Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Грамадзянская адукацыя на ўроку

Сцэнар правядзення выхаваўчага занятку на тэму “Сапраўдная прыгажосць”


Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.
Спампаваць сцэнар (doc, 37 Kb)
Спампаваць відэаролік (avi, 6.2 Мb)
Каментаваць

Мультымедыйны дапаможнік «Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку»

Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.

Дыск змяшчае
- Метадычны дапаможнік
- Сцэнары заняткаў
- Відэаролікі для выхаваўчай працы
- Відэафрагмнты і фільмы для ўрокаў гісторыі, грамадазнаўства, літаратуры
У дыску змешчаны відэаролікі да кожнага з артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, урыўкі з фільмаў «Клас» (Эстонія), “Дзень Волі” (Беларусь), “Усе памруць, а я застануся” (Расія), ролікі сацыяльнай рэкламы (Швецыя, Беларусь, Вялікабрытанія, ЗША), відэапрэзентацыя вучняў СШ № 194 г. Мінска, ролік з мультымедыйнага часопісу Т34 (Беларусь), фільмы “Гандзі”, “Нэшвіл”, “Польшча”, “Апартэід” (ЗША), “Праўда Хатыні” (Польшча-Беларусь), мультфільм “Каму чорт дзяцей калыша” (Беларусь).

Дыск рэкамендуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, сацыяльным педагогам, школьным псіхолагам і адукатарам, якія цікавяцца грамадазнаўчай тэматыкай.
Дыск выпушчаны і распаўсюджваецца пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі і Асацыяцыі міжнародных справаў (АМO), якія паспрыялі перадачы адкукацыйнага досведу Чэшскай рэспублікі беларускім настаўнікам, а таксама прапанавалі відэаматэрыялы для дапаможнага дыску.
Дыск можна замовіць праз электронную пошту nastaunik.info@gmail.com
Каментаваць

Cцэнар урока па правах чалавека

Сцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян” з выкарыстаннем відэаролікаў, распрацаваны беларускімі настаўнікамі ў выніку семінара “Чэшскі досвед для Беларусі: Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і пазакласнай працы”.
Cпампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)
Дадатак 1 (Тэставыя заданні) (doc, 37 КБ)
Дадатак 2 (Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека) (doc, 53 КБ)
Відэаролік «Права на прэзумпцыю невінаватасці" (zip, 6,0 МБ)
Відэаролік «Права на судовы працэс» (zip, 3,0 МБ)
Відэаролік «Права на свабоду сходаў і аб'яднанняў" (zip, 5,9 МБ)
Для прагляду ролікаў неабходна, спампаваўшы zip-архіў, распакаваць яго, каб файлы з парышэннем .mp4 (відэа) і .srt (субтытры) былі ў адной папцы. Відэафайлы адкрываюцца ў прайгравальніку Windows Media Classic, Windows Media Player ці інш.

Каментаваць

Што такое дэмакратыя і як яна павінна вывучацца ў школах

Дайэн Равіч
Дайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT «Адукацыя для дэмакратыі". .
Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае. Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве.
Кожнае грамадства мае тую школьную сістэму, якая падыходзіць яго палітычнай сістэме. У аўтарытарнай сістэме школы вучаць паслушэнству і павазе да ўлады. У дэмакратычнай палітычнай сістэме школы вучаць дзяцей прымаць рашэнні, развівать лідэрства, талерантна ставіцца да розных поглядаў, супрацоўнічаць з іншымі, паважаць правы іншых: гэта некаторыя з набольш важных каштоўнасцей, адносін і паводзін, якія патрэбны ў дэмакратычным грамадстве.

Чытаць артыкул цалкам/Каментаваць

Зборнік артыкулаў «Выбітныя дзеячы Наваградчыны»

Падборку надзвычай цікавых артыкулаў аб выдатных навукоўцах, грамадскіх дзеячах, мастаках ці проста незвычайных людзях, якія паходзяць з Наваградчыны, даслала нам настаўніца англійскай мовы гімназіі №5 Валянціна Быстрык.
Артыкулы прысвечаныя такім вядомым-невядомым людзям, як Адам Міцкевіч, рэлігійныя дзечы Язэп Руцкі, Андрэй Волян, Леў Гарошка, удзельнікі паўстання 1863 г. Уладзімір Барзабагаты і Адам Пуслоўскі, лекарка Саламея Русецкая ды іншыя.
Спампаваць матэрыял (zip, 150 КБ)

Каментаваць

Трэнінг «Як стаць прадпрымальным»

Сцэнар трэнінгу будзе карысным як настаўнікам, так і метадыстам, школьным псіхолагам і сацыяльным педагогам для фармавання ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, умення аргументаваць і бараніць уласную думку. Падчас трэнінгу выкарыстоўваецца шэраг актыўных метадаў (мазгавы штурм, кейс-метад, «дрэва мудрасці", дэбаты). Аўтар – польская метадыстка Уршуля Малек.
Спамаваць сцэнар (doc, 88 КБ)

