Грамадзянская адукацыя

Грамадзянскія кампетэнцыі: Што патрэбна беларусу, каб стаць грамадзянінам (+ PDF)

Тамара Мацкевіч

Гэты артыкул — спроба прааналізаваць выклікі, якія сёння стаяць перад беларускім грамадствам з пункту гледжання пабудовы дэмакратыі, і сфармуляваць грамадзянскія кампетэнцыі, якія патрэбны для дасягнення гэтай мэты. Фармаванне такіх кампетэнцый і будзе галоўнай задачай грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.

Адукацыйна-культурніцкі праект для вучняў 9 класа

Даслала Алена Панкратава, Орша. Тры распрацоўки мерапрыемстваў, арыентаваных на развіццё нацыянальнай і грамадзянскай культуры вучняў: 1. Урок-экскурсія «Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча»; 2. Факультатыўны занятак у форме дзелавой гульні «Вобраз Еўфрасінні Полацкай у сучасным беларускім мастацтве»; 3. Пазакласнае інтэрактыўнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

«Беларусь еўрапейская – Еўропа беларуская»

Матэрыялы для арганізатараў школьных еўрапейскіх клубаў

Даслала Алена Палейка, ДУА «Ліцэй № 2 г.Мінска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы былі паспяхова выпрабаваны падчас дзейнасці еўрапейскага школьнага клубу ў ліцэі № 2 і правядзення нацыянальнага конкурсу «Што я ведаю пра краіны Еўропы?» (2005–2012 гг.).

Дапаможнік для арганізатараў краязнаўчых маршрутаў

Распрацоўкі мерапрыемстваў, якія дазволяць вучням 7 – 11 класаў выявіць свае веды па гісторыі ды геаграфіі роднагаі краю, даслалі Святлана Сяргеева, Наталля Шаршнёва (ДУ ВПА ліцэй «Беларуска- Расійскага ўніверсітэта», Магілёў).

«Беларускі народны тэатр»

Сцэнар пазакласных заняткаў

Даслала Наталля Бартошык (ДУА «Бокшыцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа») на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012».
Форма правядзення занятка: вусны часопіс з элементамі тэатралізаванай гульні.
Мэта: Даць веды вучням пра народнае тэатральнае мастацтва Беларусі: скамарохаў, батлейку.

Прайшоў фінал ІХ Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» (Фота, пераможцы, адказы на пытанні)

Алена Палейка (ліцэй №2 г. Мінска)

26 чэрвеня ў Вільні адбылася фінальная гульня конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу 2012?». У ёй прымалі ўдзел 3 школьныя каманды: «Таварыства ананімных еўрапейцаў» (Брэст), «Еўра-М» (Магілёў) і «Разам» (Маладзечна). Вельмі прыемна адзначыць, што гульня праходзіла адначасова на тэрыторыі дзвюх краін Еўрасаюза, бо адбывалася гэта спаборніцтва ў амбасадзе Швецыі ў Літве.

Старонкі