Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Інтэрнэт-канферэнцыя

Заклікаем да грамадскай дыскусіі

Nastaunik.info

Шаноўныя калегі і людзі, неабыякавыя да лёсу адукацыі ў нашай краіне!
Мы пачалі дыскусію, каб разам паглядзець, што мы можам зрабіць зараз і ў цяперашніх умовах, каб вырашыць праблемы, з якімі сутыкаемся мы і нашыя дзеці. Мэта дыскусіі – не крытыка, а ПОШУК АЛЬТЭРНАТЫВАЎ, абмен станоўчымі практыкамі і шляхамі вырашэння праблемаў у адукацыі.
Пыкладам абмеркавання могуць быць наступныя тэмы і пытанні:
Мэты адукацыі
- Як працэсы глабалізацыі і рынкавай эканомікі ўплываюць на мэты адукацыі?
- Ці рэпетытарства і нефармальныя адукацыйныя асяродкі – дастатковыя крокі для дасягнення адукацыйных мэтаў?
Праблемы настаўніка
- Тут не хацелася б навязваць сваё бачанне, бо настаўнікі самі выдатна сфармулявалі ўласныя праблемы (гл. артыкул “Праблемы вачыма настаўнікаў”) – засталося толькі абмеркаваць, што мы можам зрабіць, каб іх вырашыць хоць часткова. Спадзяемся пачуць пра паспяховыя прыклады настаўнікаў, якія здолелі адстаяць прафесійныя інтарэсы і не згубіць сваё аблічча і грамадзянскую пазіцыю.
Нацыянальная культура і адукацыя
- Чаму сярод выпускнікоў 70% хочуць з’ехаць з краіны (3 гады таму было толькі 40%)? Што можна зрабіць, каб школа была арыентавана на нацыянальныя інтарэсы, а не на падрыхтоўку патэнцыйных эмігрантаў?
- Якая філасофія дамінуе сярод сённяшніх вучняў? Чаму?
- Якая грамадзянская адукацыя нам патрэбна?
- Ці выхаванне – гэта функцыя школы?
- Роля каштоўнасцяў у адукацыі.
Інтэрнэт-адукацыя, яе магчымасці для Беларусі
- Ці дастаткова мы выкарыстоўваем інтэрнэт у мэтах адукацыі і самаадукацыі?
- Якія небяспекі нясе інтэрнэт для вучняў? Як іх пазбегчы?
Якасць адукацыі. Што гэта значыць сёння?
- Якімі кампетэнцыямі павінен валодаць выпускнік? Як іх ацаніць?
- Што трэба для пераемнасці школьнай і вышэйшай адукацыі?
Вядома, дыскусія не абмяжоўваецца пералічанымі тэматычнымі кірункамі. Мы хочам пачуць іншыя прапановы, не страціць ніводзін пункт гледжання.
Далучайцеся, калі ласка! Ад нас залежыць больш, чым падаецца на першы погляд. Бо рэформа адукацыі, насамрэч, гэта не інструкцыі, якія нам спускаюць зверху, – а змены ў свядомасці і дзейнасці настаўнікаў і вучняў.

Чытаць далей / Каментаваць

Грамадзянскія кампетэнцыі: Што патрэбна беларусу, каб стаць грамадзянінам

Тамара Мацкевіч

Гэты артыкул — спроба прааналізаваць выклікі, якія сёння стаяць перад беларускім грамадствам з пункту гледжання пабудовы дэмакратыі, і сфармуляваць грамадзянскія кампетэнцыі, якія патрэбны для дасягнення гэтай мэты. Фармаванне такіх кампетэнцый і будзе галоўнай задачай грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.
Ключавыя кампетэнцыі, як гэта прапісана ў дакументах Еўрапарламента і Рады Еўропы, ёсць сістэмай ведаў (knowledge), уменняў (skills) і каштоўнаснага стаўлення ці пазіцыі (attitudes). Да гэтай сістэмы дадаецца крытычнае мысленне, крэатыўнасць, уменне прымаць рашэнні, кіраваць сваімі эмоцыямі, не губляцца перад праблемамі і г.д.

Чытаць далей / Каментаваць

Ключавыя кампетэнцыі як крытэры якасці навучання

Тамара Мацкевіч
 
Тэма гэтага артыкула была выбрана для таго, каб дапамагчы разабрацца, якую адукацыю можна лічыць якаснай. Як памераць гэтую якасць?
Для ацэнкі якасці школьнай адукацыі ў Беларусі сёння выкарыстоўваюцца, як правіла, колькасныя крытэры:
* колькі адсоткаў вучняў вучыцца не ніжэй, чым на 6,
* колькі пераможцаў алімпіяд,
* колькі пераможцаў конкурсаў даследчых работ і г.д.
Аднак само слова «якасць» патрабуе больш грунтоўнага і шырокага падыходу для вызначэння гэтага паняцця.
Логіка і здаровы сэнс падказвае, што якаснай адукацыю можна лічыць, калі яна адпавядае патрэбам індывіда, які яе набывае, а таксама патрэбам грамадства і часу. Аднак нарматыўныя акты Беларусі з гэтым не зусім згодныя. Якасць адукацыі, паводле Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, – гэта «адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарта, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы» .

