшакласнікам неабходна напісаць 3 адборачных эсэ на зададзеныя тэмы, апісаць сваю біяграфію і абавязкова мець рэкамендацыйны ліст ад настаўніка, дырэктара школы ці дарослага чалавека, які добра ведае кандыдата і можа ацаніць характар удзельніка. Рэкамендацыі ад сваякоў і родных кандыдата не прымаюцца.
Апошні тэрмін падачы дакументаў на праграму 1 сакавіка 2007 года.
Умовы ўдзелу:
• Быць народжанымі ў перыяд з 1 студзеня 1991 года да 15 ліпеня 1992 года;
• Вучыцца ў 9 або 10 класе сярэдняй школы;
• Мець добрыя і выдатныя адзнакі;
• Вывучаць англійскую мову;
• Быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. З
вяртацца з пытаннямі, а таксама дасылаць запоўненыя рэкамендацыйныя формы і эсэ трэба адразу ў прадстаўніцтва карпарацыі ў Рэспубліцы Беларусь, якое знаходзіцца па адрасе:
220114 г. Мінск,
пр. Незалежнасці 169–512,
тэл. (375)-017–2181264,
(375)-017–2181268
Дзіцячы літаратурна-мастацкі конкурс “БЕЛАРУСЬ МАЁЙ БУДУЧЫНІ”
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» абвяшчае міжнародны дзіцячы конкурс сярод школьнікаў 12–
14-гадовага ўзросту “БЕЛАРУСЬ МАЁЙ БУДУЧЫНІ” У сваіх працах дзеці павінны раскрыць пытанне: “Якой я бачу Беларусь, калі буду дарослым?”, асэнсаваць жыццё Радзімы, а таксама ўласнае месца ў грамадстве.
Конкурс ладзіцца па дзвюх намінацыях:
-- мастацкія працы (малюнкі);
-- літаратурныя творы на беларускай мове (апавяданні, нарысы, эсэ, вершы, паэмы).
Усе працы абавязкова павінны мець наступныя звесткі:
1. прозвішча;
2. імя ўдзельніка;
3. узрост;
4. поўная дата нараджэння;
5. зваротны адрас з індэксам;
6. кантактныя тэлефоны.
Прымаюцца малюнкі памерам А3 (420 х 295) і А2 (420 х 590), а таксама літаратурныя творы на беларускай мове (апавяданні, вершы, сачыненні, нарысы і інш) аб’ёмам да 10 друкаваных старонак (14 пт, адзінарны інтэрвал). Працы на конкурс прымаюцца
да 30 красавіка. Пераможцаў чакаюць прызы.
Адрас для дасылкі: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” вул. Рэвалюцыйная, 15 Мінск 220030 эл.пошта:
zbsb@lingvo.minsk.by,
zbsb@tut.by Кантактны тэлефон: (017) 293 74 77, (029) 625 83 78
Конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання»
Конкурс «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання» праводзіцца па двух кірунках:
— Конкурс метадычных распрацовак урокаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій навучання на ўроках па школьных прадметах;
— Конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых заняткаў на тэму «Мая грамадзянская пазіцыя».
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца
Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" (Польшча), Лабараторыя Грамадзянскай Адукацыі «Пошук» (Украіна) і арганізацыі міжнароднай сеткі
“EDITNET”. Мэта конкурсу: стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў якія развіваюць педагогіку, іх папулярызацыя, а таксама стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.
Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 лютага па 30 красавіка 2007 года.
Палажэнне аб міжнародным конкурсе «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання» Парады па афармленні работ Бланк заяўкі
Міжнародны конкурс школьных газет
Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" абвесціў міжнародны конкурс школьных газет. Конкурс праводзіцца з мэтай дэмакратызацыі адукацыі, развіцця міжнародных сувязяў, міжкультурнага паразумення, а таксама абмену досведам адукацыйных устаноў і развіцця ў навучэнцаў журналісцкай творчасці і майстэрства. У конкурсе могуць ўдзельнічаць дзіцячыя і моладзевыя рэдакцыі ўстаноў агульнай і дадатковай адукацыі з Расіі, Украіны, Беларусі, Азербайджана, Малдовы, Узбекістана, Манголіі, Таджыкістана і Грузіі. Апошні тэрмін падачы дакументаў на 1 этап конкурсу – 14 студзеня 2007.
