Пазакласная праца

Патрыятычны клуб «Спадчына»


Н. Ляўкевіч, в. Дварэц, Дзятлаўскі раён


Выхаванне сапраўднага патрыёта магчымае толькі тады, калі яно пачынаецца ў як мага ранейшым узросце. У школе дзіця набывае і набывае веды напакоўвае імі свой розум, але без адухоўленасці гэтыя веды мёртвыя. А калі надзяліць дзяцей беларускасцю, тады веды будуць набывацца для таго, каб прымяніць іх на карысць найдаражэйшай у свеце Беларусі.

Пяць гадоў таму ў школе в. Дварэц быў створаны патрыятычны клуб «Спадчына». Дэвіз клуба – «Пазнаць, каб захаваць і прымножыць», жыццёвае крэда «Калі не мы, тады хто?», галоўны клопат – адраджэнне, захаванне. абарона ад вандалаў усіх узроўняў нашай прыроднай, архітэктурнай, культурнай і духоўнай спадчыны.
Прапануем Вашай увазе інфармацыю аб дзейнасці клуба ў выглядзе прэзентацыі PowerPoint (1,3 МБ).

Семінар па дэмакратыі для школьнікаў


Т. Лабанава, СШ №2 г. Барані

Сцэнар семінараў для дыскусійнага клубу на тэму «Дэмакратыя як тып палітычнай сістэмы». Занятак разлічаны на 3 гадзіны з актыўным выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання.

Спампаваць сцэнар (doc, 103 КБ)

Семінары для старшакласнікаў


А. Кулаева, Т. Мацкевіч

Адной з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі ёсць семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі. Прапануем метадычную распрацоўку 2-х 1-дзённых міні-семінараў для старэйшых школьнікаў.



Семінар для падлеткаў «Я і сучасны свет»

Школьны музычны клюб «Наша музыка»

Ю. Сянкевіч



Цягам 2005 – 2006 навучальных гадоў у нашай школе ажыцьцяўляецца даволі цікавы праект “Наша музыка”. Яго ўдзельнікі – вучні 9 – 11 клясаў, зацікаўленыя музычным жыцьцём нашай краіны. Ужо пры выбары назвы былі вызначаныя асноўныя кірункі дзейнасьці. Наша – гэта перш за ўсё беларуская музыка. Па-другое, наша – музыка, якая цікавіць менавіта нас, а не каго іншага .


Каштоўнасьць гэтага праекту ў тым, што ініцыятарам яго былі не адміністрацыя ці іншыя кіроўныя структуры, а самі вучні. Каардынатарам і кансультантам стаў намесьнік дырэктара па выхаваўчай працы, які адначасова каардынуе дзейнасьць вучнёўскага самакіраваньня.
Артыкул цалкам

Гiстарычна-ролевыя гульнi, як сродак фармаваньня маральных якасцяў сучасных падлеткаў і моладзі


А.Вячорка



Чaлaвeк ёсць aсoбa, кaлi ён свядoмa вызнaчae свae aднoсiны дa нaвaкoльнaгa свeту. Бeз свядoмaсцi, бeз умeння зaняць пaзыцыю ў дaчынeннi дa ўсягo грaмaдзкa знaчнaгa aсoбы нямa.


Aсoбa фaрмуeццa ў прaцэсe рэaльнaгa узaeмaдзeяння дзiцяцi з нaвaкoльным свeтaм i ў прaцэсe зaсвaeння нoрмaў, прaвiлaў i мaрaльныx крытэрaў, штo рэгулююць ягoныя пaвoдзiны. Нaйлeпш яны зaсвoйвaюццa ў мoмaнт нaпружaння фiзычныx i дуxoўныx сiлaў. Дуxoўнae нaмaгaннe рaстучaгa чaлaвeкa выяўляeццa ў гульнi. Гульня i ёсьць форма творчага мадэляваньня свету. Сацыялiзацыя ж асобы праз гульню адбываецца дзякуючы таму, што гульня мае на ўвазе супольную дзейнасць.

Артыкул цалкам

З вопыту працы харугвы скаўтаў малога палесься


Андрэй АЛЯХНОВІЧ, СШ № 1 г. Крупкі



Наша харугва была створана 17 студзеня 2000 году на базе сярэдняй школы № 1 г. Крупкі і ў той час налічвала 39 вучняў-краязнаўцаў. Мы зьяўляемся тэрытарыяльнай адзінкай РГА “Аб`яднаньне беларускіх скаўтаў” (РГА “ АБС “). Вырасьлі мы з краязнаўчага таварыства “Малое Палесьсе“, што дзейнічае на Крупшчыне з 1989 году. Асноўны кірунак нашай дзейнасьці – краязнаўства Крупскага й памежных раёнаў .
Артукул цалкам

Старонкі