Каментаваць

Трэнінг па прафесійным арыентаванні

Дзіцяча-бацькоўскі трэнінг па пытаннях прафесійнага самавызначэння ў сучасным грамадстве, распрацаваны супрацоўнікам Цэнтра дзіцячай творчасці г. Лунінца Аляксандрам Коўкам
Спампаваць матэрыял (doc, 60 КБ)

Каментаваць

«Буквар журналіста»

Cупрацоўнік лунінецкага Цэнтра дзіцячай творчасці Аляксандр Коўка даслаў нам свой незвычайны дапаможнік «Буквар журналіст. Збор правілаў добрай справы», які будзе надзвычай карысным усім, хто займаецца з дзецьмі ў гуртках журналістыкі, або толькі жадае распачаць такую дзейнасць у сваёй школе.
Спампаваць падручнік (doc, 238 КБ)

Каментаваць

Пазакласныя мерапрыемствы “Праяўленні гвалту над дзецьмі і ахова правоў дзіцяці. Гандаль людзьмі”


Гэты матэрыял па прававым выхаванні дапаможа настаўніку ў даступнай для дзяцей форме пазнаёміць іх з асноўнымі палажэннямі «Канвенцыі аб правах дзіцяці" і некаторымі артыкуламі «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека»; дапамогуць адкрыць жыццё ва ўсёй яе поўнасці, шанаваць шчасцем і добрымі чалавечымі пачуццямі. Аўтар – настаўніца глыбоцкай школы №3 Лідзія Раманчук
Спампаваць матэрыял (doc, 240 КБ)
Спампаваць прэзентацыю «Заставайся свабодным!» (ppt, 1,27 МБ)

Каментаваць

«Гуляем у эканоміку»


Сучасныя дзеці гадуюцца не на фільмах пра Чапаева і казках пра Мальчыша-кібальчыша, а на тэлеперадачах і рэкламе. Часта даводзіцца чуць досыць абгрунтаваныя меркаванні, што тэлевізар разбэшчвае, аддаляе ад рэчаіснасці, як і паўсюдная (асабліва ў вялікіх гарадах) яркая рэклама. Але ж і гэты, здавалася б, непрыемны аспект, можа скіраваць у карыснае рэчышча. Напрыклад, пазнаёміць дзяцей з тым, навошта робіцца рэклама, каму яна патрэбная, адкуль бяруцца грошы і куды яны скіроўваюцца. Гэта паспрабавала зрабіць Т. М. Грашчанкава, выкладчыца кафедры эканамічнай тэорыі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава. Прапануем вам яе распрацоўку эканамічных практыкаванняў, гульняў і крыжаванак пад агульнай назвай «Гуляем у эканоміку» (doc, 269 КБ). Спадзяемся, што гэты матэрыял будзе карысны для настаўнікаў розных прадметаў і пры правядзенні пазашкольных мерапрыемстваў.
Паводле сайта «З рога ўсяго многа»  

Грамадскія арганізацыі дапамагаюць настаўніку


Артыкул з Бюлетэня «Настаўнік.інфо» №4 за красавік 2008 г. 
Настаўнікі – народ вельмі заняты. Але і вельмі арганізаваны. Таму, у адрозненне ад вучняў, ім хапае часу і на самаадукацыю, і на іншыя карысныя справы. Пры жаданні, само-сабой. А гэты артыкул прызначаны для калегаў, ахвотных зрабіць нешта добрае, сацыяльна-значнае. Для тых, хто шкадуе часу на вечную беларускую песню “Няма грошай, няма здароўя, начальства дастала…” І прысвечаны ён агляду адукацыйных грамадскіх арганізацыяў, якія б маглі дапамагчы нашаму настаўніку самарэалізавацца ды час ашчадзіць. >>>

Сайт аб навучанні правам чалавека


Прапануем вашай увазе спасылку на сайт ААН, прысвечаны вывучэнню правоў чалавека ў школе
Сайт змяшчае афіцыйны тэкст і спрошчаны варыянт Канвенцыі аб правах дзіцяці, Дэкларацыі правоў дзіцяці, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, брашуру «Азбука выкладання правоў чалавека», адказы на пытанні па тэме «Правы чалавека», а таксама іншую карысную інфармацыю.
Паводле wgcre.net.

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся


План першага ўрока ў 5 класе, прысвечанага Беларусі, распрацавала настаўніца талькаўскай школы Наталля Ільініч
Спампаваць матэрыял (zip, 17 КБ)
Школьная канферэнцыя «Гісторыя і грамадства вачыма школьніка»
Распрацоўка настаўніцы мінскай школы №63 Таццяны Шчурко
Спампаваць матэрыял (doc, 45 КБ)

Урок “Настаўнікі і вучні нашай школы ў Другой сусветнай вайне”
 Даслаў Барыс Ібрагімавіч Mуха, які працуе настаўнікам з 1981 г, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзіцячага саду – школы №1 г. Мар’іна Горка “Грамадзянская адукацыя”
Урок прапануецца для факультатыва па тэме “2-я сусветная вайна” а таксама для выкарыстання падчас урокаў у 10 класах і 12 класах па дванаццацігадовай праграме школы.
Цалкам прэзентацыя мае выгляд агучанага слайд-фільма. Яе можна атрымаць на дыску ( пішыце, каму трэба на info @nastaunik.info).
Праглядзець слайды прэзентацыі ў PDF-фармаце (pdf, 2.1 Mб)

