Пазакласная праца

Дапаможнік для арганізатараў краязнаўчых маршрутаў

Распрацоўкі мерапрыемстваў, якія дазволяць вучням 7 – 11 класаў выявіць свае веды па гісторыі ды геаграфіі роднагаі краю, даслалі Святлана Сяргеева, Наталля Шаршнёва (ДУ ВПА ліцэй «Беларуска- Расійскага ўніверсітэта», Магілёў).

«Беларускі народны тэатр»

Сцэнар пазакласных заняткаў

Даслала Наталля Бартошык (ДУА «Бокшыцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа») на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012».
Форма правядзення занятка: вусны часопіс з элементамі тэатралізаванай гульні.
Мэта: Даць веды вучням пра народнае тэатральнае мастацтва Беларусі: скамарохаў, батлейку.

Вандроўкі па Беларусі

Iнструкцыі з малюнкамі

Маляўнічыя інструкцыі ад часопіса «РЮКЗАЧОК. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ», якія дапамогуць табе сабрацца ў падарожжа, не збіцца з тропу, зарганізаваць месца адпачынку для сябе і сваіх сяброў.
Чытаем карту. Не губляйся! Распалім вогнішча? Як правільна сабраць рукзак? «Усё сваё нашу з сабою»: Палатка. Вучымся завязваць вузлы. Вучымся прывязваць вяроўку. Як абсталяваць бівак...

«Музей як рэсурс даследчай і праектнай працы ў школе»

Матэрыялы з досведу
Даслала Галіна Скарына ( гімназія г. Белаазёрска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прапанаваныя матэрыялы - вынік працы на базе музея «Лянок» за апошнія пяць гадоў.


«Этнаграфія маёй вёскі»

З досведу падрыхтоўкі і правядзення ў школе краязнаўчага даследавання
Даслала Наталля Ільініч (в.Талька, Пухавіцкі раён) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
7 школьных каманд (5–11 кл.) ажыццявілі этнаграфічныя экспедыцыі ў «сваю» вёску, паспрабавалі знайсці элементы матэрыяльнай і духоўнай культуры згодна з прапанаваным планам.

«Слова пра Шляхту...»

Пазакласнае мерапрыемства для старшакласнікаў
Даслала Эла Петрачэнка (віцебская гімназія №2) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Даўно склалася думка, што Беларусь – краіна выключна сялянскай культуры. Пры гэтым ігнаруецца не менш цікавы і важны ў гістарычным плане пласт шляхецкай культуры, пра які мы амаль нічога не ведаем. Але менавіта шляхецкі стан адыгрываў калісьці значную ролю ў ВКЛ.

Метадычны дапаможнік

Аўтар Ігар Кузьмініч
Дапаможнік змяшчае метадычныя парады для настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, а таксама для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца каштоўнасна-практычны падыход да асвятлення правоў чалавека, а таксама заснаванасць прапанаваных у выданні заняткаў на інтэрактыўных стратэгіях навучання.

Старонкі