Чытаць далей / Каментаваць

Дзеці лічаць, што гаварыць па-беларуску небяспечна (відэа)

Стала вядома, што Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка зачыняе шэраг спецыяльнасцяў, чатыры з якіх тычацца беларускай філалогіі. Па словах прадстаўнікоў БДПУ, сёлета конкурс на іх адсутнічаў.
Ці сапраўды студэнты не хочуць вывучаць беларускую мову? Па дадзеных, якія агучыла Тамара Мацкевіч, намесніца старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы», конкурс на «беларускія» спецыяльнасці ў галоўнай педагагічнай ВНУ краіны быў не самым маленькім.

Чытаць далей / Каментаваць

Школы – пад апеку грамадства

Міхась Булавацкі, Магілёў

Першапачаткова школы пачалі стварацца з патрэбаў грамадства, а не з патрэбаў дзяржавы. Паступова дзяржава стала ўключацца ў гэты працэс, так ці інакш рэгуляваць і перайначваць яго. Але й сёння ў разумна ўпарадкаванай дзяржаве адукацыя і выхаванне чалавека застаецца клопатам найперш грамадства. Дзяржава ж прымае на сябе абавязкі ўпарадкаванага фінансава-матэрыяльнага сілкавання працэсу, прагназавання патрэбаў і на яго падставе вылучэнне заказаў.
Будуюць, друкуюць, прызначаюць, вызначаюць, распрацоўваюць, забяспечваюць… аднолькава для ўсіх. Усё гэта загортваецца ў прывабны фанцік «прынцып роўнасці». «Роўныя ў беднасці» – трапна заўважыў аднойчы У.Чэрчыль на словы І.Сталіна «У нас усе роўныя». І нашы школьнікі сёння роўныя ў беднасці адукацыйных магчымасцяў...

Чытаць далей / Каментаваць

Змяняць нашы дзеі на лепшыя…

Лявон Карповіч

Так склалася, што большую частку свайго жыцця я адпрацаваў настаўнікам. А значыць, у працы над сабой і з дзецьмі, бо настаўнікам можна быць да той пары, пакуль вучышся сам.
Першапачаткова я атрымаў адукацыю механіка сельскай гаспадаркі ў Жыровіцкім тэхнікуме і паглыбіў яе ў Беларускім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі. Нават два гады адпрацаваў механікам аўтапарку, але лёс неўмольна штурхаў на настаўніцкі шлях...

Чытаць далей / Каментаваць

Як уплываюць тэндэнцыі ў грамадстве на развіццё адукацыйнага працэсу?

Мікалай Запрудскі

Ёсць такая прымаўка: «Вы можыце не змяняцца: выжыванне не з’яўляецца вашым абавязкам». Калі педагог не адно дзесяцігоддзе з’яўляцца толькі крыніцай ведаў па прадмеце, яго, верагодна, не прымаюць вучні, бо ён не адпавядае іх чаканням і новай сацыякультунай сітуацыі.
Такім чынам, зразумела, навошта настаўніку трэба ведаць тэндэнцыі развіцця грамадства і адукацыйнага працэсу:
• для ацэнкі свайго досведу з пункту гледжання яго адпаведнасці патрабаванням грамадства, актуальнай і перспектыўнай адукацыйнай практыкі;
• для разумення таго, што неабходна змяняцца, бо мяняюцца грамадства, вучні;
• для асабістага самавызначэння ў кірунках дыдактычных пошукаў;
• для прафесійнага росту і павышэння якасці адукацыі вучняў.

Чытаць далей / Каментаваць

Настаўнікі ў Беларусі нявартыя пенсіі? (відэа)

Хочацца выказаць вялікую «падзяку» Міністэрству адукацыі за такі «клопат» пра настаўнікаў, а таксама прафсаюзу настаўнікаў, за тое што ён так добра «адстойвае» інтарэсы педагогаў...

Чытаць далей / Каментаваць

Каб я была міністрам адукацыі

Наталля Ільініч

Дыскусія ў газеце «Звязда» пасля публікацыі ліста настаўніка з Віцебскай вобласці пацвердзіла мае асабістыя адчуванні пра школу: усё вельмі дрэнна і, на жаль, так думаюць многія мае калегі.
Што трэба зрабіць, каб палепшыць становішча?
Гэта маё асабістае меркаванне – звычайнай беларускай настаўніцы з педстажам 25 гадоў. Некаторыя з гэтых крокаў не патрабуюць ніякіх фінансавых укладанняў, трэба толькі палітычная ды адміністратыўная воля.