Школа правоў дзіцяці


Матэрыял прадстауляе сабой кароткі артыкул аб тым, па якіх блоках можна арганізаваць у пачатковай школе (але не толькі) сістэму выкладання правоў дзіцяці, з удзелам бацькоў. Матэрыял прапануецца настаўнікам-лідарам, а таксама кіраўніцтву ўстаноў адукацыі, якія зацікаўленыя ў стварэнні гнуткай сувязі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, а таксама ў выхаванні граматнай у прававым плане асобы. Аўтар – настаўніца-дэфектолаг смаргонскай школы-садка Алена Чыкіна
Спампаваць матэрыял (doc, 52 КБ)

Інтэграцыйныя працэсы ў сучаснай Еўропе


Праграма факультатыўнага курса "Інтэграцыйныя працэсы ў сучаснай Еўропе: дзяржаўна-палітычны, сацыяльна-эканамічны, культурны аспекты".
Праграма садзейнічае фарміраванню кампетэнцый талерантнасці і павагі да іншых народаў і культур ў сучасным мультыкультурным свеце. Праграма стварае спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі вучняў і педагогаў, садзейнічае выхаванню пачуццяў нацыянальнай годнасці і патрыятызму.
Асаблівасцю праграмы з'яўляецца яе практычная накіраванасць. Праграма пабудавана на метадах і прыёмах актуалізацыі атрыманых ведаў і стварэнні спрыяльных умоў для пераўтварэння ведаў ў кампетэнцыі. Для забеспячэння гэтага падыходу вялікую частку заняткаў рэкамендуецца праводзіць па інтэрактыўным методыкам: ралявыя гульні, семінары, практыкумы, лабараторыі.
Спампаваць праграму (zip, 188 КБ)

Сцэнар гульні «Прэс-канферэнцыя з замежнымі гасцямі»


Сцэнар гульні для вучняў 8–11 класаў, якая дапаможа пашырыць веды вучняў пра краіны Еўропы, развіць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, сфармаваць грамадзянскія каштоўнасці. Распрацаваны настаўніцай гісторыі Талькаўскай школы Наталляй Валянцінаўнай Ільініч:
Спампаваць сцэнар (doc, 80 КБ)

Настаўнікі і дзеці з Смаргоні вучаць бразільцаў правам чалавекаПраз наш сайт Уладзімір Калінін, кіраўнік інфармацыйнага цэнтра па правах дзіцяці і чалавека ў гімназіі № 4 г. Смаргоні, дзеліцца досведам працы цэнтра па правах чалавека і правах дзіцяці, у выніку чаго смаргонскія школьнікі разам з настаўнікамі патрапілі ў Рым, і ў Франкфурт. А зараз смаргонскі досьвед шырока адаптуецца ў Бразіліі – там ўжо выдалі кнігу накладам 1000 асобнікаў. Мы прызвычаіліся скардзіцца на школьную руціну і бяспраўнасць настаўніка ды і вучня. Усё гэта існуе і, на жаль, пашыраецца. Смаргонскія настаўнікі і вучні гімназіі №4 спрабуюць вырашыць праблему сваімі метадамі. Можа і праўда - трэба спачатку патрэніравацца на бразільцах.
Чытайце

Еўрапейская інтэграцыя і нашы падручнікі

Пётра Садоўскі
«Школьныя падручнікі ствараюць нацыю», – пісаў французскі гісторык Марк Фэро ў папулярным выданні «Як распавядаюць пра гісторыю дзецям у розных краінах свету». У сваім артыкуле Пётра Садоўскі робіць параўнальны аналіз беларускіх і заходнееўрапейскіх падручнікаў.
Артыкул цалкам


Вучнёўскае самакіраванне. Дапаможнік для лідэраў


Падрыхтаваў Максім Чарняўскі
Карысны для ўсіх, хто жадае стварыць вучнёўскае самакіраванне ў школе, удасканаліць яго працу. Зьмяшчае усё матэрыялы (ад вызначэння мэтаў да вучнёўскай «бюрактатыі"), патрэбныя для таго, каб вучнёўскае самакіраванне зрабіць не гульнёй у межах школы, а дзейснай арганізацыяй, школай для дарослага жыцця.
Загрузіць дапаможнік (zip)

Школьнае самакіраванне кароткі даведнік для настаўнікаў і бацькоў


Гэта першае у Беларусі выданне інфармацыйнага дапаможніка па самакіраванню ў школе. Калі бацькі і настаўнікі сыходзяцца ў спрэчках адносна таго, што такое школа, для чаго яна існуе і хто за што ў ёй адказны, суразмоўцам нярэдка не хапае мінімальных ведаў пра існуючае заканадаўства, якое абумоўлівае дзейнасць адукацыйна-выхаваўчай установы. Дзеля вырашэння гэтага недахопу інфармацыі быў зроблены аналіз адпаведных нарматыўных прававых дакументаў.  Падрабязней





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY