Эксперты

Калі ласка выберыце аўтара
Калі ласка выберыце год пошуку
12.12.2011

Актыўная ацэнка як філасофія навучання

Матэрыялы Эвы Боргаш для семінара «Актыўная ацэнка як філасофія навучання», які адбыўся ў Мінску 11 снежня 2011 г. 
Для чаго патрэбна Актыўная ацэнка? Каб:
1. настаўнікі атрымлівалі большую аддачу ад навучання;
2. замест канкурэнцыі на ўрок прыйшла супраца;
3. падвысілася індывідуалізацыя навучання;
4. вучні працавалі больш эфектыўна і свядома;
5. палепшыліся вынікі навучання;
6. бацькі ўдзельнічалі ў навучальным працэсе.

07.12.2011

Алесь Лозка, старшыня ТБШ

«Таварыства беларускае школы» – культурна-асветная арганізацыя ў Заходняй Беларусі – было створана рашэннем Цэнтральнай беларускай школьнай рады ў Вільні, а 7 снежня ўтварылася ТБШ у Радашковічах, заснаванае Браніславам Тарашкевічам. Аб’яднанне дзвюх арганізацый у таварыства, статут якога быў зацверджаны 1 ліпеня 1921 года, стала пачаткам пашырэння культурна-асветных гурткоў у Заходняй Беларусі. У сярэдзіне 1930 г. налічвалася іх больш за паўтысячы, якія аб’ядноўвалі 15 – 30 тысяч чалавек.
Асноўная мэта дзейнасці таварыства была абвешчана ў статуце – «пашыраць і памагаць асьвеце ў беларускім нацыянальным, людскім і хрысціянскім духу». Згодна са статутам, таварыства магло адкрываць і ўтрымліваць народныя школы і дамы, курсы, настаўніцкія семінары, чытальні-бібліятэкі, сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы, выдаваць часопісы, падручнікі і іншую літаратуру, займацца канцэртнай дзейнасцю...

29.11.2011

Таццяна Шчурко, Новая Еўропа

Увосень у Мінску завяршыўся чарговы конкурс «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2011». Конкурс ладзіцца ў Беларусі не штогод – за дваццаць апошніх гадоў іх было ўсяго дзевяць. Аднак гэтага дастаткова, каб канстатаваць парадокс: у краіне, дзе настаўнікамі працуюць збольшага жанчыны, пераможцамі прафесійнага конкурсу робяцца пераважна мужчыны.
За перыяд існавання конкурсу мужчыны рабіся пераможцамі шэсць разоў, а жанчыны – толькі тры. Пры гэтым жанчыны практычна заўсёды дамінуюць сярод удзельнікаў фіналаў.

18.11.2011

Святлана Цішко, Рэгіянальная газета

Адзіны ў Смаргоні першы клас з беларускай мовай навучання невялікі – 11 чалавек. У гэтым і бацькі дзяцей, і педагогі бачаць свае плюсы.
1 «В» клас з беларускай мовай навучання адкрыўся сёлета на базе СШ №1. Тут па-беларуску выкладаюць усе прадметы, акрамя рускай мовы. Уся дакументацыя вядзецца таксама на беларускай мове.
Цяпер дзеці разам са сваёй настаўніцай Ірынай Шаніховіч рыхтуюць ранішнік. Ён будзе прысвечаны восені і таму, што былыя дзетсадаўцы сталі першакласнікамі – дзеці атрымалі вершы, вучаць іх і рэпеціруюць свае выступленні.

11.11.2011

Няправільных думак не бывае: Эфектыўны ўрок літаратуры

Галіна Анатольеўна СУХАВА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 5 Віцебска,
выдатнік адукацыі, лаўрэат конкурсу «Настаўнік года-2009».

Сёння, калі інфармацыйны паток захоплівае кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу, неабходна думаць пра эфектыўныя шляхі арганізацыі ўрока. Праблему эфектыўнага вывучэння літаратуры можна сфармуляваць наступным чынам: як за абмежаваны час, адведзены на вывучэнне мастацкіх твораў, навучыць большаму? Ці як навучыць таму ж за меншы час?
Адным з самых моцных стымулаў да перагляду падыходаў і ўласных пазіцый да эфектыўнага навучання літаратуры з’яўляюцца кантроль і ацэнка вынікаў навучання. Для настаўніка ацэнка ведаў і ўменняў вучняў з’яўляецца найбольш складанай задачай.

