Эксперты

Калі ласка выберыце аўтара
Калі ласка выберыце год пошуку
25.09.2011

На настаўнікаў спрабуюць навесіць ўсё больш і больш папераў ды абавязкаў, якія не тычацца педагагічнай працы.
Прапануем артыкул юрыста, прысвечаны прававому становішчу настаўніка.
Якія існуюць прававыя нормы, якія законы рэгулююць час працы і адпачынку педагагічных работнікаў? Ці існуюць межы аплочваемай работы настаўніка? Ці законна прымушаць настаўніка на працягу працоўнага дня выконваць працу, якія не пазначана ў яго кантракце і не прадугледжаная заканадаўчымі актамі? У якіх выпадках ведамасныя інструкцыі і калектыўныя дамовы не з'яўляюцца абавязковымі для выканання? Што рабіць, калі парушаюцца правы настаўніка?...
Юрыст каментуе сітуацыю, дае парады і чакае вашых наступных пытанняў.

08.09.2011

Перапоўненая педагогамі і студэнтамі зала гатэля Краўн Плаза сведчыць пра тое, што пытанні адукацыі хвалююць усіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу. Прапануем азнаёміцца з меркаваннем, выказанымі экспертамі, а таксама з некаторымі высновамі, да якіх прыйшлі ўдзельнікі дыскусіі.


24.08.2011

Кацярына Сінюк, TUT.BY

У мінулым годзе 19% беларускіх школьнікаў навучалася на беларускай мове. Пры гэтым па Мінску гэты паказальнік значна ніжэйшы – трошкі больш за 2%. Як паведаміла TUT.BY намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч, за апошнія дзесяць год колькасць вучняў, якія атрымліваюць сярэднюю адукацыю на беларускай мове, істотна скарацілася: у 2001–2002 годзе ў Беларусі такіх вучняў было 27,8%.
Нягледзячы на гэта, у 2009–2010-м годзе, як і ў 2008–2009-м, прыблізна 57% агульнаадукацыйных установаў краіны працавалі на беларускай мове. У 2010–2011 годзе іх колькасць склала ўжо 52,1% ад агульнай колькасці. Беларускамоўных школ нават больш, чым рускамоўных, але, адзначае Тамара Мацкевіч, гэта, галоўным чынам, малакамплектныя сельскія школы, і штогод іх становіцца ўсё меней.
Чаго чакаць сёлета?

29.06.2011

Лявон Баршчэўскі
Працуючы некалькі гадоў запар у складзе журы конкурса «Ноўтбук для актыўнага настаўніка», я заўсёды звяртаў увагу на моўнае афармленне прац канкурсантаў. Безумоўна, тут былі пэўныя расчараванні, якія часам выклікалі раздражненне, але, разам з тым, ува мне расло перакананне, што нашы найбольш актыўныя і ініцыятыўныя настаўнікі беларускую мову ведаюць лепш, чым можна было б чакаць, калі пагартаеш сучасныя беларускамоўныя падручнікі або вучэбныя дапаможнікі, ухваленыя міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым узніклі пэўныя развагі.
Да іх схіліла і пастаяннае азнаямленне з сайтам Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by). На гэтым сайце ўвесь час публікуюцца інфармацыйныя матэрыялы пра розныя нарады, абмеркаванні, звязаныя з вучэбным кнігавыданнем. Трэба заўважыць, што за апошнія гады я нешта ні разу не знайшоў інфармацыі пра хоць бы пастаноўку праблемы якасці навучальнай літаратуры, што выпускаецца на беларускай мове...

22.06.2011

Пётр Садоўскі, першы амбасадар РБ у ФРГ 
Кажуць, што нацыю ў значнай ступені ствараюць падручнікі гісторыі. У 1991 – 95 гг. на школьных уроках гісторыі ў нас ужо гаварылі пра “папярэднікаў” і “бацькоў БНР”: Вацлава Іваноўскага, братоў Луцкевічаў, Язэпа Лёсіка, Язэпа Варонку ды інш., як гэта робяць, напрыклад, амерыканцы, узгадваючы “бацькоў Канстытуцыі” 1791 г. Джэймса Мэдысана і Томаса Джэфэрсана. Потым усё зноў вярнулася на савецкія рэйкі, нават горш: за выкарыстанне БНР-аўскай сімволікі цяпер могуць аштрафаваць, арыштаваць, выгнаць з працы ці вучобы.


