Інтэрнэт-канферэнцыя

Шаноўныя калегі.
Таварыства беларускай школы заклікае да шырокай дыскусіі для пошуку і абмеркавання шляхоў паляпшэння беларускай адукацыі ў сённяшніх умовах. Стан, у якім апынуліся беларуская адукацыя і беларускае настаўніцтва, выглядае, мякка кажучы, не вельмі прывабна. Прычым гэтая сітуацыя залежыць не толькі ад настаўніка. Але мы хочам не канстатаваць відавочнае, а разам вызначыць, што можам зрабіць. Для арганізацыі грамадскай дыскусіі на тэму «КРЫЗІС У АДУКАЦЫІ. ПОШУКІ ВЫЙСЦЯ» сайт Nastaunik. Info прапануе адмысловую старонку. На ёй кожны зможа змясціць артыкул ці думку, выказаць свой погляд на праблемы, з якімі сутыкаюцца настаўнікі і адукацыя ў цэлым, падзяліцца станоўчай ці адмоўнай практыкай альбо проста пакінуць каментар ці пытанне калегам і экспертам.
Вынікам грамадскай дыскусіі стане публікацыя, якая будзе адрасавана шырокаму колу педагогаў, а таксама даслана ў адукацыйныя ўстановы, органы кіравання.
Пішыце на адрас nastaunik.info@gmail.com

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.

Да канферэнцыі

Фактары, якія ўплываюць на эфектыўнасць навучання: Паводле Джона Хэці

Джон Хэці даследаваў фактары ўплыву на дасягненні, якія залежаць ад вучня, сям’і, школы, настаўнікаў, методык і адукацыйных праграм. Даследаванні паказалі, што значны ўплыў на дасягненні вучняў аказваюць настаўнікі, выкарыстаныя методыкі навучання, стасункі настаўнік – вучань, матывацыя ды самаацэнка самога навучэнца. Хэці сцвярджае, што ўзаемабачнае навучанне – найлепшы шлях для павелічэння вучнёўскіх дасягненняў.