09.11.2011

Міхась Булавацкі, спецыяльна для nastaunik.info

Няўдалыя школьныя рэформы апошніх гадоў, асабліва пераход на 12-гадовую праграму і раптоўная ад яе адмова, выбілі настаўнікаў з наезджанай каляіны – гэта, натуральна, не паспрыяла павышэнню эфектыўнасці іх працы. Вырашаць праблему ў масавым парадку наша школа яшчэ не навучылася. І людзі кінуліся шукаць памочнікаў у гэтай справе – «рэпетытараў».
Дзяржава, не змогшы адолець гэтае «зло», урэшце прызнала карыснасць працы рэпетытараў і ўзаконіла іх дзейнасць, атрымліваючы дадатковыя падаткі ў бюджэт.
Шчыра скажу, калі я працаваў у школе ці ліцэі, мяне зусім не турбавала, карыстаецца хтосьці з маіх вучняў паслугамі рэпетытара ці не. Калі карыстаецца, і гэта яму дапамагае, то і на здароўе. А калі б шкодзіла, я са сваім досведам адразу б тое заўважыў і прыняў меры. Ды і сам вучань хутка разабраўся б, што дапамога рэпетытара вядзе не туды і адмовіўся б ад яго паслуг.


08.11.2011

Шаноўныя калегі! Прапануем пазнаёміцца з «Планам мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 і наступныя гады».
Мяркуем, педагогам будзе карысна ведаць пра сорак чатыры захады, запланаваныя профільным міністэрствам: у сферы падрыхтоўкі прававых актаў, справаводства і штодзённага жыцця; у сферы адукацыі; у сферы культуры; у сферы кнігавыдання і сродкаў масавай інфармацыі. У далучаным файле – назвы мерапрыемстваў, тэрміны выканання, адказныя выканаўцы.

26.10.2011

Маляўская Алена, спецыяльна для Nastaunik.info

Год таму лёс падараваў мне магчымасць браць удзел у конкурсным адборы для паездкі ў ЗША па тэме «Інклюзіўная адукацыя ў ЗША» (улучэнне людзей-інвалідаў у паўнавартаснае грамадска-актыўнае жыццё). Я працую ў школе, дзе навучаюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, і таму вырашыла: «А чаму б і не?!».
Паездка прадугледжвала ў першую чаргу вывучэнне досведу і назіранне за практыкай улучэння людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў сацыяльна-грамадскае жыццё. Дарэчы, тэрмін «інвалід» у Амерыцы амаль не практыкуецца.

24.10.2011

Таварыства беларускай школы сярод іншых арганізацыяў было запрошана на двухдзённы семінар «Падрыхтоўка і перападрыхтоўка настаўнікаў у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне», які праводзіўся пры падтрымцы Еўракамісіі ў Баку ў сярэдзіне кастрычніка 2011 года.
Семінару папярэднічалі даследаванні стану падрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў пачатковай і сярэдняй школы ў шасці краінах Усходняга Партнёрства. Удзельнікам семінару быў прадстаўлены пакет дакументаў, куды увайшлі не толькі вынікі гэтых даследаванняў (асноўная справаздача на 129 старонках плюс дадаткі па кожнай краіне), але і іншыя карысныя, у першую чаргу для дзяржаўных полісімэйкераў, дакументы: прафесійныя стандарты для ацэнкі кваліфікацыі настаўнікаў у краінах Еўразвяза, сучасныя патрабаванні да адукацыі, дакументы, якія вызначаюць крытэры для ацэнкі якасці адукацыі, умовы розных адукацыйных праграмаў, дзе Беларусь чакаюць у якасці партнёра.

27.09.2011


Радзевіч А.У., старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі
дашкольнай і пачатковай адукацыі
ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі»


У сучаснай школе набірае сілу кампетэнтнасны падыход. Вызначана цэлая сістэма кампетэнцый, якія ўяўляюць сабой арыенціры ў працы настаўніка і навучэнцаў. Адной з ключавых кампетэнцый (І. А. Зімняя, А. В. Хутарскі) вызначана кампетэнцыя мэтапастаноўкі. Рашэнне праблемы мэтапастаноўкі пачынаецца з ўмення педагога фармуляваць мэты канкрэтнага ўрока. Выразна пастаўленыя мэты і задачы звязваюць ўрок у адзінае цэлае, бо яны вызначаюць жаданыя вынікі ўрока і кірунак далейшага развіцця. Важна, каб любая мэта была скіравана на канчатковы вынік, прадукт дзейнасці. Тады ёсць магчымасць яе дасягнуць. У мэтах урока сфармуляваны той ключавы вынік, да якога павінны імкнуцца настаўнікі і вучні. Калі мэта вызначана недакладна, ці настаўнік дрэнна сабе ўяўляе шляхі і спосабы яе дасягнення, то ўрок будзе неэфектыўным.

Старонкі