23.03.2011

Пётра Садоўскі. Да пытання развіцця крытычнага мыслення на ўроках літаратуры: З досведу іншаземнага прачытання расійскай класікі
(Томпсан, Эва. Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм. Мінск: Медысонт, 2009)
Чытаць кнігу Эвы Томпсан беларускаму настаўніку літаратуры, выхаванаму на савецкіх ідэях дэмакратызму і гуманістычных ідэалах «русской литературы», цікава як для ўспрымання складанасцяў гістарычнага кантэксту творчасці таго ці іншага пісьменніка, так і для разумення чалавека як істоты, у якой побач могуць ужывацца веліч духу і маральнае падзенне, спакуса кар’еры, хваравітая амбіцыя таленавітага творцы, страх перад смерцю, імгненная слабасць славалюбцы…

08.02.2011

Яшчэ пра адзін важны аспект грамадзянскай адукацыі і пакаленне Y
Тамара Мацкевіч, спецыяльна для Настаўнік.info
Ідэя гэтага артыкула ўзнікла пасля прагляду фільма рэжысёра Дэвіда Фінчэра “Сацыяльная сетка”, намінаванага, дарэчы, на сёлетні Оскар у некальніх намінацыях. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і паказвае шлях 19-гадовага студэнта Марка Цукерберга, які у 2003 годзе стварыў вядомую сацыяльную сетку Facebook і стаў самым маладым міліярдэрам у свеце. Але гаворка будзе не пра мастацкія вартасці ці хібы фільма, а пра адукацыю.


06.01.2011

Міжнародная праграма ацэнкі адукацыйных дасягненняў вучняў (PISA) забяспечвае самы шырокі ў свеце і строгі набор міжнародных даследаванняў па ацэнцы ведаў і ўменняў вучняў сярэдніх школ. Асноўнымі абсягамі для ацэнкі адукацыйных дасягненняў вучняў ў 2009 годзе сталі ключавыя кампетэнцыі ў галіне чытання (прыярытэтны абсяг ацэнкі, на які адведзена дзве траціны часу тэставання), прыродазнаўчых навук і матэматыкі. 
Даследаванне PISA скіравана не на вызначэнне ўзроўню засваення школьных праграм, а на ацэнку здольнасці навучэнцаў прымяняць атрыманыя ў школе веды і ўменні ў жыццёвых сітуацыях. У гэтым выяўляюцца сучасныя тэндэнцыі ў ацэнцы адукацыйных дасягненняў.
У даследаванні 2009 года прынялі ўдзел 65 краінаў свету.
Лідэрамі аказаліся школьнікі з Карэі, Фінляндыі, Кітая, Сінгапура, Эстоніі, Японіі, Канады, у апошнія гады паспяховыя рэформы адукацыі дазволілі наблізіцца да лідэраў Польшчы, Латвіі, Германіі. А вось Расія, Казахстан, Азербайджан і Кыргызстан знаходзяцца ў ліку аўтсайдэраў.


12.04.2010


АБ АДНЫМ АСПЕКЦЕ МОЎНАЙ НЯРОЎНАСЦІ Ў СІСТЭМЕ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

Міхась Булавацкі



9 красавіка 2010 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы, перспектывы”, прысвечаная 80-годдзю прафесара В. Протчанкі. З дакладам “Аб адным аспекце моўнай няроўнасці ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі” выступіў індывідуальны прадпрымальнік з Магілёва М.Булавацкі.

Прапанова М.Булавацкага была прызнана слушнай і падтрымана ўдзельнікамі канферэнцыі. Прафесар Л.Мурына зрабіла істотнае дапаўненне: падручнікі для рускамоўных школ павінны змяшчаць (пажадана на фарзацы) руска-беларускія слоўнічкі ужытых у падручніку адмысловых навуковых тэрмінаў.




Рэспубліка Беларусь мае дзве дзяржаўныя мовы, па Канстытуцыі роўныя. Натуральна, што іх выкладанне ў любой школе краіны павінна быць уроўненым і па часе, і па аб’ёме праграмы, і па ўзроўні патрабавальнасці. Сёння, на жаль, школа вельмі далёкая ад такой роўнасці. Асабліва гэта кідаецца ў вочы тым, хто працуе непасрэдна з беларускай мовай у моладзевым асяродку.

З 2001 года на базе Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.Куляшова праводзіцца “Беларускае пяціборства” – спаборніцтва навучэнцаў старшых класаў Магілёўшчыны на шырыню і глыбіню іх агульнай адукацыі. Праводзіцца гэтае спаборніцтва тады, калі лепшыя вучні вобласці збіраюцца на абласныя прадметныя алімпіяды. Па заканчэнні алімпіяд іх удзельнікаў запрашаюць па¬змагацца і за прызы “Беларускага пяціборства”. Адгукаюцца на гэтае запрашэнне звычайна тры-чатыры дзясяткі навучэнцаў. На пяціборстве ім прапануецца паказаць свае веды і ўменні па шырокім спектры школьных дысцыплін – мове, літаратуры, гісторыі, прыродазнаўстве і матэматыцы.

