Эксперты

Калі ласка выберыце аўтара
Калі ласка выберыце год пошуку
21.03.2014

У адукацыйных установах, дзе працаўнікі (пераважна жанчыны) адзначаюцца высокай ступенню залежнасці ад начальства і выканальнасцю, псіхалагічны ціск пры арганізацыі суботнікаў — распаўсюджаная практыка. Здавалася б, тут цяжка даць адназначны рэцэпт, бо вынаходлівасць адміністрацыі межаў не мае. Аднак веданне закона і цвёрдая рашучасць адстойваць свае перакананні могуць прывесці да станоўчага выніку: спачатку ад вас «адчэпяцца», а пасля забудуць пра адплату.

08.03.2014

Нагадваем, што РISA даследуе падрыхтоўку 15-гадовых школьнікаў да самастойнага жыцця, наколькі яны могуць карыстацца набытымі ў школе ведамі і ўменнямі. Аднак мэта даследавання – не параўнанне выпускнікоў, а ацэнка эфектыўнасці адукацыйных сістэм і адукацыйнай палітыкі розных краін свету. Тэсты праходзяць тынэйджары, а высновы робяцца пра адукацыйныя стандарты і працу міністраў адукацыі. Можа менавіта з гэтай прычыны беларускія адукацыйныя ўлады выступаюць супраць удзелу Беларусі ў гэтым даследаванні?

11.06.2012

Германія – краіна, якая здолела за адносна кароткі тэрмін прайсці шлях ад таталітарнай да сучаснай дэмакратычнай дзяржавы з моцнай эканомікай і сацыяльнай стабільнасцю. На якіх кнігах там вучацца дзеці, як працуюць настаўнікі – пытанне не пустое. І яшчэ адна акалічнасць. На поўначы Германіі ў Браўншвейгу (Ніжняя Саксонія) знаходзіцца ўнікальная даследчая ўстанова – Інстытут міжнароднага даследавання школьных падручнікаў імя Георга Экерта, які спецыялізуецца на даследаванні школьных падручнікаў розных краінах па гісторыі, геаграфіі і грамадазнаўству з адпаведным выхадам на тэксты навучальнага матэрыялу па літаратуры і мовах.

06.06.2012

Адным з індыкатараў эфектыўных школ з’яўляецца дэманстрацыя з боку настаўніка, бацькоў высокіх чаканняў ад кожнага дзіцяці. Вучню кажуць: ты можаш лепш, у цябе атрымаецца, твае патэнцыйныя магчымасці вялікія, ты зможаш! Для гэтага, скажам, табе трэба зрабіць тое ці тое. Важна дзіцяці даць магчымасць выбару.

01.06.2012

Памятаеце прэтэнзіі УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» да настаўнікаў, якія выкладаюць у інтэрнэце заданні рэпетыцыйнага тэставання? Судовыя разбіральніцтвы па ўсёй краіне. Штрафы за нібыта парушаныя аўтарскія правы. Вучні, пастаўленыя на ўлік у інспекцыі справаў няпоўнагадовых. Шматкроць зададзенае пытанне: чаму РІКВ хавае матэрыялы рэпетыцыйнага тэставання – і як школьнікам рыхтавацца, не маючы ўмоваў заданняў?

25.05.2012

Адно з найбольш балючых пытанняў сённяшняй школы ў краінах постсавецкай прасторы – нізкі ўзровень падрыхтоўкі настаўнікаў і значнае падзенне іх аўтарытэту.
Эксперты ўкраінскага штотыднёвіка «Комментарии:» мяркуюць, што праблему трэба пераадольваць не толькі і не столькі праз матэрыяльнае стымуляванне.

11.05.2012

Галоўнае – зважаць на якасць школьнага навучання. Вашая актыўная ацэнка павінна быць беларускай. Ад вашага суайчынніка Выгоцкага ведаю, што актыўная ацэнка – гэта назіранне за навучальным працэсам. Трэба глядзець, што адбываецца паміж настаўнікам і вучнем, як вучні вучацца.

02.05.2012

Не так даўно мой сябра Юрась спытаў, ці лічу я, што савецкая сістэма адукацыі была лепшай за цяперашнюю. Што даюць рэформы і што чакае нас (нашых дзяцей) наперадзе? Непакой Юрася зразумелы: ён тата.
Я не змагла адказаць. «Не, ты падумай і скажы, я пачакаю».

28.04.2012

Круглы стол «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця» адбыўся 10 сакавіка 2012 г. і сабраў вакол сябе як даследнікаў педагагічнай думкі, так і практыкаў сучаснага адукацыйнага працэсу: настаўнікаў і рэпетытараў, нефармальных адукатараў і супрацоўнікаў навукова-метадычных устаноў, дасведчаных экспертаў і пачаткоўцаў.

09.04.2012

Пасля публікацыі артыкула «РІКВ знайшоў новы артыкул даходаў – штрафы» cтала вядома пра яшчэ адну ахвяру Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Настаўнік фізікі таксама атрымаў штраф 20 мінімальных заробкаў за тое, што выклаў заданні рэпетыцыйнага тэставання на тэматычным сайце.
«Падобныя факты незаконнага капіявання, паведаміў РІКВ парталу tut.by, цяпер расследуюцца, напрыклад, у Валожыне, Пінску і іншых гарадах. Дзяцей, якія размясцілі ў інтэрнэце матэрыялы, ставяць на ўлік у камісію па справах непаўналетніх».
Аднак РІКВ, адстойваючы праз суды свае камерцыйныя інтарэсы, не ўлічыў, што пачаў вайну супраць разумных настаўнікаў, якія ўмеюць чытаць, у тым ліку, і законы. Настаўнікі пачалі адстойваць сваё права вучыць дзяцей і знайшлі масу парушэнняў заканадаўства ў галіне аўтарскіх правоў самім РІКВ, на што дзяржкантралёры яўна не разлічвалі.

Старонкі