Эксперты

Калі ласка выберыце аўтара
Калі ласка выберыце год пошуку
12.01.2016

Якую адукацыйную палітыку ў нашай краіне хочуць бачыць эксперты можна даведацца з новага выдання Асамблеі НДА Беларусі.

02.11.2015

Экспертная рэцэнзія падручнікаў гісторыі і грамадазнаўства,10 кл. Заклікаем для абмеркаванне на адукацыйным партале
http://adu.by/forum/viewtopic.php?f=17&t=154&sid=943d2c00d9663928d7e72b7...

05.05.2015

Аналіз падручнікаў «Грамадазнаўства» для 9 і 10 класаў, зроблены Пётрам Садоўскім, які мае шматгадовы досвед супрацоўніцтва з «Інстытутам імя Георга Экерта для міжнароднага даследавання школьных падручнікаў».

14.01.2015

У чым роз­ні­ца па­між про­філь­ным і муль­ты­про­філь­ным на­ву­чан­нем і якія пе­ра­ва­гі і не­да­хо­пы мае кож­ная з гэ­тых ма­дэ­ляў? Гутарка з пра­фе­са­рам ка­фед­ры пе­да­го­гі­кі і ме­недж­мен­ту аду­ка­цыі Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі Мі­ка­лаем Запрудскім.

31.05.2014

Ці незаменныя школьныя дзённікі з адзнакамі? Што лепей: выстаўляць балы ці пісаць кароткі каментар у стылі «добра-дрэнна»? Матэрыял Learning World Euronews пра падыходы да ацэнкі ведаў у сучасных школах.

15.04.2014

Не хацеў бы безумоўна пагаджацца з тымі, хто сцвярджае, што ў «цывілізаваных» краінах не існуе адзінай дзяржаўнай ідэалогіі. Яна ёсць. У тым ліку і ў адукацыі. Цяпер гэта часцей называюць паліткарэктнасцю, якая коратка фармулюецца ў адстаялых словах-тэрмінах, што фігуруюць нават у загалоўках падручнікаў.

21.03.2014

У адукацыйных установах, дзе працаўнікі (пераважна жанчыны) адзначаюцца высокай ступенню залежнасці ад начальства і выканальнасцю, псіхалагічны ціск пры арганізацыі суботнікаў — распаўсюджаная практыка. Здавалася б, тут цяжка даць адназначны рэцэпт, бо вынаходлівасць адміністрацыі межаў не мае. Аднак веданне закона і цвёрдая рашучасць адстойваць свае перакананні могуць прывесці да станоўчага выніку: спачатку ад вас «адчэпяцца», а пасля забудуць пра адплату.

08.03.2014

Нагадваем, што РISA даследуе падрыхтоўку 15-гадовых школьнікаў да самастойнага жыцця, наколькі яны могуць карыстацца набытымі ў школе ведамі і ўменнямі. Аднак мэта даследавання – не параўнанне выпускнікоў, а ацэнка эфектыўнасці адукацыйных сістэм і адукацыйнай палітыкі розных краін свету. Тэсты праходзяць тынэйджары, а высновы робяцца пра адукацыйныя стандарты і працу міністраў адукацыі. Можа менавіта з гэтай прычыны беларускія адукацыйныя ўлады выступаюць супраць удзелу Беларусі ў гэтым даследаванні?

11.06.2012

Германія – краіна, якая здолела за адносна кароткі тэрмін прайсці шлях ад таталітарнай да сучаснай дэмакратычнай дзяржавы з моцнай эканомікай і сацыяльнай стабільнасцю. На якіх кнігах там вучацца дзеці, як працуюць настаўнікі – пытанне не пустое. І яшчэ адна акалічнасць. На поўначы Германіі ў Браўншвейгу (Ніжняя Саксонія) знаходзіцца ўнікальная даследчая ўстанова – Інстытут міжнароднага даследавання школьных падручнікаў імя Георга Экерта, які спецыялізуецца на даследаванні школьных падручнікаў розных краінах па гісторыі, геаграфіі і грамадазнаўству з адпаведным выхадам на тэксты навучальнага матэрыялу па літаратуры і мовах.

06.06.2012

Адным з індыкатараў эфектыўных школ з’яўляецца дэманстрацыя з боку настаўніка, бацькоў высокіх чаканняў ад кожнага дзіцяці. Вучню кажуць: ты можаш лепш, у цябе атрымаецца, твае патэнцыйныя магчымасці вялікія, ты зможаш! Для гэтага, скажам, табе трэба зрабіць тое ці тое. Важна дзіцяці даць магчымасць выбару.

Старонкі