Выданні
Настаўнік.info №5
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №5 – май 2008
Кароткі змест бюлетэня:
– Школа вяртаецца да 11годкі і не толькі – развагі аб афіцыйных і неафіцыйных рэформах школы
– Асоба ў адукацыі. ВОЛЬГА СЯНЬКОВА: «Працаваць у адукацыі сёння немагчыма. У мяне адбілі ўсялякую ахвоту працаваць у адукацыі"
– Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка
– Навіны адукацыі, конкурсы, праграмы, праекты
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць
тут (PDF, 370 kB)
Настаўнік.info №3
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №3
студзень 2008 Кароткі змест бюлетэня:
- «Што было? Што будзе?»; навагодні роздум пра асноўныя адукацыйныя падзеі мінулага года;
- Як праводзілі рэформу адукацыі ў былой ГДР – інтэрв'ю з доктарам Гельмутам Габэрлантам;
- За што судзяць настаўніцу, якую намінавалі на званне «Беларускі настаўнік года»
- адукацыйныя і метадычныя навіны.
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць
тут (PDF, 352 KB)
Настаўнік.info №2
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №2
лістапад 2007 Кароткі змест бюлетэня:
- праблемны артыкул «Ці заменіць ідэалогія грамадзянскую адукацыю»;
- нарыс
Міхася Булавацкага,
- адукацыйныя і метадычныя навіны.
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць
тут (PDF, 358 kB).
Англійска-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў па астраноміі, матэматыцы, фізіцы і хіміі
Cклаў
Мікола Бусел, настаўнік замежных моваў з вёскі Дуброва Светлагорскага
р-на.
«Слоўнічак гэты ўзнік выключна з жадання мець у нашай мове дапаможнік, што задаволіў бы самыя пільныя патрэбы беларускага чытача, найперш навучэнца, у такога кшталту літаратуры. Слоўнік змяшчае самыя звычайныя тэрміны, якія сустракаюцца як у навучальнай літаратуры, гэтак і ў
навукова-папулярных публікацыях. Зазначу, што навуковыя тэксты ў англійскай мове чытаюцца лёгка і проста: цяжкіх для разумення матэрыялаў у ЗША і Брытаніі проста не друкуюць..»
Чытаць далейЗагрузіць слоўнік
Беларуска-англійскі слоўнік для школьнікаў на 5.000 словаў
Cклаў
Мікола Бусел, настаўнік замежных моваў з вёскі Дуброва Светлагорскага
р-на.
«Як карыстацца гэтым слоўнікам. Гэты слоўнік мае на мэце дапамагчы школьніку перадаць беларускую думку
па-англійску. Майстэрства перакладу патрабуе добрых ведаў абедзвюх моваў, досведу і рэгулярнага практыкавання. Гэта вельмі асабістае майстэрства. Слоўнічак складзены проста, але мае адну адметнасць. У беларускіх словах усюды праз мяккі знак пазначана мяккасць вымаўлення шэрагу зычных як асаблівасць беларускага маўлення. Паколькі мяккі знак гуку не абазначае, то яго можна не браць пад увагу як літару, таму звычайны алфавітны парадак словаў амаль не парушаўся. Нават калі і ёсць пэўная перамена месца слова, то яго лёгка знайсці...»
Чытаць далейЗагрузіць слоўнік
Англійска-беларускі слоўнік для школьнікаў ад Дзядзькі Міколы
Cклаў
Мікола Бусел, настаўнік замежных моваў з вёскі Дуброва Светлагорскага
р-на.
«Слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар, сабраць разам словы з усіх цяперашніх падручнікаў, дадаць словы з падручнікаў мінулых гадоў і стварыць гэтую кніжачку. Я хацеў, каб слоўнічак быў невялікі, каб ім было зручна і проста карыстацца. Таму, вядома, у ім таксама не будзе ўсіх словаў, але
самае-самае патрэбнае ты ў ім, канешне, знойдзеш...»
Чытаць далей
Загрузіць слоўнік (ZIP, 175 KB)
МАТЭМАТЫЧНЫ ФАЛЬКЛОР
У сваім дапаможніку
Алесь Лозка ўпершыню прадстаўляе матэрыял не толькі для выхаваўчых мэтаў, але і для вучэбнай дзейнасці, у прыватнасці, для заняткаў па развіцці інтарэса ў дзяцей да матэматыкі. У дапамогу педагогу прапануюцца блізкія і натуральныя ў дзіцячым асяроддзі традыцыйныя сродкі народнай педагогікі, правераныя дзесяцігоддзямі: лічылкі, калыханкі, дражнілкі, песенькі, жарты, казкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы, фраземы, загадкі, загадкі-задачы, гульні, святы... і нават замовы.
Спампаваць дапаможнік (pdf, 866 КБ)
ЭЎРЫСТЫЧНЫ ПАЛІГОН ДЛЯ МАТЭМАТЫКІ
Іван Сяргеевіч Храпавіцкі, настаўнік матэматыкі на паглыбленым узроўні СШ №3 г. Глыбокае
Як знайсці рашэнне матэматычнай задачы? Як паўстаюць новыя праблемы? Што азначае развіццё задачы, і калі яе можна назваць адкрытай?
Адказы на гэтыя пытанні дае кніга «Эўрыстычны палігон для матэматыкі", адрасаваная выкладчыкам матэматыкі навучальных устаноў усіх тыпаў і студэнтам педагагічных спецыяльнасцяў ВНУ. Шмат яе тэмаў будуць зразумелыя і зацікаўленым у матэматыцы школьнікам старэйшых класаў.
Кніга напісаная ў фармаце папулярнай ва ўсім свеце кампутарнай праграмы Geometer's Sketchpad, якую можна спампаваць
тут (2 МБ).
Спампаваць кнігу (zip, 3,2 МБ)
Бюлетэнь «Рэха Гулагу»

2007 год – год памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсій. 70 год таму сотні тысячаў беларусаў патрапілі ў жорны масавых камуністычных рэпрэсіяў, у якіх мэтанакіравана знішчалі як нацыянальную эліту, так і простых людзей.
Для пабудовы лепшай будучыні нам патрэбна гістарычная праўда і памяць. Асабліва зараз, калі ідзе пераслед за іншадумства лепшых настаўнікаў і студэнтаў, трэба каб кожны нескароны грамадзянін і кожны выканаўца бяздумных загадаў, ведаў – пра яго будуць памятаць. І тое, што прачытаюць у падобным бюлетеэні яго дзеці, – залежыць ад яго.
Бюлетэнь «Рэха гулагу» – 12 c., PDF, 2,18 MB
«Настаўнік.інфо»
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў
№1
верасень 2007Кароткі змест бюлетэня
- Што новага рыхтуе навучальны год
- Лаўрэаты прэміі акадэміка Вацлава Ластоўскага
- Агляд адукацыйных і
нтэрнэт-рэсурсаў: Навіны сайта Настаўнік інфо
- Асоба ў адукацыі – Райчонак Ада Эльеўна
- Цікава ведаць: агляд алукацыйных навінаў
Загрузіць бюлетэнь (PDF, 455 kb)
ЦАЛКАМ ЗРАЗУМЕЛАЯ ТРЫГАНАМЕТРЫЯ
(Навучальны дапаможнік для старшакласнікаў)
Міхась Булавацкі, настаўнік вышэйшай катэгорыі Магілёў
bulavacki@mail.ru Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў для шырокаахопнага разумення і запамінання, у форме разнастайных практыкаванняў з парадамі па іх выкананні для трэнажу ў выкарыстанні атрыманых ведаў.
Спампаваць падручнік
Руска-беларускі фізічны слоўнік
Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі,
тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя
тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі.
Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і
настаўнікаў сярэдніх школ, навукоўцаў і інжынераў.
Аўтары – Уладзімір Самайлюкевіч, Уладзімір Пазняк,
Аляксандр Сабалеўскі.
Спампаваць pdf-файл (12 MБ)
Інавацыйныя методыкі ў беларускай школе. Зборнік артыкулаў настаўнікаў.

Гэты зборнік складаецца з артыкулаў беларускіх настаўнікаў-удзельнікаў праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадства”, якія асвоілі і пачалі карыстацца актыўнымі метадамі навучання, адаптавалі гэтыя метады да беларускай рэчаіснасці і атрымалі добрыя вынікі. Ён будзе карысны ўсім тым, хто зацікаўлены ў паляпшэнні адукацыі ў краіне. Распрацоўкі заняткаў, прыведзеныя ў артыкулах можна выкарыстаць у навучальнай і пазакласнай працы.
Мн.: ГГА «Цэнтар Супольнасьць», 2006. – 144 с.
Змест А. КУЛАЕВА, Т. МАЦКЕВІЧ – Некалькі словаў пра праграму «Настаўнiк. Школа. Грамадства»
А. ЖУК, М. ЖУК – Магчымасці прыстасавання актыўных метадаў навучання да стандартных умоваў адукацыі |
С. САЎКО – Навучальны гурток як спосаб падтрымкі педагогаў, якія выкарыстоўваюць метады актыўнага навучання
В. БЫСТРЫК - Спалучэнне актыўных метадаў навучання з тэставай сістэмай ацэнкі ведаў на прыкладзе выкладання англійскай мовы
Г. ДРОКІНА – Геаграфія. Педагагічная майстэрня
Т. ЛАБАНАВА – «Чалавек. Грамадства. Дзяржава». Распрацоўкі ўрокаў
М. БУЛАВАЦКІ – Навучанне матэматыцы буйнымі блокамі. На прыкладзе тэмы «Прагрэсіі»
Т. МАЦКЕВІЧ – Інавацыйныя тэхналогіі і беларуская рэчаіснасць. З досведу выкладання курса фізікі ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Я. Коласа
Т. БАРТКЕВІЧ – Актыўныя метады ў выкладанні беларускай мовы і пазакласнай дзейнасці 1
М. ЖУКОВІЧ – Тэхналогія педагагічных майстэрняў. Майстэрня паводле аповесці Ул. Караткевіча «Сівая легенда» ў 9 класе. Урок пазакласнага чытання
Ю. СЯНКЕВІЧ – Школьны музычны клуб «Наша музыка». З досведу Аляхновіцкай сярэдняй школы
Ж. СЯРГЕЕВА – Актыўнае навучанне – шлях пашырэння свядомасці настаўніка і вучня
Спампаваць зборнік PDF, 670 KB
Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці
Cупраца настаўнікаў і бацькоў у выхаванні і навучанні
Брашура пад рэдакцыяй Пшэмыслава Фенрыха, Уладзіміра Хільмановіча
Шчэцін 2004
Спасылка:
www.edudemo.home.pl/biblioteka/gz/nauczyciele_bia.pdf Змест -- Прадмова (Пшэмыслаў Фенрых, Уладзімір Хільмановіч)
-- Віктар Сазонаў. Выхаваць Чалавека
-- Богдан Хэнць. Паміж правам і рэчаіснасцю
-- Вольга Ахрук. Кіраванне і самакіраванне ў беларускай школе – магчымасці і ўплыў грамадства
-- Міхал Юзаф Кавэцкі. Дэкалог дыялогу ў беларускай школе
-- Габрыеля Вятр. Школа як люстэрка
-- Лявон Карповіч. Знайсці пункт адліку
-- Справа сапраўды агульная (размовы Габрыелі Вятр пра адукацыю)
-- Ірына Клевец. Роля класнага кіраўніка ў супольнай працы настаўнікаў і бацькоў
Спампаваць кнігу (PDF, 550 kb)
Вецер свабоды. Зборнік конкурсных прац

На пачатку 2006 году «Блізкая гісторыя» абвесціла сярод старшакласнікаў конкурс «Вецер свабоды». Пакуль доўжыўся тэрмін конкурсу, шмат што адбылося ў Беларусі. Краіна прайшла сапраўднае выпрабаванне ветрам свабоды. Арганізатары атрымалі больш за 200 эсэ з розных куткоў Беларусі. Лепшыя з гэтых прац трапілі ў зборнік, які арганізатары раздалі палітыкам, аналітыкам, журналістам, грамадскім лідэрам, — усім, хто бярэцца за будоўлю беларускай будучыні, каб яны улічылі галасы яе грамадзянаў. Зборнік «Вецер свабоды» выйшаў невялікім накладам.