Пра цікавыя вынікі пяціборства і некаторыя высновы шмат пісалася ў беларускай прэсе.

Як ужо адзначана вышэй, на “Беларускае пяціборства” прыходзяць леп¬шыя з лепшых, прыходзяць юнакі і дзяўчаты з высокімі адзнакамі па ўсіх дысцыплінах, у тым ліку па роднай мове. Маючы высокія адзнакі па мове, яны лічаць, што гэтую мову ведаюць і ўмеюць карыстацца. Аднак, калі ім даводзіцца выказаць на гэтай мове свае думкі ў развязванні матэматычнай ці фізічнай задачы, адказаць на пытанне з біялогіі ці астраноміі, яны (даволі нечакана для іх саміх!) адчуваюць недастатковасць гэтых ведаў.

Выяўляецца тут вельмі істотны недахоп школьнай адукацыі: беларускай мове навучаюць так, як мове замежнай. Калі чалавек больш-менш ведае моўныя правілы і валодае нейкім даволі абмежаваным наборам слоў, каб пабудаваць сказы пра сям’ю, прыроду ды іншыя тэмы “шырокага ўжытку”, настаўнікі мовы лічаць гэта дастатковым і ставяць самыя высокія адзнакі. Настаўнікаў мовы, на наш (аргкамітэта і журы пяціборства) погляд, папракаць тут не трэба. Не іх справа даводзіць да вучня тое, як гучаць на роднай мове адмысловыя тэрміны з матэматыкі, геаграфіі, хіміі ды інш. Гэтую працу, як нам думаецца, павінны выконваць настаўнікі адпаведных прадметаў.




05.04.2010

Умовы пашырэння Усходняга партнёрства ў галіне адукацыі і навукі
Аляксандр Палоннікаў
Паездка за мяжу, перадусім у краіны далёкага замежжа, усё яшчэ застаецца экстраардынарнай падзеяй беларускага навуковага і адукацыйнага жыцця. Вось чаму прапанову брусельскага “Офіса за дэмакратычную Беларусь” паўдзельнічаць у навукова-адукацыйным візіце аўтар гэтых радкоў успрыняў як знакавую. Гаворка ішла аб наладжванні сувязяў паміж прафесіяналамі ў вобласці навукі і адукацыі Беларусі і Еўрапейскага Саюза, а таксама аб паляпшэнні абазнанасці супрацоўнікаў беларускіх універсітэтаў наконт механізмаў функцыянавання еўраінстытутаў.
З гэтай мэтай меркаваліся сустрэчы з прадстаўнікамі Еўракамісіі (ЕК), Рады Еўрапейскага Саюза (Рады ЕС) і Еўрапарламента, якія працуюць ва ўсходнееўрапейскім і, у прыватнасці, беларускім, кірунку.
Чытач, наўпрост не звязаны з універсітэтам, лёгка зразумее маю зацікаўленасць паездкай, калі скажу, што прастора навуковай і адукацыйнай кааперацыі беларускіх гуманітарыяў з еўрапейскімі калегамі, узніклая на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, апошнім часам сціскалася нібы шчыгрынавая скура, што электроннае ліставанне праз сетку Інтэрнэт вырашыла задачу першасных кантактаў і арыентыраў – і вычарпала сябе, не адбiўшыся ў сумесных даследаваннях, практычных зачынах, жывых кантактах. Між тым, цяперашняе становішча ў беларускай універсітэцкай гуманітарнай навуцы і звязанай з ёй адукацыяй можна назваць крытычным. (Не наогул, вядома, а з гледзішча еўраінтэграцыі нашай адукацыі і навукі).
У іх крызісным стане няцяжка ўпэўніцца, прааналізаваўшы навуковыя і педагагічныя публікацыі на замежных мовах універсітэцкіх навукоўцаў і выкладчыкаў. Нават іх колькасць не падлягае ўліку, бо трапляе ў разрад статыстычнай хібнасці, дык што казаць пра якасць, якая звычайна выяўляецца ў публікацыях у вядучых навуковых часопісах Еўропы і Амерыкі і ў індэксе цытаванасці. Апошняе ўвогуле не пра нас…


Старонкі