Чытаць далей / Каментаваць

«Маніторынг якасці выкладання прадмета»: Каму і што павінны даводзіць настаўнікі?

«У Гомельскай вобласці, – піша ў рэдакцыю сайта даўні сябра Іван С., – прайшла селектарная нарада па якасці адукацыі. Было абвешчана, што неўзабаве сярод настаўнікаў вобласці трэба правесці экзамены, у форме тэстаў, на веданне прадмета. Далей фармулёўку змянілі на «маніторынг якасці выкладання прадмета». Ці правамоцна гэта? І як у гэтай сітуацыі павінен паводзіцца педагог?»
«Абурэнню няма межаў, – падтрымлівае калегу Ігар Ч. – У мяне пытанне, наколькі гэта ўсё адпавядае закону? Для мяне гэта нізка і не прымальна, як і для шмат якіх настаўнікаў. Што, мне не зразумела, мы падцвярджаем, і каму, і навошта?»

Чытаць далей / Каментаваць

Спадзявацца на сябе?..

Міхась Булавацкі, Магілёў 

11 студзеня ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова адбылося «Беларускае пяціборства-ХІ».
Аналізуючы працы сёлетніх пяціборцаў, можна адзначыць, што ў параўнанні з мінулагоднімі палепшыліся вынікі толькі ў матэматыцы, усе астатнія балы сталі ніжэй або на тым жа ўзроўні. Валоданне роднай мовай прыблізна такое ж – адна памылка на 10–15 слоў. Перад пачаткам спаборніцтва прадстаўнік аргкамітэта папрасіў падняць рукі тых, у каго адзнакі па беларускай і рускай мовах аднолькавыя. Паднялі рукі 26 з трыццаці чалавек. «А зараз няхай паднімуць рукі тыя, хто сам лічыць, што ведае гэтыя мовы аднолькава.» Тут паднялі рукі толькі тры чалавекі. Вучні самі разумеюць фальшывасць выстаўленых ім высокіх адзнак па мове...

Чытаць далей / Каментаваць

Праблемы адукацыі вачыма настаўніка

Тамара Мацкевіч

17 сакавіка 2010 года газета «Звязда» надрукавала ліст настаўніка з Віцебшчыны «Самаадданасць педагога нельга эксплуатаваць бясконца». Журналісты звярнуліся да настаўнікаў, каб тыя дасылалі ў рэдакцыю свае пытанні, агучвалі праблемы школы. Рэдакцыя абяцала перадаць усе пытанні і прапановы міністэрству адукацыі і надрукаваць адказ.
Артыкул збіраў і збірае водгукі настаўнікаў больш за паўтара года. На сённяшні дзень настаўнікі даслалі 326 лістоў. Рэдакцыя перадала гэтыя водгукі ў Міністэрства адукацыі, каб тое адрэагавала на праблемы школы і настаўніка, але рэакцыі не дачакалася.
Я паспрабавала сістэматызаваць сказанае ў каментарах, каб выявіць, што думалі самі настаўнікі пра стан адукацыі. Звяртаю ўвагу, што гэтае абмеркаванне было яшчэ да крызісу, які ўдвая знізіў заробкі педагогаў. Некаторыя высновы ілюструюцца цытатамі з настаўніцкіх лістоў на мове арыгіналу.

Чытаць далей / Каментаваць

Інтэрнэт-канферэнцыя «КРЫЗІС У АДУКАЦЫІ. ПОШУКІ ВЫЙСЦЯ»

Шаноўныя калегі.
Таварыства беларускай школы заклікае да шырокай дыскусіі для пошуку і абмеркавання шляхоў паляпшэння беларускай адукацыі ў сённяшніх умовах. Стан, у якім апынуліся беларуская адукацыя і беларускае настаўніцтва, выглядае, мякка кажучы, не вельмі прывабна. Прычым гэтая сітуацыя залежыць не толькі ад настаўніка. Але мы хочам не канстатаваць відавочнае, а разам вызначыць, што можам зрабіць. Для арганізацыі грамадскай дыскусіі на тэму «КРЫЗІС У АДУКАЦЫІ. ПОШУКІ ВЫЙСЦЯ» сайт Nastaunik. Info прапануе адмысловую старонку. На ёй кожны зможа змясціць артыкул ці думку, выказаць свой погляд на праблемы, з якімі сутыкаюцца настаўнікі і адукацыя ў цэлым, падзяліцца станоўчай ці адмоўнай практыкай альбо проста пакінуць каментар ці пытанне калегам і экспертам.
Вынікам грамадскай дыскусіі стане публікацыя, якая будзе адрасавана шырокаму колу педагогаў, а таксама даслана ў адукацыйныя ўстановы, органы кіравання.
Пішыце на адрас nastaunik.info@gmail.com

Пакінуць каментар




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY