Грамадзянская адукацыя

Грамадзянская адукацыя

Грамадзянская адукацыя – самы важны школьны прадмет.  Грамадзянская адукацыя – гэта і ёсць усім вядомыя Веды+Уменні+Навыкі+Каштоўнасці, якія патрэбныя для жыцця, а не для здачы іспытаў,  ці паступлення.  Розніца толькі ў тым, што грамадзянская адукацыя не выкладаецца як асобны прадмет. Яна з'яўляецца складовай часткай без выключэння ўсіх школьных прадметаў ад матэматыкі да грамадазнаўства, ад фізкультуры да спеваў.  Толькі той педагогог, які  гэта ўсвядоміў, адчуў сваю місію,  можа называцца Настаўнікам. Хто не – застаецца ў разрадзе ўрокадавальнікаў і пажыццева носіць справядлівую мянушку кшталту "вучылкі", "хімозы" ці «спеўніка».
Гэты раздзел для тых, хто здольны стаць Настаўнікам. 



Што такое грамадзянская адукацыя ў сучасным разуменні, навошта яна патрэбна? Што закладзена ў змест грамадзянскай адукацыі? Чым адрозніваецца грамадзянская адукацыя ад патрыятычнага выхавання? Што важней: рыхтаваць зараз маладых беларусаў для дэмакратычнага грамадства,ці лепш вучыць прыстасоўвацца?...

 

Старонкі