Далей
II рэспубліканскі конкурс «Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт"
У адпаведнасці з рашэннем пасяджэння Рады па праблемах інфарматызацыі сістэмы адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4.10.2006 г. у 2007 годзе будзе праводзіцца II рэспубліканскі конкурс «Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт». У конкурсе могуць прымаць удзел навучэнцы і настаўнікі сярэднеадукацыйных ўстановаў, а таксама прафесійна-тэхнічных ўстановаў і ўстановаў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Конкурс праводзіцца ў два этапы. Прыём заявак на першы этап будзе праходзіць з 1 студзеня па 1 сакавіка 2007 года. Падрабязнае апісанне конкурсу, намінацый, інфармацыю пра правілы і форму заяўкі можна знайсці на сайце Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру ці тут
Конкурс для школьнікаў і студэнтаў.
Фoнд «Лабараторыя рэпaртажу» ў супрацоўніцтве з Лабараторыяй рэпартажу Iнстытута журналістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта, дзякуючы фінансавай падтрымцы Mіністэрства замежных справаў Польшчы, рэалізуе
праект «Mаладая Беларусь, яе месца ў еўрапейскай прасторы паміж Усходам і Захадам» і абвяшчае конкурс.
Маладая Беларусь – паміж Усходам і Захадам.Удзельнікам трэба адказаць на некалькі пытанняў пра Беларусь, Польшчу і Еўрапейскі Саюз і даслаць адказы да 8 снежня па электроннай пошце
e-mail: redakcja@mloda-bialorus.pl. Сярод тых, хто адкажа правільна, будзуць разыграныя прызы.
Далей
КОНКУРС “Падтрымка адукацыйных і грамадзянскіх iнiцыятываў педагогаў”
Мэта конкурсу: Пашырыць веды пра дэмакратычныя каштоўнасці, падтрымаць педагогаў, якія ўжываюць інавацыйныя тэхналогіі навучання, спрыяюць набыццю базавых сацыяльных кампетэнцый моладзі і дарослых.”
Заяўкі прымаюцца ад педагогаў і асобаў, якія працуюць у сферы адукацыі, зарэгiстраваных i незарэгiстраваных адукацыйных грамадcкіх арганiзацый i iнiцыятыў.
Будзе аддавацца перавага праектам, накіраваным на стварэнне і распаўсюд уласных адукацыйных распрацовак, а таксама на адаптацыю і распаўсюд адукацыйных інавацый, праектам, накiраваным на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоу, мясцовага насельніцтва.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць Анкету-заяўку і адправіць яе арганізатарам. Заяўкi прымаюцца
да 10 снежня 2006 года ў электронным, друкаваным альбо рукапісным выглядзе.
Далей
Weekend у Польшчы
Праект складае дзесяць візітаў да Польшчы па 3 дні, груп па
22–25 маладых людзей з Беларусі ва ўзросце
18–28 гадоў (цалкам удзел у праграме прымуць 2
20–250 чалавек). Праграма працягваецца да канца года 2006.
Далей
Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі
Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі для падтрымкі абмену студэнтаў, дактароў, выкладчыкаў вну і навуковых супрацоўнікаў, для стажыроўкі ў славацкіх вну і
навукова-даследчых інстытутах.
Заяўкі на навучальны год 2006/2007 прымаюцца да:
15 лістапада 2006 – на летні семестр 2006/2007
15 траўня 2007 – на навучальны год 2007/2008
15 лістапада 2007 – на летні семестр 2007/2008
Далей
Вецер свабоды – Конкурс для вучняў

Вецер свабоды прыносіць перамены… Чалавек заўсёды прагнуў свабоды. За свабоду людзі пралівалі сваю і чужую кроў, гінулі, ішлі на выпрабаванні і пакуты. Дзеля свабоды пачыналіся войны і рэвалюцыі, за свабодаю цэлыя народы вырушылі ў далёкія краіны, свабода натхняла паэтаў, музыкаў, мастакоў. Кожны чалавек, напэўна, задаваўся пытаннямі: «Што гэта – свабода? Ці ёсць яна ў мяне? Навошта мне гэтая свабода?» Для кожнага ў слове свабода ёсць нешта сваё, асабістае, у кожнага народа ёсць свае рысы свабоды, свая гісторыя свабоды, але ў людзей ва ўсім свеце, пры слове свабода, напэўна, падобна заб'ецца сэрца…
Падрабязней