Грамадзянская адукацыя

Трэнінг «Як стаць прадпрымальным»


Сцэнар трэнінгу будзе карысным як настаўнікам, так і метадыстам, школьным псіхолагам і сацыяльным педагогам для фармавання ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, умення аргументаваць і бараніць уласную думку. Падчас трэнінгу выкарыстоўваецца шэраг актыўных метадаў (мазгавы штурм, кейс-метад, «дрэва мудрасці", дэбаты).
Аўтар – польская метадыстка Уршуля Малек.


Спамаваць сцэнар (doc, 88 КБ)




Вучнёўская канферэнцыя «Беларуская Атлантыда»


Матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі, складзеныя настаўніцай віцебскай гімназіі №5 Сухавай Галінай, дапамогуць вучням усведаміць сябе часткай беларускага народу, паглядзеўшы на гісторыю, традыцыі і звычкі з розных пунктаў гледжання, вывучаючы спецыфіку ладшафту, нацыянальнай кулінарыі, спрабуючы зразумець менталітэт ("імідж") беларусаў і, вядома ж, яго палепшыць.

Спампаваць матэрыял (doc, 65 КБ)




Семінары для старшакласнікаў


А. Кулаева, Т. Мацкевіч

Адной з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі ёсць семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі. Прапануем метадычную распрацоўку 2-х 1-дзённых міні-семінараў для старэйшых школьнікаў.



Семінар для падлеткаў «Я і сучасны свет»

Школьны еўрапейскі клуб

Форма Еўрапейскага клуба вельмі прыдатная, каб даць вучню грамадзянскія веды (як уладкаванае чалавечае грамадства, паводле якіх законаў яно існуе, як знайсці сваё месца ў ім) і навучыць яго арыентавацца ў сучасным свеце, быць актыўным і паспяховым. Аўтары метадычнага дапаможніка даюць парады пра тое, як заснаваць Еўрапейскі клуб у школе.


Адкрыць файлы:

Методыка шведскага навучальнага гуртка


Навучальны гурток — адзін з асноўных метадаў нефармальнай адукацыі ў Швецыі. Досвед прымянення метада навучальных гурткоў на Беларусі паказаў эфектыўнасць яго ў нашай краіне. Метад можа быць прывабны па некалькіх прычынах.

Метады грамадзянскай адукацыі

У гэтым раздзеле мы прапануем некалькі метадычных распрацовак, прыдатных для грамадзянскай адукацыі. Яны былі распрацаваныя альбо адаптаваныя з міжнароднага досведу беларускімі настаўнікамі.

Праект «Твой шлях у эфір»


Праект пранаваны шчучынскім настаўнікам і радыёаматарам Генадзем Кіенкам. Мэта праекта – заахвочванне школьнікаў да радыёаматарства, канструявання электронных самаробак і асабістых радыёстанцый, ўдзелу ў працы на калектыўнай радыёаматарскай станцыі з ужываннем сучасных відаў кампутарнай радыёсувязі, навязвання праз эфір кантактаў са сваімі аднагодкамі як на Беларусі? так і за яе межамі, ўдзел ў мясцовых і міжнародных спаборніцтвах па радыёсувязі.


Спампаваць план праекта (doc, 50 КБ).

Трэнінг па прафесійным арыентаванні


Дзіцяча-бацькоўскі трэнінг па пытаннях прафесійнага самавызначэння ў сучасным грамадстве, распрацаваны супрацоўнікам Цэнтра дзіцячай творчасці г. Лунінца Аляксандрам Коўкам


Спампаваць матэрыял (doc, 60 КБ)




«Буквар журналіста»


Cупрацоўнік лунінецкага Цэнтра дзіцячай творчасці Аляксандр Коўка даслаў нам свой незвычайны дапаможнік
«Буквар журналіст. Збор правілаў добрай справы», які будзе надзвычай карысным усім, хто займаецца з дзецьмі ў гуртках журналістыкі, або толькі жадае распачаць такую дзейнасць у сваёй школе.


Спампаваць падручнік (doc, 238 КБ)




Старонкі