Электронная версія зборніка «Вецер свабоды»
Права на кожны дзень. Частка 1. Уводзіны ў права: падручнік і метадычны дапаможнік для настаўнікаў 10-х класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ
Н. Клімчук, І. Кузьмініч, Ю. Пісаркова, С. Салей, П. Хацук
Навучальна-метадычны комлекс, распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса.
Падручнік на простай мове знаёміць вучняў з тым, што такое права і як ім карыстацца ў штодзённым жыцці.
Пасля кожнай з дзевяці тэм падаюцца пытанні і заданні для самастойнай працы вучня, якія маюць на мэце замацаваць пройдзены матэрыял і падрыхтаваць яго да чарговага інтэрактыўнага зянятку.
Метадычны дапаможнік грунтуецца на актыўных падыходах да арганізацыі навучання, якія дапамогуць настаўніку зрабіць гэты працэс больш цікавым, разнастайным, эфектыўным, дэмакратычным і набліжаным да рэальнага жыцця.
У дадатку да дапаможніка настаўнік знойдзе апісанне дванаццаці адмысловых інтэрактыўных метадаў, што ўжываюцца ў прававой адукацыі.
Выданне адрасуецца ў першую чаргу настаўнікам, супрацоўнікам адукацыйных і асветніцкіх грамадскіх арганізацый. Вашыя заўвагі, пажаданні і прапановы да супрацоўніцтва дасылайце на адрас
vit_hrodna@yahoo.comСпампаваць падручнікСпампаваць дапаможнік для настаўнікаў
Настаўніцкія інавацыі
Метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №1
У нумары:
1. Іерархічны пасьянс (Як праводзіць дыскусію на уроку) – Міраслава Кайзер
2. Метад і тэхніка драмы – Міраслава Кайзер
3. Я даведаўся пра цябе праз аб’яву (Метад для інтэграцыі класа ці групы) – Войцех Жмудзінскі
4. Вывучэнне фізічных з’яваў каля вадаёма – Сяргей Гарбацэвіч
5. Багач (Сцэнар каляндарнага свята) – Вікторыя Яршова, Алена Малашонак
Спампаваць кнігу PDF (1,1Mb)
Мэтадычны дапаможнік беларускага настаўніка
Зьмест:- Беларуская нацыянальная школа (М. Гусакоўскі, Л. Баршчэўскі, П. Садоўскі)
- Тэхналогія пэдагагічных майстэрняў (М. Запрудскі)
- Стратэгія актыўнага навучаньня (Дз. Губарэвіч),
- Выкарыстаньне дыскусіі на ўроку (І. Губарэвіч)
- Ролевая гульня на ўроку (С. Петрусёў)
- Ацэначная дзейнасьць настаўніка на ўроку (А. Грыгальчык)
- Грамадзкі кантэкст навучаньня і выхаваньня (Т. Мацкевіч, А. Вячорка, М. Півавар)
Стан беларускамоўнай адукацыі (А. Лозка)
Спампаваць кнігу:
Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка
Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры
Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў.
Аўтар: М. В. Жуковіч, г. Бяроза
Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.
Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных фарміраванню ў школьнікаў матывацыі да навучання, выкарыстанню сучасных
асобасна-арыентаваных і і
нфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій, разглядаюцца нетрадыцыйныя формы ўрокаў. Дапаможнік утрымлівае шматлікія распрацоўкі ўрокаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій, якія прыводзяць да гарантаванага дасягнення педагагічных мэт.
Спампаваць кнігу. ZIP (500Kb)
Скарбонка гульняў

У кнізе прадстаўлены розныя гульні, якія можна выкарыстоўваць у вольны час у школе, пазакласнай дзейнасці, на уроках і семінарах, у вандроўках.
Кніга адрасаваныя настаўнікам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, выкладчыкам, педагогам пазашкольных усатоў, трэнерам, якія працуюць у сферы дадатковай нефармальнай адукацыі дарослых, студэнтам, бацькам, а таксама тым, хто любіць забавы.
Скарбонка гульняў (спампаваць)